Тып 3 Чы-Ну

Японскі сярэдні танк

Сярэ́дні танк 3 ты́пу «Чы-Ну» (па-японску: 三式中戦車) — японскі сярэдні танк часоў Другой сусьветнай вайны. Быў створаны ў 1943 року ў працяг разьвіцьця танку «Тып 1 Чы-Хе», адрозьніваючыся ад яго новай, магутнейшай, 75-мм гарматай у новай вежы. Найбольш дасканалы сэрыйны японскі танк Другой сусьветнай. Агулам за час сэрыйнага выпуску было выпрадукавана, паводле розных зьвестак, ад 60[1] да 166[2] танкаў «Чы-Ну». У баявых дзеяньнях яны ўдзелі ня бралі, паколькі траплялі ў часткі, прызначаныя дзеля абароны Японскіх астравоў ад высадкі войскаў ЗША[3], якое так і не адбылося. Па вайне «Чы-Ну» знаходзіліся на ўзбраеньні Сілаў самаабароны Японіі да замены на болей сучасную тэхніку ў 1960-х роках[3].

Тып 3, «Чы-Ну»

Тып танка: сярэдні танк
Краіна-вытворца: Японія
Кампанаваньне: трансмісійны аддзел сьпераду, маторны ззаду
Павозка (экіпаж), чал.: 5
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: 1943 — 1960-я
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці: 1943—1945
Усяго выраблена: ад 60 да 166
Памеры:
Маса, т: 18,8
Даўжыня, мм: 5730
Даўжыня з гарматай, мм: 6500
Шырыня, м: 2330
Вышыня, м: 2610
Клірэнс, м: 400
Браня:
Тып брані: сталёвая катаная гамагенная
Лоб корпусу (верх), мм: 50 / 15°
Лоб корпусу (сярэдзіна), мм: 12 / 79°
Лоб корпусу (ніз), мм: 50 / 20°
20 / 30°
Борт корпусу (ніз), мм: 25 / 0°
Карма корпусу (верх), мм: 20 / 0°
Карма корпусу (ніз), мм: 20 / 20°
Дах корпусу, мм: 12 / 79—90°
Дно корпусу, мм: 8,5 / 60—90°
Лоб вежы, мм: 50 / 12°
Борт вежы, мм: 25 / 10°
Карма вежы, мм: 25 / 0°
Дах вежы, мм: 12 / 79—90°
Маска зброі, мм: 50
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: Тып 3 75-мм
Даўжыня ствала: 38,44
Боекамплект гарматы: 55
Вэртыкальны нахіл: −10…+15°
Прыцэл: тэлескапічны
Кулямёт: 1—2 × 7,7-мм Тып 97
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: V‑падобны 12‑цыліндравы чатырохтактавы дызэльны паветранага ахаладжэньня
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 240
Удзельная магутнасьць, к.с./т: 12,77
Хуткасьць па шашы, км/г: 39
Запас ходу, км: 210
Тып падвескі: падвеска Хара
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: 0,77
Пераадольваемы ўздым, адс.: 30—35°
Пераадольваемы роў, м: 2,5
Пераадольваемы брод, м: 1,0
Выявы ў Вікісховішчы

Мінуўшчына

рэдагаваць

Сярэдні танк Тып 1 «Чы-Хе», запушчаны ў вытворчасьць у 1943 року, зьявіўся значным крокам наперад у параўнаньні з ранейшымі Тып 97 «Шынхато Чы-Ха», атрымаўшы проціснараднае браняваньне, больш дасканалую канструкцыю корпусу, сучасныя сродкі сувязі і лепшае разьмеркаваньне функцыяў экіпажу за кошт трохмеснае вежы. Аднак і ён стаў толькі частковым разьвязаньнем праблемы, паколькі па-ранейшаму быў узброены толькі 47-мм гарматай Тып 1, якая састарэла са зьяўленьнем у ЗША на Ціхаакіянскім фронце да 1943 року ў значных колькасьцях танкаў M4 «Шэрман», супраць лабавое брані якіх яна была амаль бескарысная. Да таго ж ейны аскепкавы снарад меў параўнальна невысокую эфэктыўнасьць.

Сродкам падвышэньня агнявое моцы японскіх танкаў была абраная 75-мм палявая гармата Тып 90, якая была мадэрнізаваным варыянтам францускай фірмы «Шнайдэр», выраблянай паводле ліцэнзіі. Дзеля разьмяшчэньня яе на «Чы-Хе» была распрацаваная новая, павялічаная вежа зьмененай формы, без кармавога кулямёту, стандартнага для ўсіх ранейшых японскіх танкаў. Мадэрнізаваны такім чынам «Чы-Хе» атрымаў паводле японскай сыстэмы клясыфікацыі бранятэхнікі абазначэньне Сярэдні танк Тып 3 (2603) або «Чы-Ну» («сярэдні дзясяты»).

