Прадпрымальніцтва
Прадпрыма́льніцтва — гаспадарчая дзейнасьць асобаў і іх аб’яднаньняў ад уласнага імя на ўласную рызыку і за кошт сваёй маёмасьці дзеля ўстойлівага атрыманьня даходу.
Паўнавартасна ажыцьцяўляецца пры рынкавым ладзе. Уласьціва ўсім відам уласнасьці, у тым ліку дзяржаўнай. Яго разьвіцьцю спрыяюць заахвочваньне спаборніцтва, прыватызацыя прадпрыемстваў і разьдзяржаўленьне ўласнасьці. Можа ажыцьцяўляцца ў выглядзе пасярэдніцтва, гандлёвага закупу, кансультацыяў і гандлю каштоўнымі паперамі. Дазваляецца пры ўмове дзяржаўнага ўліку прадпрымальніка. Паводле віду бывае прыватным і супольным. Можа суправаджацца выкарыстаньнем наёмнай працы і стварэньнем юрыдычнай асобы. Заканадаўства вызначае правы прадпрымальніка: 1) ствараць прадпрыемствы; 2) набываць маёмасьць і маёмасныя правы прадпрыемстваў і асобаў; 3) наймаць і звальняць работнікаў на ўмовах кантрактаў; 4) устанаўліваць від, парадак і памер аплаты працы нанятых асобаў; 5) складаць распарадак гаспадарчай дзейнасьці; 6) выбіраць пастаўнікоў і спажыўцоў; 7) устанаўліваць цэны і расцэнкі; 8) адчыняць рахункі ў банках ды ажыцьцяўляць разьлікі і пазычаньні; 9) распараджацца прыбыткам пасьля выплаты падаткаў; 10) карыстацца страхаваньнем маёмасьці і работнікаў; 11) браць удзел у зьнешнегаспадарчых зносінах; 12) ажыцьцяўляць валютны абмен[1].
Беларусь
рэдагавацьУ Беларусі аднаўленьне прадпрымальніцтва пачалося з 2-ой паловы 1980-х гадоў. Прадпрымальніцкая дзейнасьць зазнала тры ступені разьвіцьця: 1) каапэратывы (1988—1991), калі асноўнай крыніцай даходаў была розьніца між дзяржаўнымі і свабоднымі цэнамі; 2) свабоднае цэнаўтварэньне (1992—1995), калі адбыўся бурны рост прадпрымальнасьці і ўсьведамленьне прадпрымальнікамі сябе ў якасьці грамадзкага слою з уласнымі гаспадарчымі зацікаўленасьцямі; 3) цэнтралізаванае дзяржаўнае рэгуляваньне (з 1996 г.)[1]. На 2011 г. у краіне налічвалася каля 600 тыс. прадпрымальнікаў (заснавальнікаў прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў; звыш 6,3% насельніцтва Беларусі)[2].
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Вольга Лета — прадпрымальніца зь Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Прадпрымальніцтва // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 538. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
- ^ Павал Берасьнеў. Поўная рэалізацыя Дырэктывы №4 дасьць 5 тысяч эўра зарплаты // Зьвязда : газэта. — 16 чэрвеня 2011. — № 111 (26975). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Савет па разьвіцьці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь
- Эканоміка малога прадпрыемства // Навучальныя матэрыялы анлайн, 2010 г. Праверана 19 студзеня 2015 г.
- Эканоміка прадпрыемства // Навучальныя матэрыялы анлайн, 2010 г. Праверана 19 студзеня 2015 г.
- Эканоміка прадпрыемстваў // Навучальныя матэрыялы анлайн, 2010 г. Праверана 19 студзеня 2015 г.
- Тэорыя і практыка сучаснага бізнэсу
- Стварэньне прадпрыемства ў Беларусі // Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь, 2009 г. Праверана 19 студзеня 2015 г.
- Прадпрымальніцтва, фінансы // Гіпэраб’явы, 27 сьнежня 2014 г. Праверана 19 студзеня 2015 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |