Аванэс Шыраз

армянскі паэт

Аванэ́с Шыра́з (сапр. — Онік Карапэцян, па-армянску: Հովհաննես Շիրազ; 27 красавіка 1914 — 14 сакавіка 1984) — армянскі паэт, грамадзкі дзеяч.

Аванэс Шыраз
арм. Հովհաննես Շիրազ
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Онік Карапэцян
Нарадзіўся 27 красавіка 1914(1914-04-27)
Памёр 14 сакавіка 1984(1984-03-14) (69 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Сыльва Капутыкян[d]
Дзеці Сыпан Шыраз[d], Ара Шыраз[d], Масіс Шыраз[d] і Вананд Шыраз[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, філёляг
Мова армянская мова[1]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў горадзе Александропаль (цяпер Гюмры), падчас генацыду армянаў. Бацька быў забіты жаўнерамі ў полі падчас працы. Аванэс рос у прытулку для сірот, пакуль аднойчы на рынку выпадкова не знайшоў сваю маці. Быў памагатым шаўца, працаваў у Тэкстыльным камбінаце Ленінакану.[2]

Ягоныя першы твор — «Прыход вясны», быў апублікаваны ў 1935 годзе, пасьля чаго навэліст Атрпэт даў маладому Аванэсу псэўданім «Шыраз», параўнаўшы ягоную паэзію з ружамі пэрсыдзкага гораду Шыразу.

У 1937—1941 гадох навучаўся на філялягічным факультэце Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1956 годзе — у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага.

Апублікаваў зборнікі «Пачатак вясны», «Голас паэта», «Ліра Армэніі»[3], «Сіяманта і Хджэзарэ», «Помнік маці», «Армянская дантыйская» й інш. За зборнік «Усечалавецкае» ў 1975 г. быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй Армянскае ССР.

У 1960 і 1969 гадох фірма «Мелодия» на вініле выпусьціла вакальна-сымфанічны цыкль Авэта Тэртэрана «Радзіма» на словы Аванэса Шыраза.

Памёр у сакавіку 1984 году ў Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парку імя Камітаса.

Творчасьць

рэдагаваць

Аванэс Шыраз — клясык армянскае літаратуры. Гэта паэт рамантычнага стылю й сьветаўспрыманьня. Зборнікі вершаў «Песьня Армэніі» (1940), «Голас паэта», «Кніга песень» (абодва 1942), «Лірыка» (1946), «Кніга міру й каханьня» (1949), «Ліра Армэніі» (кн. 1—3, 1958—1964), "Помнік маці (1968) і інш. прысьвечаныя радзіме, каханьню, маці й прыродзе. У паэмах «Сіяманта й Хаджэзарэ» (1935), «Біблейскае» (1944) гармонія чалавека з прыродай[4].

На беларускую мову ягоныя асобныя творы пераклалі Сьцяпан Гаўрусёў, Анатоль Грачанікаў, Юрась Сьвірка[4].

Ягоным імем названыя вуліцы ў Армэніі й Іране, у Гюмры ёсьць музэй паэта.

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Біяграфія, Армянская энцыкляпэдыя
  3. ^ «Мая біяграфія — гэта мае вершы», Голас Армэніі
  4. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 18.