Зборная Канады па футболе
Зборная Канады па футболе — прадстаўляе Канаду на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Канадзкая футбольная асацыяцыя. Каманда існуе з 1924 году. Самымі значнымі дасягненьнямі ёсьць перамогі ў розыгрышу Залатога кубка КОНКАКАФ 1985 і 2000 году. Дзякуючы здабыцьцю кубка ў 1986 годзе зборная атрымала права выступу на чэмпіянаце сьвету 1986 году, дзе, аднак, ва ўсіх трох матчах групавога этапу Канада атрымала паразу. Маючы на сваім рахунку дзьве перамогі ў рэгіёнальным кубку, Канада саступае паводле колькасьці здабытых перамог у ім толькі зборным Мэксыкі і ЗША[2].
Канада | |
Фэдэрацыя | Канадзкая футбольная асацыяцыя |
---|---|
Канфэдэрацыя | КОНКАКАФ |
Трэнэр | |
Капітан | Мілан Боран[d] |
Найбольш гульняў | Атыба Гатчынсан (97) |
Найлепшы бамбардзір | Кайл Ларын (25) |
Першая гульня | |
Аўстралія 3:2 Канада (Брысбэйн, Аўстралія; 7 чэрвеня 1924) | |
Самая буйная перамога | |
Кайманавы астравы 0:11 Канада (Брадэнтан, ЗША; 29 сакавіка 2021) | |
Самая буйная параза | |
Мэксыка 8:0 Канада (Мэхіка, Мэксыка; 18 ліпеня 1993) | |
Чэмпіянат сьвету | |
Удзел | 2 (упершыню: 1986) |
Дасягненьні | Групавы этап (1986) |
Залаты кубак | |
Удзел | 18 (упершыню: 1977) |
Дасягненьні | Чэмпіён (1985, 2000) |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.us/kanada/mitarbeiterhistorie/verein/3510
- ^ Finch, Ty (3.07.2017). «List of Gold Cup winners». FanSided.