Бруну Фэрнандыш

партугальскі футбаліст

Бру́ну Міге́л Бо́ржыс Фэрна́ндыш (па-партугальску: Bruno Miguel Borges Fernandes; нар. 8 верасьня 1994 году) — партугальскі футбаліст, атакуючы паўабаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Фэрнандыш вядомы сваімі здольнасьцямі ў справах здабыцьця галоў, гульнявым майстэрствам, лідэрствам, выкананьнем пэнальці і аб’ёмам працы[5].

Бруну Фэрнандыш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 верасьня 1994(1994-09-08)[1][2][3] (29 гадоў)
Рост 183 см[4]
Вага 65 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013
2013—2017
2016—2017
2017—2020
2020—
Навара
Удынэзэ
Сампдорыя (арэнда)
Спортынг
Манчэстэр Юнайтэд
23 (4)
86 (10)
33 (5)
83 (39)
147 (47)
Зборныя
2017— Партугалія 63 (19)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Гулец пачаў сваю кар’еру ў італьянскім клюбе Сэрыі Б «Навара», але ў 2013 годзе неўзабаве перайшоў у клюб элітнага італьянскага дывізіёну «Ўдынэзэ». Пазьней на адзін сэзон далучыўся да складу генуэскай «Сампдорыі». Пасьля пяці гадоў у Італіі спартовец вярнуўся на радзіму, склаўшы кантракт з сталічным «Спортынгам» у 2017 годзе, дзе стаў капітанам клюбу. У Лісабоне Фэрнандыш адразу выкрыў сваё майстэрства ў двойчы запар абіраўся найлепшым футбалістам Прымэйры. У сэзоне 2018—2019 гадоў зарабіў 20 галоў на свой рахунак у айчынным першынстве, а таксама шмат забіваў у розных кубкавых спарбоніцтвам, у тым ліку Лізе Эўропы. Выступы Фэрнандыша выклікалі цікавасьць некалькіх клюбаў ангельскай Прэм’ер-лігі. У студзені 2020 году «Манчэстэр Юнайтэд» падпісаў з футбалістам кантракт, выдаткаваўшы 55 мільёнаў эўра, стаўшы на той час, другім паводле сумы партугальскім футбалістам, якога выкупілі з партугальскага чэмпіянату.

Дасягненьні рэдагаваць

«Спортынг»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Партугалія:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Bruno Fernandes // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Bruno Fernandes // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в BRUNO FERNANDES miguel borges // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ а б https://fdp.fifa.org/assetspublic/ce44/pdf/SquadLists-English.pdf
  5. ^ Unnikrishnan, Pranav (7.09.2021). «Bruno Fernandes – A look at the career and style of play of Manchester United's Portuguese Magnifico». Sport It Now.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць