Гасьці́ны дво́р — тып грамадзкага будынку гандлёвага прызначэньня, які ўключае гандлёвыя й складзкія будынкі, жылыя памяшканьні гасьцінічнага тыпу[1][2].

Гасьціны двор у Менску

Тут спыняліся госьці-купцы, захоўваліся тавары, і вёўся гандаль. У XVI—XVII стагодзьдзях гасьціны двор меў выгляд прастакутнага пляцу, абнесенага мураванымі або драўлянымі памяшканьнямі, аб’яднанымі крытымі галерэямі. У XVIII—XIX стагодзьдзях гасьціныя двары будуюцца ў стылі клясыцызму. Гасьціны двор плянавалі ў выглядзе замкнёнага прастакутніка з адкрытымі аркадамі-галерэямі або калёнамі.

У гарадох Заходняе Эўропы былі пашыраныя з XIV стагодзьдзя (Брэмэн, Кракаў, Прага). На Беларусі пашыраныя з XVI—XIX стагодзьдзяў (Полацак, Горадня, Віцебск, Менск). Драўляны гасьціны двор пабудаваны ў Тураве ў XVIII стагодзьдзі[2].

На аснове гандлёвых дамоў вылучыліся гандлёвыя рады, якія часта злучаліся з ратушамі[2].

  1. ^ Гістарычны слоўнік Беларускай мовы / пад рэдакцыяй А. М. Булыкі. — Менск: Навука і тэхніка, 1986. — Т. 7. Гляденье-Девичество. — С. 113. — 303 с.
  2. ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 С. 87

Літаратура

рэдагаваць