Мадарскі вершнік
Выява | |
Мадарскі вершнік
Мадарски конник | |
Краіна | Баўгарыя |
Месцазнаходжаньне | Shumen[d] |
Каардынаты | 43°18′ пн. ш. 27°09′ у. д. / 43.3° пн. ш. 27.15° у. д.Каардынаты: 43°18′ пн. ш. 27°09′ у. д. / 43.3° пн. ш. 27.15° у. д. |
Дата заснаваньня | VIII стагодзьдзе |
Будаваньне | ???—710 гады |
Статус | Сусьветная спадчына ЮНЭСКО |
Мадарскі вершнік | |
Мадарскі вершнік на Вікісховішчы |
Мадарскі вершнік (па-баўгарску: Мадарски конник) — археалягічны помнік, рэльефная выява вершніка, высечаная на стромкай скале на вышыні 23 м. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Баўгарыі, каля вёскі Мадара. Унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1979 годзе.
Помнік
рэдагавацьПомнік датаваны прыблізна 710 годам н. э. і быў створаны падчас кіраваньня булгарскага хана Тэрвэла. Паводле адной з вэрсіяў, на скале малюнак самога хана. Паводле іншай тэорыі, наскальны рэльеф створаны старажытнымі тракійцамі і адлюстроўвае тракійскага бога. Паводле трэцяй тэорыі на скале высечана выява Сьвятавіта (славянскага бога) прыкладна ў канцы 6 стагодзьдзя н. э.
Надпісы
рэдагавацьВакол выявы вершніка на скале высечаны 3 надпісы на грэцкай мове, якія зьмяшчаюць важную інфармацыю аб гэтым пэрыядзе ў гісторыі Баўгарыі. Прафэсар Вэсэліна Бэшаўліеў у сваёй кнізе «Протабаўгары» паказвае, што самы стары з надпісаў — праца Тэрвэла, пад кіраўніцтвам хана быў створаны і сам помнік. Аўтарства астатніх надпісаў прыпісваюць ханам Круму (796—814) і Амуртагу (814—831).
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мадарскі вершнік у сьпісе Сусьветнай спадчыны
- Мадарскі вершнік (анг.) — Цэнтар Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА