Галакост у Харватыі
Галакост у Незалежнай дзяржаве Харватыя — генацыд жыдоў і іншых этнічных меншасьцяў у часе II сусьветнай вайны ў Незалежнай дзяржаве Харватыя, фашысцкай дзяржаве з марыянэткавым рэжымам усташаў, якая займала большасьць тэрыторыі сучаснай Харватыі, усю Босьнію і Герцагавіну і ўсходнюю частку Срэму (цяпер у складзе Сэрбіі). Большасьць жыдоў былі зьнішчаныя ў створаных усташамі канцэнтрацыйных лягерох кшталту Ясенаўцу і іншых, іншая іх частка была схопленая усташамі і высланая на зьнішчэньне ў Нямеччыну.
Перадгісторыя
рэдагаваць25 сакавіка 1941 прынц Югаславіі Павал падпісаў Трохбаковы пакт, злучыўшы Каралеўства Югаславія з краінамі Восі. Пасьля гэтага прынц быў зрынуты, і да ўлады прыйшоў антынямецкі ўрад на чале з Пэтрам II і Душанам Сімавічам. Новая ўлада адмовілася ад падтрымкі Восі, аднак не скасавала Трохбаковы пакт. Тым ня меней, нацысцкая Нямеччына ў красавіку 1941 року напала на Югаславію.
10 красавіка усташы абвясьцілі Незалежную дзяржаву Харватыя. На ейнай тэрыторыі апынуліся прыкладна 40 000 жыдоў, зь якіх толькі 9000 перажылі вайну[1].
Галакост
рэдагавацьГэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Антысэміцкія законы і пачатак ганеньняў
рэдагавацьАсноўныя расавыя законы ў Незалежнай дзяржаве Харватыя былі прынятыя і ўхваленыя лідэрам усташаў Антэ Павэлічам 30 красавіка 1941: «Заканадаўчы дэкрэт па расавым паходжаньні» (Zakonska odredba o rasnoj pripadnosti) і «Заканадаўчы дэкрэт па абароне арыйскае крыві і гонару харвацкага народу» (Zakonska odredba o zaštiti arijske krvi i časti hrvatskog naroda)[2]. 10 кастрычніка 1941 быў прыняты «Заканадаўчы дэкрэт па нацыяналізацыі жыдоўскай уласнасьці і жыдоўскіх кампаніяў».
Адразу па абвяшчэньні незалежнай Харватыі пачаліся ганеньні на жыдоў. 10—11 красавіка 1941 у Загрэбе быў арыштаваны шэраг жыдоў, за якіх усташы запатрабавалі выкуп. 13 красавіка тое самае адбылося ў Осіеку, дзе усташы і нямецкія групоўкі ў дадатак разбурылі сынагогу і жыдоўскія могілкі[3]. Падобныя дзеі паўтараліся неаднаразова на працягу 1941—1942 рокаў.
Антысэміцкая прапаганда
рэдагавацьУсташы неадкладна распачалі актыўную антысэміцкую прапаганду. На наступны дзень пасьля прыняцьця асноўных расавых законаў газэта усташаў, Hrvatski narod (Харвацкі народ), на першай старонцы апублікавала тэкст: «Кроў і гонар харвацкага народу абароненыя адмысловымі пастановамі»[4]. Праз два дні газэта Novi list напісала, што харвацкі народ мусіць «быць больш насьцярожаны да абароны ўласнай расавай чысьціны, ніж іншыя народы … Нам неабходна захаваць нашую кроў ў чысьціні ад жыдоў»[4]. Таксама газэта паведаміла, што жыды — сынонімы «здрады, ашуканства, сквапнасьці, распусты і прыхадняў»[4].
Адной з асноўных ідэяў прапаганды усташаў быў той факт, нібы жыды заўсёды супрацьстаялі незалежнасьці Харватыі і ейнага народу. У красавіку 1941 газэта Hrvatski narod (Харвацкі народ) абвінаваціла іх у адказнасьці за «мноства няўдачаў і бедаў столькіх харватаў», што Правадыр[a] мусіць «вынішчыць гэткае ліха»[4]. Артыкул у Spremnost паведамляў, што рух усташаў характарызуе «юдаізм як аднаго з найгоршых ворагаў людзкога роду»[4].
Асобныя каталіцкія сьвятары падтрымалі антысэміцкую прапаганду усташаў. Каталіцкі біскуп Сараева Іван Шарыч напісаў у дыяцэзіяльнай газэце, што «памкненьне да сьвету, вольнага ад жыдоў, уяўляе сабой рух да аднаўленьня чалавечай годнасьці. Усёведны і ўсемагутны Бог падтрымлівае гэты рух»[5]. У ліпені 1941 францішканскі сьвятар Дыянісыюс Юрычаў пісаў у «Novi list», што «забойства сямігадовага дзіцяці болей ня ёсьць правінай»[6].
Канцэнтрацыйныя лягеры усташаў
рэдагавацьУжо ў красавіку 1941 усташы стварылі канцлягеры Даніца[7] (каля Капрыўніцы) і Керэстынец, дзе разам з камуністамі ды іншымі палітычнымі апанэнтамі ўтрымліваліся й жыды. У траўні усташы схапілі ў Заграбе 165 жыдоў-маладзёнаў ад 17 да 25 гадоў, большасьць зь якіх належалі да спартовага таварыства «Макабі», і накіравалі іх у Даніцу (усе зь іх, акрамя 3, былі забітыя усташамі)[8]. У траўні-чэрвені усташы стварылі новыя лягеры, прызначаныя найперш для жыдоўскіх уцекачоў зь Нямеччыны ды іншых акупаваных краінаў. Таксама сюды накіроўвалі жыдоў, схопленых у Заграбу (22 чэрвеня), Біхачы (24 чэрвеня), Карловацы (27 чэрвеня), Сараеве, Вараждзіне, Белавары і інш.
8 ліпеня усташы загадалі накіраваць усіх арыштаваных жыдоў у Госьпіч, адкуль іх перавялі ў лягеры сьмерці Ядаўна на Вэлебіце і Слана на высьпе Паг[9], дзе адбыліся масавыя расстрэлы. Гісторык Паўль Мойзэш пералічвае 1998 жыдоў, 38 010 сэрбаў і 88 харватаў, забітых у Ядаўне і іншых месцах зьнішчэньня[10], сярод іх 1000 дзяцей. Паводле іншых крыніцаў колькасьць забітых у сыстэме лягероў Ядаўна вагаецца ад 10 000 да 68 000, сярод якіх ад некалькіх сотняў[10] да 2500—2800[11] жыдоў.
У жніўні 1941 усташы заснавалі канцлягер Ясенавац, адзін з найбуйнейшых у Эўропе[12]. У ягоную структуру ўваходзіў і канцлягер Стара Градзішка для жанчын і дзяцей. Мэмарыяльны музэй Галакосту ў Вашынгтоне ацэньвае, што рэжым усташаў у 1941—1945 роках забіў у Ясенаўцы ад 77 000 да 99 000 чалавек[13]. На мэмарыяле ў Ясенаўцы пазначаныя блізкія лічбы — ад 80 000 да 100 000 ахвяраў[14]. Паводле Мэмарыяльнага музэю Галакосту, прынамсі 20 000 з забітых былі жыдамі; на мэмарыяле пазначаныя імёны 83 145 ахвяраў, зь якіх 13 116 жыдоў, 16 173 цыганы, 47 627 сэрбаў, 4255 харватаў, 1128 мусульманаў[15] і інш., зь якіх 20 101 былі дзецьмі да 12-гадовага ўзросту, яшчэ 23 474 — жанчыны[15].
Іншыя падзеі
рэдагавацьНеўзабаве пасьля прыходу ў Сараева нацысцкіх войскаў была зруйнаваная сэфардысцкая сынагога[16]. У пэрыяд з 10 кастрычніка 1941 па красавік 1942 на загад майра усташаў Івана Вэрнэра была зруйнаваная Заграбская сынагога. У 1941 былі забароненыя абодва жыдоўскія футбольныя клюбы, заграбскі і осіецкі «Макабі»[17].
У красавіку 1942 жыды Осіеку атрымалі наказ збудаваць у Цені «юдэйскае паселішча», куды іх пасялілі разам з жыдамі ўсіх ваколіцаў. У чэрвені-ліпені 1942 у Ценю было пераселена каля 3000 чалавек[2]. 200 жыдоў адсюль пазьней былі транспартаваныя ў Ясенавац, яшчэ 2800 — у Асьвенцім[2].
5 траўня 1943 кіраўнік СС Гайнрых Гімлер з кароткім візытам наведаў Заграб, дзе правёў перамовы з Антэ Павэлічам[18]. З 7 траўня рэшта заграбскіх жыдоў была схопленая гестапа на чале з Францам Абрамайтам[19]. У гэты пэрыяд арцыбіскуп Стэпінац прапанаваў галоўнаму рабіну Заграбу Міраславу Фрайбэргеру дапамогу ва ўратаваньні ад аблавы, ад якой той адмовіўся[20]. Цягам тыдню было схоплена 1700 жыдоў у Заграбе і яшчэ 300 у ваколіцах. Усе яны былі вывезеныя ў Асьвенцім[21].
Пасьля капітуляцыі Італіі 8 верасьня 1943 нацысцкая Нямеччына анэксавала населеныя харватамі правінцыі Пула і Рыека ў сваю апэрацыйную зону Адрыятычнага ўзьбярэжжа. 25 студзеня 1944 немцы зьнішчылі сынагогу ў Рыецы[21]. Мэджымурскі рэгіён у 1941 быў анэксаваны Вугорскім каралеўствам. У красавіку 1944 жыды Мэджымур’я былі перакінутыя ў лягер у Надзьканіжы, пасьля вывезеныя ў Асьвенцім. Там загінулі прыкладна 540 мэджымурскіх жыдоў і яшчэ 29 — у Ясенаўцы[22].
Іншыя народы
рэдагавацьСэрбы
рэдагавацьШматлікія гісторыкі называюць масавыя забойствы рэжымам усташаў сэрбаў генацыдам[23][24][25][26][27]. Асобныя расавыя законы Нямеччыны прымяняліся ў Харватыі, акрамя жыдоў і цыганоў, і да сэрбаў. Уладзімер Жэр’явіч налічвае 322 000 сэрбаў, забітых у Незалежнай дзяржаве Харватыя, з агульнай іхняй колькасьці ў 1,8 мільёнаў. Такім чынам, гэта кожны шосты сэрб, што зьяўляецца найвышэйшай дзеляй у Эўропе пасьля жыдоў і цыганоў.
Цыганы
рэдагавацьРэжым усташаў пачаў перасьлед цыганоў у траўні 1942. Цэлымі сем’ямі цыганоў накіроўвалі ў Ясенавац, дзе забівалі адразу ці цягам бліжэйшых месяцаў. Колкьасьць ахвяраў вагаецца ад 16 000 (паводле Ўладзімера Жэр’явіча) да 40 000. Мэмарыял Ясенавацу пералічвае 16 173 імёнаў цыганоў, забітых на ягонай тэрыторыі. З-за іхняга ладу жыцьця мноства ахвяраў маглі быць незарэгістраваныя. Так, нямецкі гісторык Аляксандар Корб і Мэмарыяльны музэй Галакосту (Вашынгтон, ЗША) ацэньваюць колькасьць ахвяраў у ня меней як 25 000, што складае амаль усё цыганскае насельніцтва Незалежнай дзяржавы Харватыя.
