Леў Мікала́евіч Гумілёў (па-расейску: Лев Никола́евич Гумилёв; 1 кастрычніка 1912 — 1992) — расейскі гісторык-этноляг, доктар гістарычных і геаграфічных навук, філёзаф, заснавальнік пасіянарнай тэорыі этнагенэзу, паэт, перакладчык з фарсі.

Леў Гумілёў
па-расейску: Лев Николаевич Гумилёв
Дата нараджэньня 1 кастрычніка 1912(1912-10-01)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 чэрвеня 1992(1992-06-15)[2][3][4] (79 гадоў) або 1992[5]
Месца сьмерці
Вучні Gelian Prokhorov[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Царскім Сяле 1 кастрычніка 1912. Сын паэтаў Мікалая Гумілёва і Ганны Ахматавай. Дзіцём яго выхоўвала бабуля ў маёнтку Сьлепнева Бежацкага павету Цьвярской губэрніі.

З 1917 да 1929 жыў у Бежацку. З 1930 у Ленінградзе. У 1930—1934 працаваў у экспэдыцыях у Саянах, на Паміры і ў Крыме. З 1934 вучыцца на гістарычным факультэце Ленінградзкага ўнівэрсытэту. У 1935 выключаны з унівэрсытэту і арыштаваны, але празь некаторы час вызваліўся. У 1937 адноўлены ў ЛДУ.

У пачатку 1938 арыштаваны, быўшы студэнтам ЛДУ, і асуджаны на пяць гадоў. Тэрмін адбываў у Нарыльлагу, працуючы тэхнікам-геолягам у медна-нікелевай шахце, пасьля адбыцьця тэрміну пакінуты ў Нарыльску без правоў на выезд. Увосень 1944 па сваім жаданьні пайшоў у Савецкую армію, ваяваў шэрагоўцам у штрафбаце на Першым Беларускім фронце, скончыўшы вайну ў Бэрліне.

У 1945 дэмабілізаваны, адноўлены ў ЛДУ, які скончыў у пач. 1946 і паступіў у асьпірантуру Ленінградзкага аддзяленьня Інстытуту ўсходазнаўства АН СССР, адкуль быў выключаны з абгрунтаваньнем «з-за неадпаведнасьці філялягічнай падрыхтоўкі абранай спэцыяльнасьці».

28 сьнежня 1948 абараніў у ЛДУ дысэртацыю кандыдата гістарычных навук, прыняты навуковым супрацоўнікам у Музэй этнаграфіі народаў СССР.

7 лістапада 1949 арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў, якія адбываў спачатку ў лягеры асаблівага прызначэньня ў Чурбай-Нура каля Караганды, пасьля ў лягеры ў Міжрэчанску ў Кемераўскай вобласьці, у Саянах. У 1956 рэабілітаваны з-за адсутнасьці факта злачынства.

З 1956 працаваў бібліятэкарам у Эрмітажы, абараніў доктарскую дысэртацыю («Старажытныя цюркі»). Да выхаду на пэнсію ў 1986 працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце геаграфіі пры Ленінградзкім дзяржаўным унівэрсытэце.

Памёр 15 чэрвеня 1992 у Санкт-Пецярбургу.

У жніўні 2005 у Казані «у сувязі зь днямі Санкт-Пецярбурга і сьвяткаваньнем тысячагодзьдзя гораду Казань» Льву Гумілёву быў пастаўлены помнік.

Гумілёў і гістарычная навука

рэдагаваць

Леў Гумілёў прапанаваў комплекс арыгінальных мэтадаў вывучэньня этнагенэзу, якія заключаюцца ў паралельным вывучэньні гістарычных зьвестак аб клімаце, геалёгіі і геаграфіі адпаведнага ляндшафту і археалягічных і культурных крыніцаў. Выкарыстоўваючы гэтыя мэтады, нароўні з традыцыйнымі, ён дасьледаваў гісторыю шматлікіх народаў Эўразіі. Акрамя гэтага, ён прапанаваў арыгінальную пасіянарную тэорыю этнагенэзу, з дапамогай якой спрабаваў патлумачыць заканамернасьці гістарычнага працэсу.

Непасрэдна ў дасьледаваньнях Л.Гумілёву таксама належыць мноства цікавых ідэй. Напрыклад, маштабы монгольска-татарскага іга ён лічыць вельмі завышанымі. На яго думку, для руска-мангольскіх дачыненьняў быў характэрны, хутчэй, сымбіёз, а сур’ёзныя сутыкненьні былі зьвязаныя, у асноўным, з ардынскімі мусульманамі, больш радыкальнымі, чым астатнія манголы. Кітай у яго паўстае не мірным асяродзьдзем цывілізацыі, што змагаецца з захопнікамі, а злым агрэсарам. Тое самае ён кажа пра Эўропу: крытыка эўропацэнтрызму займае ў яго працах важнае месца. Старажытных русінаў (да XIV ст.) і сучасных расейцаў ён лічыць рознымі этнасамі. Падобная ідэя сустракалася ў многіх вучоных (напрыклад, у С. М. Салаўёва), але ў Гумілёва яна аформленая найбольш дасканала.

Працы Гумілёва, найперш, тыя, дзе разьвівалася пасіянарная тэорыя этнагенэзу, не былі падтрыманыя гістарычнай навукай СССР і выклікалі крытычныя заўвагі шэрагу гісторыкаў (уключаючы: Я. С. Лур’е, А. П. Навасельцаў і інш.), якія абвінавачвалі іх у адвольным маніпуляваньні фактамі, нават у прыдумваньня фактаў, у парушэньні падмурку навуковай мэтадалёгіі і нават у псэўданавуковасьці[6].

Галоўныя працы

рэдагаваць
  • Легенда і рэальнасьць у старажытнай гісторыі Тыбэту (Легенда и действительность в древней истории Тибета)
  • Гісторыя народу Хуну (История народа Хунну), 1960
  • Адкрыцьцё Хазарыі (Открытие Хазарии), 1966
  • Старажытныя цюркі (Древние тюрки), 1967
  • Пошукі прыдуманага царства (Поиски вымышленного царства), 1970
  • Хуну ў Кітаі (Хунну в Китае), 1974
  • Этнагенэз і біясфэра Зямлі (Этногенез и биосфэра Земли), 1979
  • Старажытная Русь і Вялікі стэп (Древняя Русь и Великая степь), 1989
  • Тысячагодзьдзе вакол Касьпію (Тысячелетие вокруг Каспия), 1990
  • Ад Русі да Расеі (От Руси к России), 1992
  • Канец і зноў пачатак (Конец и вновь начало), 1992
  • З гісторыі Эўразіі (Из истории Евразии), 1993

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць