Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт у Празе (па-чэску: České vysoké učení technické v Praze) — тэхнічны ўнівэрсытэт, які знаходзіцца ў Празе, Чэхія. Заснаваны ў 1707 годзе аўстрыйскім імпэратарам Ёзэфам I; найстарэйшы тэхнічны ўнівэрсытэт Цэнтральнай Эўропы і найстарэйшы грамадзянскі тэхнічны ВНУ сьвету[4]. Адзін з найбуйнейшых ВНУ Чэскай рэспублікі, выкладаньне вядзецца на чэскай і ангельскай мовах.
Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт | |
České vysoké učení technické v Praze | |
![]() Рэктарат унівэрсытэту | |
![]() Лягатып | |
Дэвіз | Scientia est potentia |
---|---|
Дэвіз па-беларуску | Веды - сіла |
Заснаваны | 1707 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Petr Konvalinka |
Факультэтаў | 8 |
Колькасьць пэрсаналу | 1777 (2011) |
Колькасьць студэнтаў | 23,185 (2011) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 50°06′07.8″ пн. ш. 14°23′18.5″ у. д. / 50.102167° пн. ш. 14.388472° у. д.Каардынаты: 50°06′07.8″ пн. ш. 14°23′18.5″ у. д. / 50.102167° пн. ш. 14.388472° у. д. |
Горад | Прага |
Краіна | Чэхія |
Кампус | гарадзкі |
Знаходзіцца ў складзе | Найлепшыя прамысловыя мэнэджэры Эўропы[d], ORCID[d][1][2], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], CESNET[d], Pégasus[d], Conference of European Schools for Advanced Engineering Education and Research[d] і EuroTeQ[d] |
Вэб-сайт | Афіцыйны сайт(чэс.)(анг.) |
Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт на мапе Чэхіі ![]() ![]() Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт |
Ва ўнівэрсытэце навучаліся вядомыя навукоўцы Эўропы, сярод якіх Крыстыян Доплер, Уладзімер Прэлогі і іншыя.
Асноўны корпус унівэрсытэту знаходзіцца ў Празе, у раёне Дэйвіцы. У верасьні 2009 году на яго тэрыторыі была адкрыта Нацыянальная тэхнічная бібліятэка, якая аб’яднала бібліятэкі ўсіх факультэтаў. У фондах паўмільёна адзінак. Усе памяшканьні абсталяваны кампутарамі, таксама даступны бясплатны інтэрнэт з дапамогай WiFi Eduroam.
Унівэрсытэт супрацоўнічае з многімі кампаніямі, у ліку якіх Toyota, Skanska, Bosch, Siemens, Honeywell, GE, Rockwell, ABB Group, McKinsey, DaimlerChrysler, Škoda Auto, Ericsson, Vodafone і многімі іншымі.
Факультэты рэдагаваць
- Будаўнічы факультэт (Fakulta stavební, FSv)
- Машынабудаўнічы факультэт (Fakulta strojní, FS)
- Электратэхнічны факультэт (Fakulta elektrotechnická, FEL)
- Факультэт ядзернай фізыкі (Fakulta jaderná a fyzikálně inženýrská, FJFI)
- Архітэктурны факультэт (Fakulta architektury, FA)
- Транспартны факультэт (Fakulta dopravní, FD)
- Факультэт біямэдыцынскай інжынэрыі ў г. Кладна (Fakulta biomedicínského inženýrství, FBMI)
- Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў (Fakulta informačních technologií, FIT)
Крыніцы рэдагаваць
Глядзіце таксама рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Афіцыйны сайт (анг.) (чэс.)