Associated Press
Associated Press (бел. Аб’яднаная прэса; вымаўл. «Асашыэйтэд прэс») — амэрыканскае навіновае агенцтва, заснаванае ў 1846 годзе ў Нью-Ёрку. Належыць 1400 штодзённым газэтам і некалькім тысячам радыёстанцыям і тэлеканалам ЗША. Карэспандэнтам у Беларусі зьяўляецца Юрась Карманаў[2].
Associated Press | |
Тып | каапэратыў |
---|---|
Заснаваная | травень 1846 |
Заснавальнікі | 5 штодзённых газэтаў Нью-Ёрку |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Нью-Ёрк, ЗША |
Ключавыя фігуры | Гэры Пруіт |
Галіна | СМІ |
Прадукцыя | Навіны |
Абарачэньне | ▼$622,3 млн (2012) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲-$21,9 млн |
Чысты прыбытак | ▲-$25,6 млн |
Лік супрацоўнікаў | 3700 (2014) |
Даччыныя кампаніі | Associated Press Television News[d] і Associated Press-NORC Center for Public Affairs Research[d] |
Аўдытар | «Эрнст і Янг» |
Гісторыя
рэдагавацьAssociated Press заснавана ў траўні 1846 году ў Нью-Ёрку як каапэратыўнае аб’яднаньне 6 папулярных Нью-Ёрскіх газэтных выдавецтваў. Утварэньне каапэратыва было неабходна для больш апэратыўнага атрыманьня навін з Эўропы (раней навіны даходзілі да Амэрыкі праз 20 дзён). У першыя гады існаваньня навіны дастаўляліся праз галубоў, конна, чыгункай, параходам, тэлеграфам і тэлетайпам.
У 1935 годзе фатаздымкі сталі пасылаць тэлеграфам. У 1970 годзе ў кампаніі працавала 100 тыс. супрацоўнікаў. У 1973-м утварылі радыёсетку. У 1994 годзе дадалі аддзел замежных відэанавінаў. Стварэньне ў 2005 годзе лічбавай базы зьвестак дазволіла пастаўляць навіны імгненна празь сеціва.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20200313133855/https://www.sipiapa.org/contenidos/socios-por-pais.html
- ^ Юрась Карманаў (анг.) // Асашыэйтэд прэс Праверана 26 студзеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіны (анг.)
- Архіў навінаў(недаступная спасылка) (анг.)
- Відэаархіў (анг.)
- Бясплатныя здымкі (анг.)
- Рынкавыя навіны (анг.)
- RSS-паток (анг.)
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |