Закон Магніцкага
Зако́н Магні́цкага (таксама Акт Магніцкага, па-ангельску: Russia and Moldova Jackson-Vanik Repeal and Sergei Magnitsky Rule of Law Accountability Act of 2012) — прыняты ў сьнежні 2012 году ў ЗША закон, які адмяняе папраўку Джэксана-Вэніка і ўводзіць пэрсанальныя санкцыі ў адносінах асобаў, адказных за парушэньні правоў чалавека і прынцыпу верхавенства права ў Расеі. Названы ў гонар памерлага ў вязьніцы Сяргея Магніцкага. Спачатку быў накіраваны ў першую чаргу супраць асобаў, якія спрычыніліся да сьмерці Магніцкага.
Пад санкцыямі маюцца на ўвазе візавыя абмежаваньні на ўезд у ЗША і блякаваньне фінансавых актываў ў банках ЗША[1].
Таксама пад тэрмінам закон Магніцкага ці акт Магніцкага зрэдчас называюць нарматыўныя акты іншых краінаў, якія накіраваныя супраць карупцыі ў Расеі.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |