Вясёлка (часопіс)
«Вясёлка» — беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прадназначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытаньня дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей, стаіць паміж чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка». Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74845, для ведамасных — 748452.
Часопіс «Вясёлка» | |
Тэматыка | дзіцячы для малодшага школьнага ўзросту |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штомесяц |
Краіна | Беларусь |
Адрас | вул. Кальварыйская, 25, Мінск, 220073 тэл. +375 17 2009261, 2009190, 2008192, 2046283 |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, установа «Рэдакцыя часопіса «Вясёлка» |
Галоўны рэдактар | Анастасія Радзікевіч |
Дата заснаваньня | красавік 1957 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 24 с. (2017) |
Наклад | 9628 (люты 2017) |
ISSN | 0131-8128 |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | Вясёлка |
Публікацыі
рэдагавацьПублікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадзкія тэмы, розныя па памерах і складанасьці — як для самастойнага чытаньня дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытаньня дзецям дарослымі альбо больш старэйшымі школьнікамі.
Друкуе апавяданьні, казкі, вершы беларускіх пісьменьнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песьні беларускіх кампазытараў для дзяцей. Распавядае пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краінаў. Мае розныя тэматычныя рубрыкі. Вядзе літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаваньне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасьць, узаемадапамогу[1].
У савецкія часы наклад часопісу складаў 100 тыс. экземпляраў[2]. У красавіку 2012 г. наклад часопісу складаў 13 500 асобнікаў, часопіс зьяўляўся самаакупным[3].
Паводле стану на сакавік 2017 г. выдадзена 720 нумароў.
Рэдакцыя «Вясёлкі» зьяўляецца таксама заснавальнікам чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся»[4]. Да пачатку выданьня «Бусі» (жнівень 2013) «Вясёлка» была адзіным беларускім пэрыядычным выданьнем для дзяцей як дашкольнага, так і малодшага школьнага ўзросту[5].
Сайт
рэдагавацьЗ лютага 2011 г. дзейнічае сайт часопіса, на якім зьмешчаны казкі і дзіцячыя вершы. У творах дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, гэта адносіцца як да фальклёрных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і інш.), гэтак і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» А. Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» А. Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Р. Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Я. Лёсіка і інш.)[1]. На сайце створана фотагалерэя, ладзяцца конкурсы.
Узнагароды
рэдагаваць«Вясёлка» ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, зьяўляецца пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» 2004, 2007, 2010 гадоў.
Галоўныя рэдактары
рэдагаваць- Васіль Вітка (1957—1974)[6]
- Еўдакія Лось (1974—1976)
- Анатоль Грачанікаў (1976—1978)
- Уладзімер Ліпскі (1978—2022)
- Анастасія Радзікевіч (з 2022)
Некаторыя аўтары
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Смаль, В. М., Еўдакіменка, М. Асаблівасці кантэнту сайта часопіса «Вясёлка» // СМИ. Культура. Молодежь / Под общ. ред. Л. В. Скибицкой. — Брест: БрГУ имени А. С. Пушкина, 2015. — С. 187. — 226 с.
- ^ Шкілёнак, М. (2010. — 3 жніўня) Часопіс «Вясёлка»: мы дапамагаем выхоўваць нашых дзетак сапраўднымі патрыётамі. // TUT.BY. Праверана 2016-01-17 г. Архіўная копія ад 2016-01-17 г.
- ^ Ліпскі, У. Вяселле для «Вясёлкі» // old.zviazda.by. — 2012. — 14 красавіка.
- ^ «Буся» і «Вясёлка» — верныя сябры. // veselka.by (2013). Праверана 17 студзеня 2016 г. Архіўная копія ад 17 студзеня 2016 г.
- ^ Вясёлкін, В. У красавіку часопісу «Вясёлка» — 60 гадоў // Буся. — 2017. — № 1. — С. 12.
- ^ Вясёлкавае свята “Вясёлкі”. // Народная газета (2012. — 14 красавіка). Праверана 17 студзеня 2016 г.
Літаратура
рэдагаваць- Берлеж М. Усе колеры дзяцінства // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 14 красавіка 2017. — В. 4918. — № 15. — С. 4.
- Грушэцкі А. Умець чытаць — вялікая справа // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 14 красавіка 2017. — В. 4918. — № 15. — С. 4.
- Лугоўскі, А. І. «Вясёлка» // Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. — Мінск: БДПУ, 2008. — С. 25. — 106 с. — ISBN 978-985-501-667-1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Альсовы, П. І «стылёвыя» дзеткі чытаюць «Вясёлку»!.. // Звязда. — 2014. — 3 кастрычніка.