Балхаш (возера)

возера ў Казахстане

Балхаш (па-казаску: Балқаш Көлі) — адно з найбольш вялікіх азёраў у Азіі, 13-е самае буйное возера ў сьвеце. Разьмешчана на паўднёвым усходзе Казахстану, у Цэнтральнай Азіі. Возера Балхаш належыць бясстокаваму басэйну на тэрыторыі Казахстану ды Кітаю і невялікай часткі Кыргыстану. Усяго ў Балхаш упадаюць сем рэк. Найбольшая рака Ілі. Астатнія, напрыклад Каратал, уносяць як паверхневы сьцёк, так і падземны. Галоўнай крыніцай сілкаваньня Ілі зьяўляюцца ападкі (пераважна веснавое таяньне льдоў) ад гор Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну Кітаю.

Возера
Балхаш
па-казаску: Балқаш Көлі
Панарама Балхашу
Панарама Балхашу
Возера Балхаш увесну 2008 году
Краіна Казахстан
Плошча 16 400 км²
Плошча вадазбору 501 000 км²
Максымальная глыбіня 26 м
Сярэдняя глыбіня 5,8 м
Найбольшая даўжыня 605 км
Найбольшая шырыня 74 км
Вышыня над узроўнем мора 341,4 м
Аб’ём вады 440 км³
Каардынаты 46°10′ пн. ш. 74°20′ у. д. / 46.167° пн. ш. 74.333° у. д. / 46.167; 74.333Каардынаты: 46°10′ пн. ш. 74°20′ у. д. / 46.167° пн. ш. 74.333° у. д. / 46.167; 74.333
Балхаш на мапе Казахстану
Балхаш
Балхаш
Балхаш
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На сёньняшні дзень плошча возера складае 16 400 км², але плошча паступова памяншаецца, як гэта адбываецца з Аральскім морам. Плошча Балхашу памяншаецца з-за выкарыстаньня вады рэк, якія яго сілкуюць. Возера разьдзелена пралівам на дзьве асобныя часткі. У заходняй частцы вада прэсная, ва ўсходняй — салёная. Усходняя частка ў сярэднім ў 1,7 разы глыбейшая за заходнюю. Самым буйным горадам на беразе возера зьяўляецца аднайменны горад Балхаш, у якім жывуць каля 66 тысяч чалавек. Галоўнымі галінамі гаспадарчай дзейнасьці ў раёне возера зьяўляюцца горная справа, перапрацоўка руды і рыбалоўства.

З-за часовага павелічэньня памеру возера выказваюцца здагадкі пра тое, што возера памяншаецца з-за спусташэньня і прамысловай дзейнасьці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць