Палац Агінскіх (Плунгяны)
Славутасьць | |
Палац Агінскіх
Oginskių rūmai | |
Плунгянскі палац Агінскіх
| |
Краіна | Летува |
Места | Плунгяны |
Адрас | Parko g. 1, LT-90113 |
Каардынаты | 55°55′8″ пн. ш. 21°50′40″ у. д. / 55.91889° пн. ш. 21.84444° у. д.Каардынаты: 55°55′8″ пн. ш. 21°50′40″ у. д. / 55.91889° пн. ш. 21.84444° у. д. |
Тып будынка | палац |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Заснавальнік | Міхал Мікалай Агінскі |
Першае згадваньне | 1565 |
Дата заснаваньня | 1879 |
Будынкі: стайня • афіцыны
| |
Стан | дзейнічае музэй |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Палац Агінскіх | |
Палац Агінскіх на Вікісховішчы |
Пала́ц Агі́нскіх (па-летувіску: Oginskių rūmai Plungėje) — колішняя сядзіба Агінскіх у Плунгянах[1][2] (Летува), збудаваная ў 1879 року. Помнік культуры нэарэнэсансу. Цяпер тут дзейнічае Мастацкі музэй Жамойці.
Мінуўшчына
рэдагавацьПершыя згадкі палацу ў Плунгянах датаваныя 1565 рокам. У 1879 на замову Міхала Мікалая Агінскага(lt) быў збудаваны новы, нэагатычны палац, які служыў родавай рэзыдэнцыяй. У 1873—1902 у сядзібе Агінскіх дзейнічала музычная школа. У 1921—1934 роках у палацы дзейнічала сельскагаспадарчая школа, пасьля будынак перайшоў у распараджэньне летувіскага войска.
Пасьля Другой сусьветнай вайны ў будынку разьмясьціўся будаўнічы тэхнікум, увесь інтэр’ер быў зьнішчаны.
Цяпер у палацы дзейнічае Музэй жамойцкага мастацтва (лет. Žemaičių dailės muziejus).
Архітэктура
рэдагавацьПалац уяўляе сабой двухпавярховы прастакутны ў пляне будынак. З адваротнага боку знаходзіцца дзядзінец з басэйнам і фантанамі. Побач з будынкам знаходзяцца стайня і дзьве афіцыны ў нэагатычным стылі. У адной зь іх пражывалі палацавыя слугі, у другой у 1873—1902 разьмяшчалася музычная школа, дзе вучыўся ў тым ліку і Мікалоюс Чурлёніс (1889—1902). Палац аточаны ляндшафтным паркам krajobrazowany z końca XVIII wieku rozlokowany nad Bobrugą, w którym znajduje się oranżeria będąca kopią florenckiego Pałacu Vecchio.
Прыкладна ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя быў закладзены парк. Ягоная плошча складае 0,6 км². Тут знаходзіцца аранжарэя, скапіяваная паводле ўзору флярэнцкага паляцу Вэк’ё.
У парку расьце вялізны дуб, вядомы як дуб Пэркунаса (паганскага грамнічнага бога). Паводле легенды, пад гэтым дубам жрыца Галінда распаліла сьвяты вагонь, калі аднаго дня ейны каханы сышоў на вайну з крыжакамі і не вярнуўся. Галоўны каплан, бачачы ейныя сьлёзы і боль, сказаў, што толькі сьвяты вагонь зможа суцешыць гэты боль. Аднойчы, калі Галінда плакала пад дубам, у ягоную вершаліну трапіла маланка. Дуб затросься, на ягоны камель трапіла глеба, і неўзабаве на ім вырасла дзівоснай прыгажосьці кветка. З таго часу людзі сталі зваць дрэва ў гонар бога грымотаў. Дуб абвешчаны нацыянальным помнікам прыроды.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Giedra70. (20 верасьня 2006) Plungės dvaras (Oginskių rūmai ir parkas) (лет.) Miestai ir architektūra Праверана 16 кастрычніка 2015 г.
- ^ Plungės dvaras šiandien ir vakar (лет.) Terra Publica Праверана 16 кастрычніка 2015 г.
Літаратура
рэдагаваць- Kucharska, Jolanta Ilustrowany przewodnik po zabytkach na Wileńszczyźnie i Żmudzi. — Warszawa: 2004. — ISBN 83-87-654-15-9
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПалац Агінскіх (Плунгяны) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына музэю (лет.)