Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні (Менск)
Флігель | |
Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Адрас | вул. Рэвалюцыйная, 2/пл. Свабоды, 13 |
Каардынаты | 53°54′14.47″ пн. ш. 27°33′13.35″ у. д. / 53.9040194° пн. ш. 27.5537083° у. д.Каардынаты: 53°54′14.47″ пн. ш. 27°33′13.35″ у. д. / 53.9040194° пн. ш. 27.5537083° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата пабудовы | 2-я пал. XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні | |
Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні на Вікісховішчы |
Буды́нак ко́лішняй мужчы́нскай духо́ўнай вучэ́льні — частка комплексу Сядзібы Пшазьдзецкіх у Менску. Увесь комплекс занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, як помнік рэспубліканскага значэньня[1].
Будынак духоўнае вучэльні месьціцца на вуліцы Рэвалюцыйнай, 2/плошчы Свабоды, 13[2].
Гісторыя
рэдагавацьПабудаваны ў 2-й палове XVIII ст., быў паўднёвым флігелем гарадзкой сядзібы Пшазьдзецкіх. У пачатку XIX ст. тут месьцілася аптэка, пазьней — пошта[3]. У 1870—1880 гг. у будынку правялі рэканструкцыю: дабудавалі трэці паверх і надалі будынку П-абразную форму. У XIX — пачатку XX ст. у будынку месьціўся інтэрнат мужчынскай духоўнай вучэльні. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі месьціўся Наркамат асьветы БССР, у 1922—1925 гг. першая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова ў рэспубліцы, папярэднік Акадэміі Навук БССР — Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), тут жа было Беларускае курортнае бюро, а з 1930 г. — Наркамат аховы здароўя. У 1956 годзе тут месьціўся кінатэатар «Навіны дня», які быў разьлічаны на 200 месцаў і служыў для паказу паўторных фільмаў[4]. Цяпер у будынку месьцяцца дзяржаўныя ўстановы[2].
Архітэктура
рэдагавацьБудынак складаны, падоўжны ў пляне, з выступамі й скошаным кутом з боку пл. Свабоды. Першапачаткова ён быў Г-падобны ў пляне, двухпавярховы з цокальным паверхам. У канцы XIX ст. стаў П-падобны ў пляне, у тарцовых частках надбудаваны трэці паверх. Фасады маюць плоскаснае вырашэньне. Сьцены рытмічна прарэзаныя прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, на другім паверсе — аздобленыя сандрыкамі. Па пэрымэтры будынка праходзіць тонкапрафіляваны карніз. Першы паверх аддзелены ад цокальнага тонкім паяском. Трохпавярховыя тарцовыя часткі завершаныя невялікімі мансардамі пад двухсхільнымі дахамі. Сыстэма пляніроўкі зьмененая, спалучае анфіляднае разьмяшчэньне памяшканьняў і кароткія калідоры[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ а б
- ^ пл. Свабоды — дом № 13
- ^ Минск. Справочник-путеводитель, 1956 (рас.). minchanin.esmasoft.com. Праверана 4 жніўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 711Е000001 |
Будынак колішняй мужчынскай духоўнай вучэльні (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў