Гера́сім Васі́льевіч Багамо́лаў (1905, вёска Сьлізьнева, Навадугінскі раён, Смаленская вобласьць — 1981, Масква) — савецкі навукоўца-геоляг, гідроляг, гідрагеоляг, эколяг, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч, акадэмік. Доктар геоляга-мінэралягічных навук[3].

Герасім Багамолаў
Паштовая марка Беларусі да 100-рочча з дня нараджэньня Г. В. Багамолава
Дата нараджэньня 4 (17) сакавіка 1905 або 1905[1]
Месца нараджэньня в. Сьлізьнева, Смаленская губэрня
Дата сьмерці 8 красавіка 1981(1981-04-08) або 1981[1]
Месца сьмерці Масква, РСФСР
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўская горная акадэмія
Занятак навуковец
Навуковая сфэра геалёгія, экалёгія
Месца працы АН БССР
Вядомы як аўтар геалягічнай і тэктанічнай мапаў Беларусі, удзельнік адкрыцьця радовішчаў калійных і каменных соляў і нафты ў Беларусі
Навуковая ступень доктар геоляга-мінэралягічных навук[d][2] (1940)
Узнагароды
Сталінская прэмія — 1947 Сталінская прэмія — 1952 Дзяржаўная прэмія БССР (1972)
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум у 1922 року. Пачаў працоўную дзейнасьць у Беларусі, займаўся пытаньнямі водазабесьпячэньня Менску. Па пуцёўцы ЦК РКП(б) для найбяднейшага сялянства ў 1922—1929 навучаўся ў Маскоўскай горнай акадэміі. Па яе сканчэньні працаваў старшым геолягам, начальнікам бюро падземных водаў Інстытуту збудаваньняў. Пазьней працаваў у Маскоўскім геолягавыведным інстытуце і адначасна ва УНДІ інжынэрна-будаўнічай гідраўлікі і гідралёгіі (1931—1935).

З 1935 року ачоліў Навукова-дасьледчае бюро гідрагеалёгіі й інжынэрнай геалёгіі, у 1939—1950 і 1953—1954 працаваў дырэктарам УНДІ гідрагеалёгіі й інжынэрнай геалёгіі.

У 1950—1953 роках — намесьнік міністра геалёгіі СССР.

Ад 1954 — намесьнік акадэміка-сакратара Аддзяленьня геалягічных і геаграфічных навук АН БССР.

У 1960 атрымаў званьне акадэміка АН БССР. Ад 1960 — дырэктар Інстытуту геалягічных навук АН БССР, ад 1964 — загадчык лябараторыі Інстытуту геахіміі і геафізыкі АН БССР.

Г. В. Багамолаў быў дырэктарам Усесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту гідрагеалёгіі й інжынэрнай геалёгіі. Заснаваў і ўзначаліў першы ў СССР экалягічны савет.

Зьяўляўся таксама старшынём Навуковага савету АН БССР па праблеме «Распрацоўка навуковых падставаў па папярэджаньні засаленьня глебаў і водных крыніц адкідамі салігорскіх калійных прадпрыемстваў» (1967—1981), старшынём сэкцыі гідралёгіі Міжведамаснага геафізычнага камітэту пры Прэзыдыюме АН СССР, сябрам Бюро сэкцыі гідралёгіі Нацыянальнага камітэту геолягаў СССР, сябрам навуковага Камітэту па водных дасьледаваньнях Міжнароднага савету навуковых саюзаў, віцэ-прэзыдэнтам Камісіі падземных водаў Міжнароднай асацыяціі гідралягічных навук (МАГН), ганаровым прэзыдэнтам МАГН (1979).

Чалец-карэспандэнт геалягічных таварыстаў Бэльгіі і Францыі, дарадца Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.

Г. В. Багамолаў — адзін з закладальнікаў геалягічнае службы СССР. Вёў шырокія дасьледаваньні па гідрагеалёгіі, займаўся праблемамі водазабесьпячэньня рэк і гарадоў, мэліярацыі Палесься. Склаў геалягічную і тэктанічную мапы Беларусі, даў прагноз водных рэсурсаў, браў удзел у адкрыцьці пакладаў калійных і каменных соляў і нафты на ейнай тэрыторыі. Аўтар працаў па геалёгіі, гідрагеалёгіі, дастасоўнай геалёгіі, геатэрміі, карысных выкапнях. Удзельнік выведкі і адкрыцьця ў Беларусі Старобінскага радовішча калійных соляў і нафты.

Браў удзел у праектаваньні буйных гідратэхнічных збудаваньняў — гідраэлектрастанцыяў, арашальных каналаў, дрынажных сетак і інш.

Распрацаваў і ўвасобіў хімічны мэтад замацаваньня плывуноў. Першаадкрывальнік менскай мінэральнай вады.

Аўтар шэрагу падручнікаў і 300 навуковых працаў (55 фундамэнтальных манаграфіяў) па геалёгіі і падземных водах, геалягічных і тэктанічных мапаў БССР, у прыватнасьці:

  • «Асновы гідрагеалёгіі». (1951, 1955);
  • «Гідрагеалёгія з асновамі інжынэрнай геалёгіі» (для ВНУ і тэхнікумаў, вытрымаў тры выданьні ў СССР, перакладзены на сем моваў);
  • «Спэцыяльная гідрагеалёгія». (1955, у суаўтарстве);
  • «Падземныя воды цэнтральнай і заходняй часткі Рускай плятформы (палеазой)». (1962, у суаўтарстве)

На чале савецкіх урадавых і навуковых дэлегацыяў, як выбарная асоба міжнародных арганізацыяў, стыпэндыят «ЮНЭСКО», экспэрт ФАО і аўтар навуковых дакладаў наведаў краіны Эўропы, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі, Паўночнай Афрыкі і Аўстралію; упершыню даў прагноз пакладаў нафты ў Індыі, падземных водаў у Паўночнай Сахары.

Пэдагагічная дзейнасьць

рэдагаваць

Некалькі гадоў выкладаў у Маскоўскім геоляга-выведвальным інстытуце, больш як 30 гадоў — у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

За гэты час падрыхтаваў 13 дактароў і 33 кандыдаты навук.

Узнагароды і прэміі

рэдагаваць
  • Імем Г. В. Багамолава названая адна з вуліц Салігорску.
  • У 2005 року у Беларусі ўведзеная ў зварот марка «100 гадоў з дня нараджэньня Г. В. Багамолава».

Літаратура

рэдагаваць
  • Горная энциклопедия. — Т. 1, М., 1984. — С. 251—252;
  • Краснопольский А. В. Отечественные географы (1917—1992). Биобиблиографический справочник
  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ http://nasb.gov.by/rus/members/academicians/bogomolov.php
  3. ^ Академик БОГОМОЛОВ Герасим Васильевич (рас.) Члены академии / Историческая справка. Национальная академия наук БеларусиПраверана 28 жніўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць