Лусаіль
Лусаіль (па-арабску: لوسيل) — другі паводле велічыні горад у Катары, які месьціцца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі ў паўднёвай частцы муніцыпалітэту Аль-Дааен. Лусаіль знаходзіцца за 23 км ад сталіцы краіны. Як меркавалася, насельніцтва места будзе мець інфраструктуру дзеля разьмяшчэньня 450 тысяч чалавек[1], аднак на 2022 год колькасьць насельніцтва ацэньвалася ў 198 тысяч чалавек. Лусаіль мае набярэжную, жылыя раёны, курорты на астравах, бізнэсовыя раёны і забаўляльныя цэнтры. Распрацоўка і будаўніцтва ажыцьцяўлялася дзяржаўным прадпрыемствам Катары-Дыяр разам з карпарацыямі Parsons і Dorsch-Gruppe. На мясцовым Нацыянальным стадыёне ў горадзе ладзіліся матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2022 году, у тым ліку фінал першынства[2]. У месце таксама маецца гоначная траса Формулы-1, і першае Гран-пры Дохі ладзілася тут у 2021 годзе.
Лусаіль | |
араб. لوسيل | |
Краіна: | Катар |
Муніцыпалітэт: | Аль-Дааен |
Плошча: |
|
Геаграфічныя каардынаты: | 25°25′3″ пн. ш. 51°30′27″ у. д. / 25.4175° пн. ш. 51.5075° у. д.Каардынаты: 25°25′3″ пн. ш. 51°30′27″ у. д. / 25.4175° пн. ш. 51.5075° у. д. |
Лусаіль | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.lusail.com/ |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Smart City». Lusail City.
- ^ «Get To Know The 8 2022 Qatar World Cup Stadiums». ArchDaily.