Канцэнтрацыйныя лягеры
рэдагаваць- Ясенавац
- Сісак (дзіцячы лягер)
- Стара Градзішка
- Саймішце (нямецкі лягер у Сэрбіі)
- Ценя
Асобы
рэдагавацьАхвяры
рэдагавацьАцалелыя
рэдагавацьІншыя
рэдагавацьПраведнікі народаў сьвету
рэдагавацьБольш за тысячу харватаў былі названыя Праведнікамі народаў сьвету. Сярод іх Жарка Долінар і Маце Уевіч.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ маецца на ўвазе лідэр усташаў Антэ Павэліч
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Goldstein, Ivo. Croatia: A History, C. Hurst & Co. Ltd., London, 1999. (p. 136)
- ^ а б в Živaković-Kerže, Zlata. Od židovskog naselja u Tenji do sabirnog logora
- ^ Jewish Virtual Library
- ^ а б в г д Boško Zuckerman, «Prilog proučavanju antisemitizma i protužidovske propagande u vodećem zagrebačkom ustaškom tisku (1941—1943)» Zavod za hrvatsku povijest, Vol. 42, Zagreb, 2010
- ^ Michael Phayer, The Catholic Church and the Holocaust, 1930—1965, Bloomington, Indiana University Press, 2000. Page 35
- ^ Michael Phayer, The Catholic Church and the Holocaust, 1930—1965, Bloomington, Indiana University Press, 2000. Page 34
- ^ Kako je osnovan prvi ustaški logor u NDH. Vecernji list.
- ^ Hapšenje 165 jevrejskih omladinaca u Zagrebu u maju 1941. Godine
- ^ Concentration camp «Uvala Slana», Pag island
- ^ а б {{{аўтар}}} 2011. С. 60.
- ^ {{{аўтар}}} 2009. С. 160.
- ^ Pavlowitch (2008), p. 34
- ^ Jasenovac. United States Holocaust Memorial Museum.
- ^ Official website of the Jasenovac Memorial Site
- ^ а б Poimenični Popis Žrtava KCL Jasenovac 1941-1945 (харв.). Spomen podrucje Jasenovac Memorial Site.
- ^ Never-ending story of the Sarajevo Haggadah
- ^ Nogometni leksikon, Miroslav Krleža Lexicographical Institute, Zagreb, 2004. (p. 307)
- ^ Goldstein, Ivo. Holokaust u Zagrebu, Novi liber, Zagreb, 2001. (p. 475)
- ^ Goldstein, Ivo. Holokaust u Zagrebu, Novi liber, Zagreb, 2001. (p. 470)
- ^ Goldstein, Ivo. Holokaust u Zagrebu, Novi liber, Zagreb, 2001. (p. 472)
- ^ а б Krizman, Narcisa Lengel. Antisemitizam Holokaust Antifašizam, Studia Iudaico-Croatica, Zagreb, 1996. (p. 256)
- ^ Sudbina međimurskih Židova
- ^ Іва Гольдштайн Uspon i pad NDH. Faculty of Humanities and Social Sciences, University of Zagreb. Праверана 20 лютага 2011 г.
- ^ Samuel Totten, William S. Parsons. Century of genocide: critical essays and eyewitness accounts. — 1997. — С. 430. — ISBN 0-203-89043-4
- ^ Mesić: Jasenovac je bio poprište genocida, holokausta i ratnih stratišta (харв.). Index.hr (30 красавіка 2006). Праверана 28 верасьня 2010 г.
- ^ Helen Fein. Accounting for Genocide, New York, The Free Press, 1979., p. 79, 105
- ^ Robert M. Hayden. Independent State of Croatia. e-notes. Праверана 20 лютага 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Галакост у Харватыі // Мэмарыяльны музэй Галакосту ЗША