Сігізмунд Леванеўскі
Сігізму́нд Алякса́ндравіч Леване́ўскі (па-расейску: Сигизмунд Александрович Леваневский; 15 траўня 1902, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 13 жніўня 1937) — савецкі палярны лётнік польскага паходжаньня, брат польскага лётніка Юзэфа Леванеўскага.
Сігізмунд Аляксандравіч Леванеўскі Сигизмунд Александрович Леваневский | |||||||
15 траўня 1902 — 13 жніўня 1937 | |||||||
Месца нараджэньня | Санкт-Пецярбург | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | |||||||
Прыналежнасьць | Чырвоная армія | ||||||
Род войскаў | авіяцыя | ||||||
Гады службы | 1918 | ||||||
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Расеі | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБацькі Зыгмунта Леванеўскага (Тэафіля і Аляксандар) паходзілі з Саколкі. У 1898 року выехалі ў Пецярбург у пошуках працы, дзе й нарадзіўся Зыгмунт. Большую частку дзяцінства правёў у Саколцы, працаваў рабочым. Падтрымаў бальшавікоў у Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 і наступнай грамадзянскай вайне. З 1918 служыў у Чырвонай арміі. У 1919 ачоліў роту, пасьля батальён, быў начальнікам штабу і камандзірам стралковага палку на Ўсходнім фронце. У 1921 ваяваў з антыбальшавіцкімі аддзеламі ў Дагестане.
З 1921 служыў у 4 аддзеле паветранай навігацыі ў Петраградзе, а з 1923 у Севастопальскай вайсковай школе марской авіяцыі (у наземнай службе). З 1924 навучаўся ў гэтай школе, скончыў у 1925, пасьля чаго служыў вайсковым пілётам, а таксама інструктарам сэвастопальскай школы. У 1928 пераведзены ў рэзэрв, пасьля чаго працаваў інструктарам Мікалаеўскай лётнай школы, ваенізаванай арганізацыі Асаавіяхім, у 1929—1933 — дырэктарам школы ў Палтаве.
Зь вясны 1933 працаваў пілётам у палярнай авіяцыі Глаўсеўмарпуці. Улетку 1933 на гідрасамалёце Dornier Wal зьдзейсьніў пералёт Сэвастопаль — Хабараўск. 13 ліпеня 1933 знайшоў і ўратаваў у раёне Анадыру на Чукотцы амэрыканскага пілёта Джэймза Матэрна, лятак якога трапіў у аварыю падчас спробы кругасьветнага палёту,і 20 ліпеня транспартаваў яго ў Ноўм на Алясцы. Увосені 1933 браў удзел у агітацыйных вылетах ва Ўкраіне.
У лютым 1934 з двума іншымі лётнікамі накіраваўся ў ЗША, каб закупіць самалёты «Consolidated Fleetster» дзеля экспэдыцыі эвакуацыі рэштак параходу «Чалюскін». 29 сакавіка 1934 на адным зь іх вылецеў з Ноўму. Аднак самалёт з-за абледзяненьня разьбіўся падчас вымушанай пасадкі ў вёсцы Ванкарэм на Чукотцы, дзе знаходзілася база ратаўнікоў. За адвагу ў гэтай экспэдыцыі Леванеўскі, тым ня меней, быў уганараваны 20 красавіка 1934 зь яшчэ 6 лётнікамі званьнем Герою Савецкага Саюзу.
З 1934 навучаўся ў Акадэміі паветраных сілаў імя Жукоўскага. Бў першым пілётам, які апрацаваў плян пералёту з СССР у ЗША праз Паўночны полюс. 3 жніўня 1935 з двума іншымі лётнікамі зьдзейсьніў першую ў гісторыі спробу пералёту самалётам Ант-25 з Масквы праз Паўночны полюс у Сан-Францыска, аднак з-за аварыі рухавіка палёт быў спынены над Баранцавым морам. Улетку 1936 выехаў у ЗША, дзе закупіў гідрасамалёт «Vultee V-1A», на якім 5 жніўня — 13 верасьня 1936 пераляцеў з Лос-Анджэлес праз Сан-Францыска, Уэлен, Якуцк і Сьвярдлоўск у Маскву. Увесну 1937 выпрабоўваў у Севастопалі набытыя ў ЗША самалёт-амфібію «S-43» і гідрасамалёт «Douglas DF».
12 жніўня 1937 прадпрыняў спробу пералёту праз Паўночны полюс з Масквы ў Фэарбэнкс чатырохрукавіковым самалётам DB-A № N-209 на чале экіпажу зь яшчэ 5 лётнікамі. 13 жніўня а 13:40 лятак перасёк полюс, але а 14:32 каманда паведамлі пра адмову скрайняга правага рухавіка, пасьля чаго самалёт зьнік бязь вестак і так і ня быў выяўлены. Хутчэй за ўсё, ён разьбіўся ля ўзьбярэжжа Аляскі.
Узнагароды
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Героі краіны (рас.)