Жалезны воўк
Жалезны воўк (па-летувіску: Geležinis vilkas) — ваенізаваная прафашыстоўская арганізацыя, якая дзейнічала ў Летуве падчас аўтарытарнага рэжыму Антанаса Сьмятоны.
Арганізацыя была ўтвораная ў 1927 року Аўгусьцінасам Вальдэмарасам, былым кіраўніком хрысьціянскіх дэмакратаў і прэм’ерам Летувы ад 1926 року. Назва руху паходзіць зь легенды пра сон Гедыміна, папулярызаванай Адамам Міцкевічам у «Пану Тадэвушу». Функцыі ганаровага кіраўніка арганізацыі выконваў сам Антанас Сьмятона. Але неўзабаве прэзыдэнт і прэм’ер апынуліся ў супрацьлеглых лягерах. Арганізацыя выкарыстоўвалася Вальдэмарасам як сродак барацьбы з палітычнымі апанэнтамі. Аб’яднаньне мела значную падтрымку сярод маладых афіцэраў летувіскага войска, якія захапляліся лёзунгамі фашызму і ўважалі, што Сьмятона праводзіць надта памяркоўную палітыку. Дзейнасьць руху была забароненая ў 1930 годзе, пасьля чаго ён пачаў дзейнічаць падпольна і кантактаваць зь Нямеччынай. У красавіку 1934 року чальцы арганізацыі зьдзейсьнілі няўдалую спробу дзяржаўнага перавароту, пасьля чаго Вальдэмарас апынуўся ў няволі. У 1938 годзе ён выйшаў на волю і эміграваў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Aras Lukšas. Lietuviškas duumviratas: pabaigos pradžia.
- Aušra Jurevičiūtė. Lietuvos Kariuomenės Kūrėjų Savanorių Sąjunga ir jos vaidmuo vidaus politikoje 1927—1940 metais.
- P.Šileikos byla: žmogžudystė Duonelaičio gatvėje.(недаступная спасылка)
- Bernardas Gailius. Sąmokslų teorija ir praktika: P.Šileikos byla (II).(недаступная спасылка)
- Mindaugas Sereičikas. Lietuvos karo aviacijos karininkai 1934 m. birželio 6-7 d. sukilime: tarp pilietinės savimonės ir kariškio statuso.
- Alan Oliver Goetz. The Iron Wolf: Lithuanian Fascism (1927—1941) — Fascist Movements in the Baltic States I.