Адназначных зьвестак пра сэрыйны выпуск «Чы-Ну», як і пра большасьць японскай бранятэхнікі, няма ў сувязи з тым, што значная частка дакумэнтацыі была зьнішчаная ў канцы вайны. Паводле адных крыніцаў, сэрыйны выпуск «Чы-Ну» пачаўся ў сярэдзіне 1943[1][4], паводле іншых — толькі ў верасьні 1944[5], і працягваўся ўсутыч да канца вайны. Аб’ёмы выпуску былі параўнальна невялікія як вынік цяжкасьцяў з пастаўкамі сыравіны і разбурэньня японскай прамысловасьці, выкліканага паветранымі бамбаваньнямі ЗША[1]. Частка крыніц, якія засноўваюцца на зьвесткі ЗША, атрыманыя пасьля вайны, прыводзіць лічбу ў 60 выпушчаных танкаў[1][3]. Іншыя крыніцы, заснаваныя на пазьнейшых дасьледаваньнях японскіх архіўных зьвестак, прыводзяць бо́льшыя лічбы, такія як 144[6] і нават 166[2] выпушчаных да сканчэньня вайны «Чы-Ну».

З запускам «Чы-Ну» ў вытворчасьць ягонае разьвіцьцё не спынілася. Меліся пляны па ягоным пераўзбраеньні больш магутнай 75-мм гарматай Тып 5 з даўжынёй ствалу 56,4 калібры, аналягічнай усталёўванай на так і ня пушчаным у сэрыйную вытворчасьць сярэднім танку «Тып 4 Чы-То». Зброя мела ўсталёўвацца альбо ў нязначна перапрацаванай старой, зварной вежы, альбо ў новай, літой, аднак за стадыю праекту пераўзбраеньне «Чы-Ну» так і ня выйшла[7].

Канструкцыя

рэдагаваць

Ад свайго папярэдніка, «Тып 1 Чы-Хе», «Чы-Ну» адрозьніваўся ў асноўным толькі новай вежай з больш магутнай зброяй, астатнія сыстэмы танка істотных перапрацовак не займелі. Пры гэтым «Чы-Ну», як і «Чы-Хе», успадкаваў ад «Тып 97 Чы-Ха» без сур’ёзных зьменаў значную частку вузлоў і прымененых на іх канструктыўных рашэньняў.

Танк меў стандартнае для японскіх танкаў таго пэрыяду кампанаваньне, з разьмяшчэньнем рухавой устаноўкі ў карме, а трансмісійнага аддзяленьня — у лабавой частцы машыны. Экіпаж танку складаўся зь пяці чалавек — кіроўцы, стралка-радыста (разьмяшчаліся ў аддзяленьні кіраваньня), наводчыка, зараджальшчыка і камандзіра (знаходзіліся ў трохмеснай вежы).

Эксплюатацыя

рэдагаваць
 
«Чы-Ну» і некалькі «Тып 3 Хо-Ні III» са складу 4-й танкавай дывізіі

Выпушчаныя «Чы-Ну» разам з «Чы-Хе» й іншымі новымі ўзорамі бранятэхнікі паступалі ў 4-ю танкавую дывізію[1]. Гэтая частка, сфармаваная ў 1943 року, да сканчэньня вайны знаходзілася ў Японіі і ў баявых дзеях удзелу ня брала[1]. У некаторых крыніцах маюцца згадкі пра прымяненьне «Чы-Ну» ў бітвах за Акінаву ў сакавіку — чэрвені 1945 року[3], аднак у большасьці сучаснай літаратуры гэтая вэрсія не падтрымліваецца[3]. Адсутнасьць якой-кольвек інфармацыі пра гэта, як і пра «Чы-Ну» ў цэлым, у рапартах вайсковай выведкі ЗША[8], атрыманых ужо пасьля бітвы за Акінаву, у ліпені — жніўні, таксама сьведчыць не на карысьць гэтай вэрсіі, бо зьяўленьне новага, настолькі значна адрознага ад звыклых «Тып 97 Чы-Ха», танка наўрад ці было б незаўважаным. Так ці йнакш, нейкага значна ўплыву на хаду баявых дзеяньняў «Чы-Ну» не аказаў.

Пасьля капітуляцыі Японіі «Чы-Ну» былі часткова пушчаныя на разбор, але большая іх часка трапіла пасьля на ўзбраеньне Сілаў самаабароны Японіі і працяглы час выкарыстоўвалася імі, нароўні з больш старымі машынамі, такімі як «Тып 97 Чы-Ха» і «Тып 1 Чы-Хе», а таксама амэрыканскімі M24 Chaffee. Зьнятыя з узбраеньня яны былі толькі да 1960-х, з пачаткам масавай вытворчасьці больш сучасных Тып 61[3].

У масавай культуры

рэдагаваць

З прычыны параўнальна малой вядомасьці і поўнае ці амаль поўнае адсутнасьці баявога выкарыстаньня «Чы-Ну» слаба адлюстраваны ў кампутарных гульнях, аднак сустракаецца, у прыватнасьці, у гульнях «Sudden Strike 2» і «World of Tanks».

У мадэльнай індустрыі танк прадстаўлены таксама параўнальна слаба. Мадэлі «Чы-Ну» ў маштабе 1:35 выпускае японская фірма Fine Molds, у маштабе 1:76 яго смаляныя мадэлі выпускае таксама фірма Ostmodels.

  1. ^ а б в г д е С. Федосеев. Средний танк «Чы-Ха». — М.: Моделист-конструктор, 1998. — С. 10. — 32 с. — (Бронеколлекция № 5 (20) / 1998).
  2. ^ а б Chi-Nu (анг.) Imperial Japanese Army Page Праверана 2008-03-31 г. Архіўная копія ад 2011-01-31 г.
  3. ^ а б в г д е Andrzej M. Tomczyk. Japońska broń pancerna. — Gdańsk: AJ Press, 2005. — Т. 4. — С. 11. — 121 с. — (TankPower № 12). — ISBN 8-37237-167-9
  4. ^ Japońska broń pancerna. — Gdańsk: AJ Press, 2005. — Т. 4. — С. 5. — 121 с. — (TankPower № 12). — ISBN 8-37237-167-9
  5. ^ Leland Ness. Jane’s World War II Tanks and Fighting Vehicles — The Complete Guide. — London: HarperCollins Publishers, 2002. — С. 138. — 237 с. — (Jane’s Information Group). — ISBN 0-00711-228-9
  6. ^ Leland Ness. Jane’s World War II Tanks and Fighting Vehicles — The Complete Guide. — London: HarperCollins Publishers, 2002. — С. 139. — 237 с. — (Jane’s Information Group). — ISBN 0-00711-228-9
  7. ^ Andrzej M. Tomczyk. Japońska broń pancerna. — Gdańsk: AJ Press, 2005. — Т. 4. — С. 38—41. — 121 с. — (TankPower № 12). — ISBN 8-37237-167-9
  8. ^ Military Intelligence Division, War Departament. Japanese Tank and Antitank Warfare. — Washington, DC: United States Government Printing Office, 1945. — 215 с. — (Special Series № 34).

Літаратура

рэдагаваць
  • С. Федосеев. Средний танк «Чы-Ха». — М.: Моделист-конструктор, 1998. — 32 с. — (Бронеколлекция № 5 (20) / 1998).
  • С. Федосеев. Бронетанковая техника Японии 1939—1945 гг. — М.: Моделист-конструктор, 1995. — 32 с. — (Бронеколлекция № 3 / 1995).
  • A. M. Tomczyk. Japońska broń pancerna. — Gdańsk: AJ Press, 2002. — Т. 2 — Japońska broń pancerna w latach 1939—1942. — 121 с. — (TankPower № 10). — ISBN 8-37237-111-3
  • A. M. Tomczyk. Japońska broń pancerna. — Gdańsk: AJ Press, 2005. — Т. 4 — Czołgi średnie z lat 1943—1945. — 121 с. — (TankPower № 12). — ISBN 8-37237-167-9
  • Leland Ness. Jane’s World War II Tanks and Fighting Vehicles — The Complete Guide. — London: HarperCollins Publishers, 2002. — 237 с. — (Jane’s Information Group). — ISBN 0-00711-228-9
  • Military Intelligence Division, War Departament. Japanese Tank and Antitank Warfare. — Washington, DC: United States Government Printing Office, 1945. — 215 с. — (Special Series № 34).
  • T. Larkum, A. Kelly. Preserved Japanese Tanks. — Northampton: Armour Archive Publications, 2000. — 34 с. — (Preserved Tanks By Nationality Series). — ISBN 0-9523293-
  • S. J. Zaloga. Tank Battles of the Pacific War 1941—1945. — Tsuen Wan: Concord Publications, 1995. — 72 с. — (Armor at War Series № 7004). — ISBN 9-62361-607-4
  • Ю. Спасибухов. {{{загаловак}}}. — М.: 1999. — № 6. — С. 14—24.
  • {{{загаловак}}}. — Tokyo: 1998. — № 11 (54). — С. 83—101.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тып 3 Чы-Нусховішча мультымэдыйных матэрыялаў