Мігоўная мова
Мігоўная мова — камунікатыўная сыстэма на кінэтычнай (жэстыкуляторна-мімічнай) аснове; асноўны сродак камунікацыі глухіх. Мінімальная адзінка мігоўнай мовы — жэст — складаецца з герэмаў, якія паказваюць на месца, канфігурацыю й характар жэсту. Колькасьць герэмаў параўнальная з колькасьцю фанэмаў гукавой мовы. Мігоўная мова уключае таксама позірк, выраз твару, рухі галавы й цела, функцыі якіх больш шырокія, чым у гукавых мовах. Структурна й катэгарыяльна мігоўная мова не залежыць ад гукавых ладаў моваў, іх роднасныя зьвязкі не вызначаюцца адпаведнымі нацыянальнымі мовамі (напрыклад, амслэн, мігоўная мова ЗША й большай часткі Канады, блізкі да мовы глухіх Францыі, аднак ня роднасны мове глухіх Ангельшчыны).
Мігоўная мова называюць таксама жэставыя маніфэстацыі гукавых моваў. У разьвітых грамадзтвах большая частка глухіх дзьвюхмоўная (валодаюць родную мігоўную мову і нацыянальнай мовай). Падчас камунікацыі на агульнанацыянальнай мове выкарыстоўваюць яе жэставы варыянт: захоўваецца сынтаксіс, структура, рэдукуецца марфалёгія, словы замяняюцца жэстамі; безаналягавыя элемэнты гукавой мовы дактылююцца (палітарна перадаюцца пальцавай азбукай).
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 481.