Ёзэф Вёльфль

Аўстрыйскі кампазытар і піяніст

Ёзэф Вёльфль (па-нямецку: Joseph Wölffl; 24 сьнежня 1773, Зальцбург — 21 траўня 1812, Лёндан) — аўстрыйскі піяніст і кампазытар.

Ёзэф Вёльфль
Joseph Wölfl
Ёзэф Вёльфль. Гравюра Ё. Г. Шэфнэра з партрэту Ф. Амэрлінга
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1773
Месца нараджэньня Зальцбург
Дата сьмерці 21 траўня 1812 (38 гадоў)
Месца сьмерці Лёндан
Месца пахаваньня
Прафэсія кампазытар, скрыпач
Сябра ў Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d]
Жанры опэра і сымфонія
Інструмэнты скрыпка

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Ёзэф Вёльфль нарадзіўся ў Зальцбургу, дзе вывучаў музыку ў Леапольда Моцарта і Ёгана Міхаэля Гайдна. Упершыню выступіў у якасьці скрыпача-саліста ў сямігадовым веку. Пераехаўшы ў Вену, у 1790 року ён наведаў Вольфганга Амадэя Моцарта і, магчыма, узяў у яго заняткі. Першая опэра Вёльфля, «Der Höllenberg», была складзеная ў 1795 року.

 
Памятны знак на месцы нараджэньня Вёльфля, усталяваны ў 2012 року

Сучасьнікі ставілі Вёльфля вышэй за Бэтговэна[1], аднак пасьля паразы, нанесенай яму Бэтговэнам у «фартэпіянным двубоі» ў хаце графа Вэцляра (1799), папулярнасьць Вёльфля пачала падаць[2]. Бэтговэну прысьвечаныя санаты скл. 6 (1798).

 
Ёзэф Вёльфль (гравюра 1811 р. з партрэту У. Г. Пайна)
 
Раманс з опэры «Прыўкрасная малочніца»

Прабавіўшы 1801—1805 у Парыжы, Вёльфль пераехаў у Лёндан, дзе упершыню выступіў 27 траўня 1805. У Лёндоне ён меў камэрцыйны посьпех. У 1808 року ён апублікаваў санату, скл. 41, названую з-за тэхнічнай цяжкасьці «Non Plus Ultra». У адказ на гэта саната Дусека, пачаткова названая «Вяртаньне ў Парыж», была перавыдадзеная пад назвай «Plus Ultra», з іранічным прысьвячэньнем «Non Plus Ultra».

Вёльфль быў вельмі высокі і, як казалі сучасьнікі, мог узяць тэрцдэцыму, што палягчала яму выкананьне тэхнічна складаных пасажаў, чым ён і карыстаўся падчас імправізацыяў.

Сканаў Вёльфль у Лёндане, у доме на Грэйт Марылебан стрыт, 21 траўня 1812.

Фартэпіянныя канцэрты

рэдагаваць
  • Канцэрт для фартэпіяна № 1 скл. 20 соль мажор (к. 1802—1803)
  • Канцэрт для фартэпіяна № 2 скл. 26
  • Канцэрт для фартэпіяна № 3 скл. 32 фа мажор
  • Канцэрт для фартэпіяна № 4 скл. 36 соль мажор «Штыль»
  • Канцэрт для фартэпіяна № 5 скл. 43 до мажор «Вялікі ваенны канцэрт» (1799?)
  • Канцэрт для фартэпіяна № 6 скл. 49 рэ мажор «Зязюля» (апублікаваны ў 1811)

Сымфоніі

рэдагаваць

Струнныя квартэты

рэдагаваць
  • Струнны квартэт мі-бэмоль мажор скл. 30 № 1. Прысьвечаны Басьсі Гуаіта
  • Струнны квартэт до мажор скл. 30 № 2. Прысьвечаны Басьсі Гуаіта
  • Струнны квартэт рэ мажор скл. 30 № 3. Прысьвечаны Басьсі Гуаіта
  • Шэсьць струнных квартэтаў op.51.
  • Der Höllenberg (1795)
  • Das schöne Milchmädchen, oder Der Guckkasten (1797)
  • Der Kopf ohne Mann (1798)
  • Liebe macht kurzen Prozess, oder Heirat auf gewisse Art (1798)
  • Das trojanische Pferd (1799)
  • L’Amour romanesque (1804)
  • Fernando, ou Les maures (1805)
 
Памятны знак у Лёндане ў раене апошняга месца жыхарства Вёльфля
  • Санаты скл. 6, прысьвечаныя Людвігу ван Бэтговэну
  • Саната до мінор, скл. 25
  • Саната рэ мажор, скл. 31
  • 3 санаты, скл. 33
  • Саната для фартэпіяна ў чатыры рукі і флейты, скл. 42
  • Вялікі дуэт рэ мінор для фартэпіяна і віялянчэлі скл. 31. Прысьвечаны мадам Голяндэр.
  1. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  2. ^  Denora, Tia The Beethoven-Wölfl piano duel // Music in eighteenth-century Austria / David Wyn Jones. — Cambridge: Cambridge University Press, 1996. — С. 259—282.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ёзэф Вёльфльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў