Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году

катэгорыя ў праекце Вікімэдыя

Чэмпіяна́т сьве́ту па футбо́ле 2022 году — 22-і чэмпіянат сьвету па футболе, фінальны турнір якога прайшоў у 2022 годзе ў Катары. Арганізатар чэмпіянату сьвету 2022 году быў названы 2 сьнежня 2010 году ў швайцарскім Цюрыху. Турнір праводзіўся з 20 лістапада па 18 сьнежня 2022 году. Гэта быў першы чэмпіянат сьвету, які калі-небудзь ладзіўся ў арабскім сьвеце[1]. Да таго ж, гэта быў другі чэмпіянат сьвету, які будзе цалкам праводзіцца цалкам у Азіі пасьля 2002 году, калі турнір праходзіў у Рэспубліцы Карэі і Японіі. У спаборніцтве бралі ўдзел 32 дружыны, і гэта быў апошні турнір у такім фармаце, бо ўжо ў 2026 годзе на турніры ў ЗША, Мэксыцы і Канадзе заплянаванае павелічэньне да 48 камандаў. Праз моцную летнюю сьпёку ў Катары гэты чэмпіянат сьвету ладзіўся з канца лістапада па сярэдзіну сьнежня, што зрабіла яго першым турнірам, які не праводзіўся ў траўні, чэрвені або ліпені. Спаборніцтва ладзілася ў скарочаны час прыкладна за 28 дзён[2]. Першы матч на турніры прайшоў паміж зборнымі Сэнэгалу і Нідэрляндамі на стадыёне Эль-Тумама ў Досе. Фінал адбыўся 18 сьнежня 2022 году ў нацыянальны дзень Катару. Дзейным чэмпіёнам была зборная Францыі[3].

Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году
Катар
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньня Катар
Час правядзеньня 20 лістапада — 18 сьнежня 2022 года
— у фінальнай частцы 32
Месца правядзеньня фіналу Нацыянальны стадыён,
Лусаіль
Выніковае становішча
Чэмпіён Зборная Аргентыны па футболе Аргентына
Другое месца Зборная Францыі па футболе Францыя
Трэцяе месца Зборная Харватыі па футболе Харватыя
Чацьвертае месца Зборная Марока па футболе Марока
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў 64
Забіта галоў 172 (2.69 за гульню)
Наведвальнасьць 3 404 252 (53 191 за матч)
Бамбардзір Сьцяг Францыі Кіліян Мбапэ (8 галоў)
2018
2026

Выбары гаспадароў

рэдагаваць

Выбар манархіі Катар у якасьці арганізатару турніра суправаджаўся скандаламі пра карупцыю і магчымую куплю згаданага чэмпіянату[4]. 5 лістапада 2014 году прэзыдэнт УЭФА Мішэль Плятыні заявіў, што чэмпіянат будзе праведзены толькі ўзімку празь невыносную сьпёку ў летні пэрыяд.[5]. Гэты факт выклікаў абурэньне некаторых эўрапейскіх фэдэрацыяў футболу. Катар плянуе выдаткаваць на чэмпіянат 200 мільярдаў даляраў. Дзеля параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году было выдаткавана 14 мільярдаў даляраў[6].

Краіна Першы тур Другі тур Трэці тур Чацьверты тур
  Катар 11 10 11 14
  ЗША 3 5 6 8
  Рэспубліка Карэя 4 5 5 -
  Японія 3 2 - -
  Аўстралія 1 - - -

Крытыка выбару

рэдагаваць

Абраньне Катару суправаджалася абвінавачваньнямі ў хабарніцтве і карупцыі з удзелам сябраў выканаўчага камітэту ФІФА[7]. Гэтыя абвінавачваньні расьсьледваліся нутранымі структурамі ФІФА. Згодна з справаздачай усе абвінавачваньні былі зьнятыя, але галоўны сьледчы Майкл Гарсія апісаў справаздачу як няпоўную і з памылковымі ўяўленьнямі[8].

У траўні 2015 году фэдэральныя пракуроры Швайцарыі распачалі расьсьледаваньне мажлівай карупцыі і адмываньня грошай, зьвязаных з заяўкамі на чэмпіянат сьвету 2018 і 2022 гадоў[9]. У жніўні 2018 году былы прэзыдэнт ФІФА Зэп Блятэр сьцьвярджаў, што Катар выкарыстаў сакрэтныя апэрацыі, мяркуючы, што камітэт быў падмануты, дзе таго, каб Катар атрымаў перамогу сваёй заяўкі[10]. Паводле некаторых расьсьледаваньняў было выяўлена, што Катар дамагаўся перавагі, наняўшы былога афіцэра ЦРУ, каб шпегаваць за супернікамі і ключовымі футбольнымі чыноўнікамі[11].

Катар сутыкнуўся з моцнай крытыкай праз забесьпячэньне замежных работнікаў, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве аб’ектаў да чэмпіянату сьвету, а «Міжнародная амністыя» спасылалася на прымусовую працу і ейныя дрэнныя ўмовы[12]. Паведамлялася, што працоўныя мігранты былі вымушаныя плаціць хабар, каб быць працаўладкаванымі[13]. Газэта Guardian паведаміла, што многім работнікам адмаўляюць у ежы і вадзе, а таксама своечасова не сплачваюць заробак. У пэрыяд з 2015 па 2021 гады ўрад Катару зладзіў шэраг рэформаў дзеля паляпшэньня ўмоваў працы, усталяваўшы ў тым ліку мінімальную заробную плату для ўсіх рабочых. Паводле зьвестак арганізацыі «Міжнародная амністыя», умовы жыцьця і працы замежных рабочых не палепшыліся за апошнія гады[14].

Удзельнікі

рэдагаваць

Кваліфікацыя

рэдагаваць

Шэсьць кантынэнтальных канфэдэрацыяў ФІФА ладзілі ўласныя адборачныя спаборніцтвы. Усе асацыяцыі-сябры ФІФА, якіх на час адбору было 211, мелі права на ўдзел у кваліфікацыі. Катар, як гаспадар, аўтаматычна кваліфікаваўся на турнір. Аднак АФК абавязала Катар удзельнічаць у азіяцкім адборачным этапе, паколькі першыя два раўнды таксама выступаюць у якасьці кваліфікацыі да Кубка Азіі 2023 году[15]. Паколькі Катар выйшаў у фінальную стадыю ў якасьці пераможцаў у сваёй групе, Лібан, які заняў другое месца, выйшла замест Катару далей[16]. Дзейны чэмпіён зборная Францыі таксама як звычайна прайшла кваліфікацыйны этап[17]. Сьвятая Люсія спачатку ўзяла ўдзел у кваліфікацыі, але пазьней зьнялася з кваліфікацыі перад першым матчам. Паўночная Карэя зьнялася з адборачнага раўнду праз праблемы бясьпекі, зьвязаныя з пошасьцю каранавірусу. Амэрыканскае Самоа і Самоа зьняліся з кваліфікацыі перад лёсаваньнем. Тонга адмовілася ад удзелу з прычыны стыхійных бедзтваў. Праз каранавірус Вануату і Астравы Кука таксама зьняліся з адбору. Расея была адхіленая ад спаборніцтваў праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну[18].

Па адборы

рэдагаваць

Кваліфікаваліся на чэмпіянат наступныя зборныя:

Склады камандаў

рэдагаваць

Згодна з рэглямэнтам, каманды-удзельніцы павінны скласьці папярэднія склады з 55 футбалістаў да 21 кастрычніка і даслаць іх у офіс ФІФА. Такія сьпісы па жаданьні фэдэрацыяў могуць не апублічвацца. Канчатковая заяўка мае быць складзенай да 13 лістапада. У жніўні 2022 году ФІФА павялічыла магчымую максымальную колькасьць гульцоў з 23 да 26.

Cтадыёны

рэдагаваць

Першыя пяць прапанаваных стадыёнаў для правядзеньня чэмпіянату сьвету былі прадстаўленыя ў пачатку сакавіка 2010 году. Катар спрабуе пабудаваць і падрыхтаваць стадыёны такім чынам, каб кожны зь іх адлюстроўваў гістарычныя і культурныя асаблівасьці Катара, а праекты адпавядалі наступным крытэрыям, як то палягалі на спадчыне, мелі камфорт, даступнасьць і ўстойлівасьць[19]. Стадыёны будуць абсталяваныя сыстэмамі астуджэньня, накіраваны на зьніжэньне тэмпэратуры на стадыёне да 20°C, але пакуль невядома, ці будзе гэта працаваць на адкрытых стадыёнах. Як было заяўлена, стадыёны будуць адпавядаць прынцыпу Zero Waste. Верхнія повысі стадыёнаў будуць разабраныя па сканчэньні чэмпіянату сьвету і перададзеныя краінам зь менш разьвітай спартовай інфраструктурай[20][21]. Катар імкнецца адпавядаць патрабаваньням сэртыфікацыі Сусьветнай сыстэмай ацэнкі ўстойлівасьці для ўсіх стадыёнаў чэмпіянату сьвету. Усе пяць запушчаных праектаў стадыёнаў былі распрацаваныя нямецкім архітэктарам Альбэртам Шпэерам і партнэрамі[22]. Стадыён Эль-Байт будзе адзіным з васьмі крытым стадыёнам[23].

У справаздачы, якая пабачыла сьвет 9 сьнежня 2010 году, цытуюцца словы прэзыдэнта ФІФА Зэпа Блятэра, што іншыя краіны могуць прымаць некаторыя матчы падчас чэмпіянату сьвету. Аднак у справаздачы не былі названыя канкрэтныя краіны[24]. Блятэр дадаў, што любое такое рашэньне спачатку павінна быць прынята Катарам, а затым ухваленае выканаўчым камітэтам ФІФА[25]. Прынц Ярданіі Алі бін аль-Гусэйн сказаў аўстралійскаму выданьню Associated Press, што правядзеньне гульняў у Бахрэйне, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і, магчыма, у Саудаўскай Арабіі дапаможа ўключыць жыхароў рэгіёну падчас турніру[26]. Паводле справаздачы, апублікаванай у красавіку 2013 году Merrill Lynch, інвэстыцыйна-банкаўскім падразьдзяленьнем Банку Амэрыкі, арганізатары ў Катары папрасілі ФІФА ўхваліць меншую колькасьць стадыёнаў праз рост выдаткаў[27]. Выданьне Блумбэрг паведаміла, што Катар жадае скараціць колькасьць пляцовак да васьмі ці дзевяці з дванаццаці першапачаткова заплянаваных[28]. У студзені 2019 году Джаньні Інфантына заявіў, што ФІФА вывучае магчымасьць правядзеньня матчаў у суседніх краінах падчас турніру, каб зьнізіць палітычную напружанасьць[29].

Лусаіль Эль-Хаўр Доха
Нацыянальны стадыён Эль-Байт Стадыён 974 Эль-Тумама
Умяшчальнасьць: 88,966[30]
Умяшчальнасьць: 68,895[31] Умяшчальнасьць: 44,089[32] Умяшчальнасьць: 44,400[33]
   
Эр-Раян Эль-Вакра
Эд’юкейшн-Сіці Стадыён Агмада бін Алі Халіфа Эль-Джануб
Умяшчальнасьць: 44,667[34] Умяшчальнасьць: 45,032[35] Умяшчальнасьць: 45,857[36] Умяшчальнасьць: 44,325[37]
     

Групавы этап

рэдагаваць

Лёсаваньне групавога этапу прайшло 1 красавіка 2022 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйдуць ў 1/8 фіналу.

Асноўныя крытэрыі разьмеркаваньняў у табліцах групаў (у адпаведнай прыярытэтнасьці)
1. Пункты, набраныя за вынікі ў матчах: перамога — 3 пункты; нічыя — 1 пункт; параза — 0 пунктаў.
2. Розьніца забітых/прапушчаных мячоў у каманды ва ўсіх матчах групы.
3. Колькасьць забітых камандай галоў ва ўсіх матчах групы.
4. Колькасьць пунктаў у матчах паміж разгляданымі камандамі.
5. Розьніца забітых/прапушчаных мячоў у матчах паміж разгляданымі камандамі.
6. Колькасьць забітых камандай галоў у матчах паміж разгляданымі камандамі.
7. Пункты за чыстую гульню (ад 0 ў адмоўнасьць): жоўтая картка -1 пункт; непрамая чырвоная картка (другая жоўтая) -3 пункта; прамая чырвоная картка -4 пункта; жоўтая картка, потым прамая чырвоная -5 пунктаў. (За матч да 1 гульца можа быць прыменены адзін вылік зь пералічаных)
8. Лёсаваньне.
Г В Н П Мячы Пкт
  Нідэрлянды 3 2 1 0 5—1 7
  Сэнэгал 3 2 0 1 5—4 6
  Эквадор 3 1 1 1 4—3 4
  Катар 3 0 0 3 1—7 0
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
20 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Катар   0:2   Эквадор Валенсія   16' (пэн.)   31' Даніеле Арсата (Італія)
21 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Сэнэгал   0:2   Нідэрлянды Гакпа   84', Кляасэн   90+9' Вілтан Сампаю (Бразылія)
25 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Катар   1:3   Сэнэгал Мунтары   78'; Дыя   41', Д’ед’ю   48', Б. Д’енг   84' Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
25 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Нідэрлянды   1:1   Эквадор Гакпа   6'; Валенсія   49' Мустафа Гарбаль (Альжыр)
29 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Эквадор   1:2   Сэнэгал Кайсэда   67'; І. Сар   44' (пэн.), Кулібалі   70' Клеман Цюрпэн (Францыя)
29 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Нідэрлянды   2:0   Катар Гакпа   26', Ф. дэ Ёнг   49' Бакары Гасама (Гамбія)
Г В Н П Мячы Пкт
  Ангельшчына 3 2 1 0 9—2 7
  ЗША 3 1 2 0 2—1 5
  Іран 3 1 0 2 4—7 3
  Ўэйлз 3 0 1 2 1—6 1
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
21 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Ангельшчына   6:2   Іран Бэлінггэм   35', Сака   43'   62', Стэрлінг   45+1', Рашфард   71', Грыліш   90'; Тарэмі   65'   90+13' (пэн.) Рафаэл Клаўс (Бразылія)
21 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі ЗША   1:1   Ўэйлз Ўэа   36'; Бэйл   82' (пэн.) Абдулрагман эль-Джасым (Катар)
25 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Ўэйлз   0:2   Іран Чэшмі   90+8', Рэзаэян   90+11' Марыё Эскабар (Гватэмала)
25 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Ангельшчына   0:0   ЗША Хэсус Валенсуэля (Вэнэсуэла)
29 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Ўэйлз   0:3   Ангельшчына Рашфард   50'   68', Фодэн   52' Слаўка Вінчыч (Славенія)
29 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Іран   0:1   ЗША Пулішыч   38' Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
Г В Н П Мячы Пкт
  Аргентына 3 2 0 1 5—2 6
  Польшча 3 1 1 1 2—2 4
  Мэксыка 3 1 1 1 2—3 4
  Саудаўская Арабія 3 1 0 2 3—5 3
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
22 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Аргентына   1:2   Саудаўская Арабія Мэсі   10' (пэн.); аль-Шэгры   48', С. аль-Даўсары   53' Слаўка Вінчыч (Славенія)
22 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Мэксыка   0:0   Польшча Крыс Біт (Аўстралія)
26 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Польшча   2:0   Саудаўская Арабія Зялінскі   39', Левандоўскі   82' Вілтан Сампаю (Бразылія)
26 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Аргентына   2:0   Мэксыка Мэсі   64', Фэрнандэс   87' Даніеле Арсата (Італія)
30 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Польшча   0:2   Аргентына Мак Алістэр   46', Альварэс   68' Дані Макелі (Нідэрлянды)
30 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Саудаўская Арабія   1:2   Мэксыка С. аль-Даўсары   90+5'; Мартын   48', Чавэс   52' Майкл Олівэр (Ангельшчына)
Г В Н П Мячы Пкт
  Францыя 3 2 0 1 6—3 6
  Аўстралія 3 2 0 1 3—4 6
  Туніс 3 1 1 1 1—1 4
  Данія 3 0 1 2 1—3 1
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
22 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Данія   0:0   Туніс Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)
22 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Францыя   4:1   Аўстралія Раб’ё   27', Жыру   32'   71', Мбапэ   68'; Гудўін   9' Віктар Гомэс (ПАР)
26 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Туніс   0:1   Аўстралія Д’юк   23' Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
26 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Францыя   2:1   Данія Мбапэ   61'   86'; А. Крыстэнсэн   68' Шыман Марціняк (Польшча)
30 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Аўстралія   1:0   Данія Лекі   60' Мустафа Гарбаль (Альжыр)
30 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Туніс   1:0   Францыя Хазры   58' Мэт’ю Конгер (Новая Зэляндыя)
Г В Н П Мячы Пкт
  Японія 3 2 0 1 4—3 6
  Гішпанія 3 1 1 1 9—3 4
  Нямеччына 3 1 1 1 6—5 4
  Коста-Рыка 3 1 0 2 3—11 3
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
23 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Нямеччына   1:2   Японія Гюндаган   33' (пэн.); Доан   75', Асана   83' Іван Бартан (Сальвадор)
23 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Гішпанія   7:0   Коста-Рыка Ольма   11', Асэнсіё   21', Ф. Торэс   31' (пэн.)   54', Гаві   74', Салер   90', Марата   90+2' Магамэд Абдула Гасан Магамэд (ААЭ)
27 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Японія   0:1   Коста-Рыка Фульер   81' Майкл Олівэр (Ангельшчына)
27 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Гішпанія   1:1   Нямеччына Марата   62'; Фюлькруг   83' Дані Макелі (Нідэрлянды)
1 сьнежня 2022 Эр-Раян, Халіфа Японія   2:1   Гішпанія Доан   48', Танака   51'; Марата   11' Віктар Гомэс (ПАР)
1 сьнежня 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Коста-Рыка   2:4   Нямеччына Тэхэда   58', Варгас   70'; Гнабры   10', Гавэрц   73'   85', Фюлькруг   89' Стэфані Фрапар (Францыя)
Г В Н П Мячы Пкт
  Марока 3 2 1 0 4—1 7
  Харватыя 3 1 2 0 4—1 5
  Бэльгія 3 1 1 1 1—2 4
  Канада 3 0 0 3 2—7 0
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
23 лістапада 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Марока   0:0   Харватыя Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
23 лістапада 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Бэльгія   1:0   Канада Батшуаі   44' Джані Сыказвэ (Замбія)
27 лістапада 2022 Доха, Эль-Тумама Бэльгія   0:2   Марока Саіс   73', Абухляль   90+2' Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)
27 лістапада 2022 Эр-Раян, Халіфа Харватыя   4:1   Канада Крамарыч   36'   70', Лівая   44', Маер   90+4'; Дэйвіс   2' Андрэс Матонтэ (Уругвай)
1 сьнежня 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Харватыя   0:0   Бэльгія Энтані Тэйлар (Ангельшчына)
1 сьнежня 2022 Доха, Эль-Тумама Канада   1:2   Марока Агер   40' (а/г); Зіеш   4', Эн-Нэсыры   23' Рафаэл Клаўс (Бразылія)
Г В Н П Мячы Пкт
  Бразылія 3 2 0 1 3—1 6
  Швайцарыя 3 2 0 1 4—3 6
  Камэрун 3 1 1 1 4—4 4
  Сэрбія 3 0 1 2 5—8 1
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
24 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Швайцарыя   1:0   Камэрун Эмбалё   48' Факунда Тэльлё (Аргентына)
24 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Бразылія   2:0   Сэрбія Рышарлісан   62'   73' Алірэза Фагані (Іран)
28 лістапада 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Камэрун   3:3   Сэрбія Кастэльето   29', Абубакар   64', Шупо-Матынг   66'; Паўлавіч   45+1', С. Мілінкавіч-Савіч   45+3', А. Мітравіч   53' Магамэд Абдула Гасан Магамэд (ААЭ)
28 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Бразылія   1:0   Швайцарыя Казэміру   83' Іван Бартан (Сальвадор)
2 сьнежня 2022 Доха, Стадыён 974 Сэрбія   2:3   Швайцарыя А. Мітравіч   26', Улахавіч   35'; Шакіры   20', Эмбалё   44', Фройлер   48' Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
2 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Камэрун   1:0   Бразылія Абубакар   90+2' Ісмаіл Элфат (ЗША)
Г В Н П Мячы Пкт
  Партугалія 3 2 0 1 6—4 6
  Рэспубліка Карэя 3 1 1 1 4—4 4
  Уругвай 3 1 1 1 2—2 4
  Гана 3 1 0 2 5—7 3
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
24 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Уругвай   0:0   Рэспубліка Карэя Клеман Цюрпэн (Францыя)
24 лістапада 2022 Доха, Стадыён 974 Партугалія   3:2   Гана Раналду   65' (пэн.), Фэлікс   78', Леан   80'; А. Аю   73', Букары   89' Ісмаіл Элфат (ЗША)
28 лістапада 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Рэспубліка Карэя   2:3   Гана Кю-Сон   58'   61'; Салісу   24', Кудус   34'   68' Энтані Тэйлар (Ангельшчына)
28 лістапада 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Партугалія   2:0   Уругвай Фэрнандыш   54'   90+3' (пэн.) Алірэза Фагані (Іран)
2 сьнежня 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Гана   0:2   Уругвай Дэ Араскаэта   26'   32' Даніель Зыбэрт (Нямеччына)
2 сьнежня 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Рэспубліка Карэя   2:1   Партугалія Ён-Гвон   27', Хі-Чхан   90+1'; Орта   5' Факунда Тэльлё (Аргентына)
1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                           
3 сьнежня — Эр-Раян            
   Нідэрлянды  3
9 сьнежня — Лусаіль
   ЗША  1  
   Нідэрлянды  2
3 сьнежня — Эр-Раян
     Аргентына  2[a]  
   Аргентына  2
13 сьнежня — Лусаіль
   Аўстралія  1  
   Аргентына  3
5 сьнежня — Эль-Вакра
     Харватыя  0  
   Японія  1
9 сьнежня — Эр-Раян
   Харватыя  1[b]  
   Харватыя  1[c]
5 сьнежня — Доха
     Бразылія  1  
   Бразылія  4
18 сьнежня — Лусаіль
   Рэспубліка Карэя  1  
   Аргентына  3[d]
4 сьнежня — Эль-Хаўр
     Францыя  3
   Ангельшчына  3
10 сьнежня — Эль-Хаўр
   Сэнэгал  0  
   Ангельшчына  1
4 сьнежня — Доха
     Францыя  2  
   Францыя  3
14 сьнежня — Эль-Хаўр
   Польшча  1  
   Францыя  2
6 сьнежня — Эр-Раян
     Марока  0   За трэцяе месца
   Марока 0[e]
10 сьнежня — Доха 17 сьнежня — Эр-Раян
   Гішпанія 0  
   Марока  1    Харватыя  2
6 сьнежня — Лусаіль
     Партугалія  0      Марока  1
   Партугалія  6
   Швайцарыя  1  

1/8 фіналу

рэдагаваць
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
3 сьнежня 2022 Эр-Раян, Халіфа Нідэрлянды   3:1   ЗША Дэпай   10', Блінд   45+1', Думфрыс   81'; Райт   76' Вілтан Сампаю (Бразылія)
3 сьнежня 2022 Эр-Раян, Стадыён Агмада бін Алі Аргентына   2:1   Аўстралія Мэсі   35', Альварэс   57'; Фэрнандэс   77' (а/г) Шыман Марціняк (Польшча)
4 сьнежня 2022 Доха, Эль-Тумама Францыя   3:1   Польшча Жыру   44', Мбапэ   74'   90+1'; Левандоўскі   90+9' (пэн.) Хэсус Валенсуэля (Вэнэсуэла)
4 сьнежня 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Ангельшчына   3:0   Сэнэгал Гэндэрсан   38', Кейн   45+3', Сака   57' Іван Бартан (Сальвадор)
5 сьнежня 2022 Эль-Вакра, Эль-Джануб Японія   1:1 (1:3[b], пэн.)   Харватыя Маэда   43'; Пэрышыч   55' Ісмаіл Элфат (ЗША)
5 сьнежня 2022 Доха, Стадыён 974 Бразылія   4:1   Рэспубліка Карэя Вінісіюс   7', Нэймар   13' (пэн.), Рышарлісан   29', Пакета   36'; Сын-Хо   76' Клеман Цюрпэн (Францыя)
6 сьнежня 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Марока   0:0 (3:0[e], пэн.)   Гішпанія Фэрнанда Рапаліні (Аргентына)
6 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Партугалія   6:1   Швайцарыя Рамуш   17'   51'   67', Пэпі   33', Герэйру   55', Леан   90+2'; Аканджы   58' Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)

1/4 фіналу

рэдагаваць
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
9 сьнежня 2022 Эр-Раян, Эд’юкейшн-Сіці Харватыя   1:1 (4:2[c], пэн.)   Бразылія Пэткавіч   117'; Нэймар   105+1' Майкл Олівэр (Ангельшчына)
9 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Нідэрлянды   2:2 (3:4[a], пэн.)   Аргентына Вэггорст   83'   90+11'; Маліна   35', Мэсі   73' (пэн.) Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія)
10 сьнежня 2022 Доха, Эль-Тумама Марока   1:0   Партугалія Эн-Нэсыры   42' Факунда Тэльлё (Аргентына)
10 сьнежня 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Ангельшчына   1:2   Францыя Кейн   54' (пэн.); Чуамэні   17', Жыру   78' Вілтан Сампаю (Бразылія)

1/2 фіналу

рэдагаваць
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
13 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Аргентына   3:0   Харватыя Мэсі   34' (пэн.), Альварэс   39'   69' Даніеле Арсата (Італія)
14 сьнежня 2022 Эль-Хаўр, Эль-Байт Францыя   2:0   Марока Т. Эрнандэс   5', Калё   79' Сэсар Артура Рамас (Мэксыка)

Матча за 3-е месца

рэдагаваць
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
17 сьнежня 2022 Эр-Раян, Халіфа Харватыя   2:1   Марока Гвардыёл   7', Оршыч   42'; Дары   9' Абдулрагман эль-Джасым (Катар)
Дата Месца Вынік Аўтары галоў Судзьдзя
18 сьнежня 2022 Лусаіль, Нацыянальны стадыён Аргентына   3:3 (4:2[d], пэн.)   Францыя Мэсі   23' (пэн.)   109', Дзі Марыя   36'; Мбапэ   80' (пэн.)   81'   118' (пэн.) Шыман Марціняк (Польшча)

Статыстыка

рэдагаваць

Бамбардзіры

рэдагаваць

Наступныя гульцы забівалі галы на турніры[38]:

8 галоў
7 галоў
4 галы
3 галы
2 галы
1 гол
Аўтагалы

Супярэчнасьці

рэдагаваць
 
Іранская заўзятарка трымае банэр зь лёзунгам: «Жанчыны, жыцьцё, свабода».

Выбар Катару як краіны-гаспадаркі быў супярэчлівым, асабліва ў краінах Захаду[39][40][41]. Розныя камэнтатары ахарактарызавалі гэта як культурнае сутыкненьне паміж прынцыпамі ісламскай маралі і нормамі сьвецкіх заходніх лібэральных дэмакратыяў[39][42]. Чарлі Кэмпбэл з часопісу Time дадаткова адзначыў, што супярэчнасьці сьведчаць аб зьніжэньні ўплыву Захаду як у футболе, гэтак і ў геапалітыцы[42].

Шэраг экспэртаў і СМІ выказалі занепакоенасьць аб прыдатнасьці Катару да правядзеньня турніру[40][41][43][44] праз стан правоў чалавека ў краіне[40][41], арыентуючыся на ўмовы працы рабочых і на правы прыхільнікаў ЛГБТ[40][41][44][45]. Гасан Абдула аль-Тавадзі, генэральны дырэктар па арганізацыі чэмпіянату сьвету ў Катары, заявіў, што ўлады дазволяць спажываньне алькаголю падчас розыгрышу кубка сьвету[46], не зважаючы на ​​тое, што спажываньне алькаголю ў гэтым арабійскім краю забароненае, паколькі прававая сыстэма краіны палягае на шарыяце[47]. Тым ня менш, перад самым пачаткам спаборніцтва ўзьніклі праблемы з выкананьнем дамоўленасьцяў, у тым ліку зьмены правілаў, якія тычацца забароны на алькаголь[48].

Кліматычныя ўмовы таксама прымусілі некаторых функцыянэраў выказаць сумнеў аб мажлівасьці зладзіць турнір у Катары, бо першапачатковымі пляны аб абсталяваньні стадыёнаў сыстэмамі ахалоджаваньня саступілі месца патэнцыялу пераносу даты зь лета на зіму[40]. У траўні 2014 году Зэп Блятэр, які займаў пасаду кіраўніка ФІФА на момант абараньня гаспадара, але пазьней быў звольнены з пасаду праз карупцыйныя чыньнікі, адзначыў, што абраньне Катару стала памылкай[40][49]. Ён дадаў, што вырашальнымі былі галасы дэлегатаў з афрыканскіх і азіяцкіх канфэдэрацыяў[50].

