Kiwi Time
«Kiwi Time» — амэрыканскі рок-гурт з Сан-Францыска (Каліфорнія). Вядомы сваёй дзейнасьцю па абароне правоў чалавека ў сьвеце і падтрымцы расейскіх праваабаронцаў падчас Зімовай Алімпіяды 2014 року ў Сочы[1].
Kiwi Time | |
Гады | 2011 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Мова | ангельская |
Жанр | сынці-поп, інды-рок, поп-рок, альтэрнатыўны рок |
Выдавец | Granted Access |
Зьвязаныя праекты | |
Удзельнікі |
|
www.kiwitimeband.com |
Мінуўшчына
рэдагавацьУсе ўдзельнікі гурту былі сябрамі дзяцінства яшчэ падчас жыцьця ў Бярозе[2] (Берасьцейская вобласьць). Сьпярша Ўлад Кухарчук зь Ёгам Шыпам гралі ў бярозаўскім гурце ЖБДДБ, пасьля пераехалі ў Менск.
З-за «цікавасьці і безвыходнасьці» ўдзельнікі вырашылі перабрацца ў ЗША ў пошуках «амэрыканскай мары»[3]. У 2007 Улад Кухарчук прыехаў на заробкі ў штат Агаё, неўзабаве пераехаў у Сан-Францыска. Праз два гады да яго далучыліся вакалістка Ганна Макоўчык і клявішнік-гітарыст Мікалай Скробат, а ў 2011 року — гітарыст Ёга Шып, пасьля чаго гурт узьязднаўся ў поўным складзе і пад назвай Kiwi Time.
Узнагароды
рэдагавацьЛідар гурту Ўлад Кухарчук названы адным з топ-30 беларускіх маладых прадпрымальнікаў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Murray, Ross. (19 лютага 2014) Belarus indie-rock band Kiwi Time speaks up for LGBT people in Russia (анг.). Glaad. Праверана 8 студзеня 2015 г.
- ^ а б Аляксандар Арсёнаў. (17 красавіка 2015) Каліфарнійскі рокер зь Бярозы: Улад Кухарчук з топ-30 маладых прадпрымальнікаў. Наша Ніва. Праверана 27 красавіка 2015 г.
- ^ Как стать американской звездой, белорусы уехали в Сан-Франциско и создали группу Kiwi Time (рас.). Onliner.by (17 ліпеня 2014). Праверана 15 студзеня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |