Моймір I
Мо́ймір I (к. 795—846) — гістарычна даставерны мараўскі князь (к. 830—846), першы князь Вялікай Маравіі (833—846). Запачаткаваў дынастыю Мойміравічаў. Зь ягоным імем зьвязаная значная частка гістарычных падзеяў на тэрыторыі Славаччыны ў IX стагодзьдзі.
Моймір I Mojmír I | |
Фрэска ў Зноемскай ратондзе | |
князь вялікамараўскі | |
Наступнік | Расьціслаў |
князь нітранскі | |
Папярэднік | Прыбіна |
Наступнік | Расьціслаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | к. 795, |
Памёр | 846 |
Дынастыя | Мойміравічы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьШлях да ўлады
рэдагавацьНа пачатку IX стагодзьдзя аб’яднаў пад сваёй беспасярэдняй уладай славянскія плямёны на поўнач ад Дунаю, стаў валадаром Мараўскага княства — славянскае дзяржавы, разьмешчанае ў басэйне ракі Морава, левай прытоцы сярэдняга Дунаю.
Упершыню назва Маравія згадваецца ў заходніх крыніцах у 822 року, калі паслы мараванаў, сярод іншых паслоў славянаў, прыбылі да двара імпэратара Франскай дзяржавы Людовіка I Пабожнага[1], аднак ці быў ужо тады Моймір I князем, дакладна не вядома. Князем Моймір названы ў летапісах у 830 року.
Царкоўная палітыка
рэдагавацьДзеля пашырэньня хрысьціянства ў Маравіі кароль Усходне-франскага каралеўства Людовік II Нямецкі ў 829 року перадаў землі мараванаў пад юрысдыкцыю біскупства Пасаў. Князь Моймір падтрымліваў хрысьціянскіх місіянэраў, спрыяючы пашырэньню хрысьціянства. У 831 року біскуп Рэгінар Пасаўскі хрысьціў Мойміра I і ўсіх мараванаў[2].
Князяваньне
рэдагавацьМоймір вызнаў над собою сюзэрэнітэт (намінальнае вяршынства) франскіх імпэратараў, але захаваўшы поўную палітычную аўтаномію.
У 833 року зарганізаваў выправу на Нітранскае княства на тэрыторыі сучаснай заходняй часткі Славаччыны. Выгнаўшы тамтэйшага князя Прыбіну, Моймір злучыў мараўскія і нітранскія землі ў адзіную дзяржаву, якая пазьней ператварылася на каралеўства Вялікамаравія. Прыбіна, схаваўшыся ў франкаў, атрымаў у валоданьне Блатэнскае княства.
Скарыстаўшыся раздраем у Каралінскай імпэрыі, Моймір I на пачатку 840-х рокаў паспрабаваў скінуць франскае ярмо. У адказ кароль Усходне-франскага каралеўства Людовік II уварваўся ў Маравію ў жніўні 846 року, скінуў Мойміра і паставіў новым князем ягонага пляменьніка Расьціслава[3]. Зьвесткі пра далейшы лёс Мойміра I адсутнічаюць: магчыма, ён загінуў або ўцёк падчас уварваньня.
У гэтым жа року Вялікамаравія таксама была ўспадкаваная ягоным пляменьнікам.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- 53285 Моймір — астэроід, названы ў гонар князя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аналы каралеўства франкаў (822).
- ^ Sommer, Petr, «Bohemia and Moravia», in Berend, Nora, Christianization and the rise of Christian monarchy : Scandinavia, Central Europe and Rus' c. 900—1200, Cambridge, UK; New York: Cambridge University Press, pp. 214—262
- ^ Фульдзкія аналы (846).
Літаратура
рэдагаваць- Róna-Tas, András Hungarians & Europe in the Early Middle Ages: An Introduction to Early Hungarian History / translated by Nicholas Bodoczky. — Budapest: Central European University Press, 1999. — ISBN 963-9116-48-3
- Kirschbaum, Stanislav J. A History of Slovakia: The Struggle for Survival. — New York: St. Martin’s Press, 1996. — С. 25—28. — ISBN 0-312-16125-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМоймір I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік ? |
князь Вялікай Маравіі 833—846 |
Наступнік Расьціслаў |