  1. ^ «Amir: 2022 World Cup Qatar a tournament for all Arabs». Gulf Times.
  2. ^ «FIFA Executive Committee confirms November/December event period for Qatar 2022». FIFA.
  3. ^ Taylor, Daniel (15 July 2018). «France seal second World Cup triumph with 4–2 win over brave Croatia». The Guardian.
  4. ^ Рашэньне пра правядзеньне ЧС-2022 магло быць купленае  (рас.)
  5. ^ Плаціні: Чэмпіянат сьвету будзе праведзены толькі ўзімку  (рас.)
  6. ^ Шэйхі зыйшлі з розуму  (рас.)
  7. ^ «Deaths and slave labor: The disgrace of FIFA in Qatar». CNN.
  8. ^ «Fifa report 'erroneous', says lawyer who investigated corruption claims». BBC Sport.
  9. ^ «Criminal investigation into 2018 and 2022 World Cup awards opened». ESPN.
  10. ^ «Sepp Blatter says Qatar cheated to host World Cup». The Times.
  11. ^ Suderman, Alan (23.11.2021). «World Cup host Qatar used ex-CIA officer to spy on FIFA». Associated Press News.
  12. ^ «Amnesty says workers at Qatar World Cup stadium suffer abuse». Eurosport.
  13. ^ Pattison, Pete; Acharya, Pramod; Bhuyan, Muhammad Owasim Uddin (31.03.2022). «Revealed: migrant workers in Qatar forced to pay billions in recruitment fees». The Guardian.
  14. ^ «Fußball-WM in Katar: Menschenrechtler sehen Rückschritte bei der Lage in Katar». Die Zeit.
  15. ^ «Hosts Qatar to compete in qualifying for 2022 World Cup». Inside The Games.
  16. ^ «Groups finalised for Qatar 2022 & China 2023 race». The AFC.
  17. ^ «2022 World Cup odds: France favorite to repeat in Qatar; USA behind Mexico with 16th-best odds». CBS Sports.
  18. ^ «FIFA/UEFA suspend Russian clubs and national teams from all competitions». FIFA
  19. ^ «Stadiums». Supreme Committee for Delivery & Legacy.
  20. ^ «Bidding Nation Qatar 2022 — Stadiums». Qatar2022bid.
  21. ^ Hayajneh, Abdelnaser; Elbarrawy, Hassan; El Shazly, Yassin; Rashid, Tarek (December 2017). «Football and Sustainability in the Desert, Qatar 2022 Green World Cup’s Stadiums: Legal Perspective». European Journal of Social Sciences: С. 475—493. SSRN 3096185.
  22. ^ «2022 FIFA World Cup Bid Evaluation Report: Qatar». FIFA.
  23. ^ «Al Bayt Stadium Design». Qatar2022.
  24. ^ «Report: Qatar neighbors could host 2022 WC games». Fox Soccer/AP.
  25. ^ «FIFA 'backs' winter 2022 Qatar cup — Football». Al Jazeera.
  26. ^ «Jordan’s Prince Ali calls for winter WCup in Qatar». Yahoo! Sports/AP.
  27. ^ «Qatar 2022: Nine stadiums instead of twelve?». Stadium DB.
  28. ^ Fattah, Zainab (22 April 2013). «Qatar Is in Talks to Reduce World Cup Stadiums, BofA Says». Bloomberg.
  29. ^ «Stadiums». Supreme Committee for Delivery & Legacy.
  30. ^ «Lusail Stadium». Qatar 2022.
  31. ^ «Al Bayt Stadium». Qatar 2022.
  32. ^ «Stadium 974». Qatar 2022.
  33. ^ «Al Thumama Stadium». Qatar 2022.
  34. ^ «Education City Stadium». Qatar 2022.
  35. ^ «Ahmad Bin Ali Stadium». Qatar 2022.
  36. ^ «Khalifa International Stadium». Qatar 2022.
  37. ^ «Al Janoub Stadium». Qatar 2022.
  38. ^ Adidas Golden Boot. FIFA.com.
  39. ^ а б Baxter, Kevin (20.11.2022). «Qatar walks tightrope between Arab values and Western norms with World Cup gamble». Los Angeles Times.
  40. ^ а б в г д е McTague, Tom (19.11.2022). «The Qatar World Cup Exposes Soccer’s Shame». The Atlantic. Washington, D.C.: Emerson Collective.
  41. ^ а б в г Boehm, Eric (21.11.2022). «The Qatar World Cup Is a Celebration of Authoritarianism». Reason Foundation.
  42. ^ а б Campbell, Charlie (20.11.2022). «The World Cup Kicks Off With a 2-0 Loss for Host Qatar». Time.
  43. ^ Kaufman, Michelle. «Tiny Qatar beats out America for World Cup». The Miami Herald.
  44. ^ а б James, Stuart (2.12.2010). «World Cup 2022: 'Political craziness' favours Qatar’s winning bid». The Guardian.
  45. ^ «Still Slaving Away». The Economist.
  46. ^ «Beer on Tap for 2022 World Cup». Around The Rings.
  47. ^ «Alcohol and Liquor Licenses in Qatar — Qatar». Anglo Info.
  48. ^ Panja, Tariq (18.11.2022). «Ban on Beer Is Latest Flash Point in World Cup Culture Clash». The New York Times.
  49. ^ Gibson, Owen (16.05.2014). «Sepp Blatter: awarding 2022 World Cup to Qatar was a mistake». The Guardian.
  50. ^ Collett, Mike (14.06.2014). «Qatar World Cup 2022: Sepp Blatter claims critics are 'racist'». The Independent.
  1. ^ а б Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 3:4 на карысьць Аргентыны.
        Сэрыя пэнальці:  
    ван Дэйк 
    Бэргёйс 
    Коопмэйнэрс 
    Вэггорст 
    Л. дэ Ёнг 
    3:4  Мэсі
     Парэдэс
     Мантыель
     Фэрнандэс
     Ляўт. Мартынэс
     
  2. ^ а б Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 1:3 на карысьць Харватыі.
        Сэрыя пэнальці:  
    Мінаміна 
    Мітома 
    Асана 
    Ёсіда 
    1:3  Улашыч
     Брозавіч
     Лівая
     Пашаліч
     
  3. ^ а б Асноўны час скончыўся зь лікам 0:0. Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 4:2 на карысьць Харватыі.
        Сэрыя пэнальці:  
    Улашыч 
    Маер 
    Модрыч 
    Оршыч 
    4:2  Радрыгу
     Казэміру
     Пэдру
     Маркіньюс
     
  4. ^ а б Асноўны час скончыўся зь лікам 2:2. Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 4:2 на карысьць Аргентыны.
        Сэрыя пэнальці:  
    Мэсі 
    Дыбаля 
    Парэдэс 
    Мантыель 
    4:2  Мбапэ
     Каман
     Чуамэні
     Калё
     
  5. ^ а б Матч завяршыўся сэрыяй пэнальці 3:0 на карысьць Марока.
        Сэрыя пэнальці:  
    Сабіры 
    Зіеш 
    Бэнун 
    Гакімі 
    3:0  Сарабія
     Салер
     Бускетс
     

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць