Малочкі (Падляскае ваяводзтва)

Малочкі (па-польску: Mołoczki, па-падляску: Mołočki[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Малочкі
польск. Mołoczki
Малочкі
Першыя згадкі: 1528
Мясцовая назва: Mołočki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва: 50 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-111
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.6; 23.2Каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°12′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.6; 23.2
Малочкі на мапе Польшчы
Малочкі
Малочкі
Малочкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары Малочкаў ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьб. Мікалая ў Косьнаяй). Пражываюць тут таксама палякі каталікі (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[3]).

Гісторыя

рэдагаваць

Ахэалягічныя сьледы паказваюць, што ўжо ў 11 ст. побач зь сёньняшнімі Малочкамі пражывалі людзі[4]. Першая згадка пра Малочкі знайшлася ў дакумэнтах 1528 г. каталіцкай парафіі ў Боцьках, але яна не паказвае хто засялаў вёску. Вёска ў 1577 г. не была напэўна вялікай, разьмяшчалася на 3 валоках зямлі. У 1674 г. уладальнік вёскі Фэлікс Парыс зьбяраў падатак ад 132 тутэйшых мужыкоў, усе яны былі ўніятамі (прыналежалі тады да царквы ў Грузкай). У 1790 г. былі тут 22 хаты, але ўжо ў 1805 г. колькасьць дамоў збольшылася да 32, а мужыкі працавалі ў фальварку ў Пятроўшчыне. На працягу 19 ст. Малочкі прыядналіся да прыходу ў Косьнай. У 1896 г. былі тут 75 хаты і 430 жыхароў, а тры годы пазьней Анна Рэгіна Патоцкая прадала мясцовым мужыкам апошнія фрагмэнты фальварчнай зямлі[5]. У міжваенны пэрыяд Нурэц прыналежаў да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 244 жыхароў (244 праваслаўных, усе акрамя 2 палякаў былі запісаныя беларусамі)[6].

Археалягічная спадчына

рэдагаваць

На поўнач ад вёскі знаходзяцца сьледы даўняга паселішча датаванага 11-13 стагодзьзямі (праўдападобна заселянага людзьмі, якія прыбылі тут уздоўж Буга з поўндя), а таксама ўзгорак, які традыцыйны лічыўся раньнясярэднявечным гарадзішчам (мясцовыя жыхары называюць яго Лысай горкай)[7]. Пасьля архэалягічных раскопак 1997 г. лічыцца, што ўзгорак гэта сьлед культавага месца (сьвяцілішча) з 9-10 стагодзьдзяў[4].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 15 кастрычнікая 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Mołočki. svoja.org Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
  3. ^ KLESZCZELE – Parafia świętego Zygmunta (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
  4. ^ а б Hanna Olczak, Dariusz Krasnodębski (2002) Wczesnośredniowieczne miejsce kultu i osada Mołoczkach, pow. Bielsk Podlaski, woj. podlaskie (пол.) Sprawozdania archeologiczne, t. 54, s. 141-171 Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
  5. ^ Zbigniew Romaniuk, Mołoczki [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 445-446
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
  7. ^ Wykaz zabytków archeologicznych wpisanych do rejestru. Rejestr C - Zabytki archeologiczne (пол.). Wojewódzki Urząd Ochrony Zabytków w Białymstoku. Праверана 15 кастрычніка 2015 г.