Пётар Зялінскі
Пётар Зялі́нскі (па-польску: Piotr Zieliński; нар. 20 траўня 1994 году) — польскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Доўгі час гуляе ў Італіі, дзякуючы чаму добра вывучыў італьянскую мову.
Пётар Зялінскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1994[1][2] (30 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэрнацыянале | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2016 2014—2016 2016—2024 2024— |
Удынэзэ → Эмпалі (арэнда) Напалі Інтэрнацыянале |
19 (0) 63 (5) 281 (37) 9 (2) |
Зборныя | ||
2013— | Польшча | 99 (14) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў займацца футболам у родным мястэчку Замбкавіцы Сьлёнске, дзе ягоным першым трэнэрам быў ягоны бацька. У веку 14 гадоў далучыўся да складу любінскага «Заглэмбе», не зважаючы на тое, што цікавасьць да гульца мелі нямецкі «Баер», а таксама нідэрляндзкія «Фэеноорд» і «Гээрэнвээн»[3]. Выхаваньнем юнака у новым клюбе займаўся вядомы польскі трэнэр Францішак Смуда[3]. У 17 гадоў Зялінскі пераехаў у Італію, дзе паступіў у акадэмію «Ўдынэзэ» на запрашэньне клюбу пасьля аднаго ж міжнародных турніраў[3]. Прафэсійны дэбют гульца адбыўся 2 лістапада 2012 году, калі паляк замяніў на пляцоўцы Антоніё Дзі Натале на 91-й хвіліне матчу супраць «Кальяры»[4]. У 2014 году часова выступаў за «Эмпалі» паводле пагадненьня арэнды.
4 жніўня 2016 году пасьля некалькіх месяцаў чутак Зялінскі далучыўся да «Напалі», што каштавала клюбу 16 мільёнаў эўра[5]. 3 сьнежня паўабаронца забіў свой першы гол у кашулі нэапалітанцаў, калі была здабыта хатняя перамога над «Інтэрам» зь лікам 3:0[6]. Свой першы сэзон спартовец скончыў з шасьцю галамі на рахунку. 31 жніўня 2020 году падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2024 году. Наступнымі гадамі гулец стаўся больш значнай постацьцю клюба, маючы адну з ключовых футбалістаў. 7 верасьня 2022 году адзначыўся двума галамі ў браму «Лівэрпула» ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, які скончыўся буйной перамогай зь лікам 4:1[7].
3 ліпеня 2024 году Зялінскі падпісаў кантракт з іншым клюбам Сэрыі А мілянскім «Інтэрам» пасьля заканчэньня дзеі кантракту з «Напалі»[8].
Міжнародная
рэдагаваць4 чэрвеня 2013 году футбаліст дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы ў таварыскім матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну[9]. У траўні 2018 году быў улучаны ў папярэдні сьпіс з 35-х чалавек ад Польшчы, якія мусяць выправяцца на чэмпіянат сьвету 2018 году ў Расеі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2023
- Уладальнік Кубка Італіі: 2020
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Piotr Zielinski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Piotr Zielinski // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в «Skąd się wziął w Udinese Piotr Zieliński?». Weszło!
- ^ «Debiut Piotra Zielińskiego w Serie A». Interia.
- ^ «Official: Zielinski joins Napoli». Football Italia.
- ^ «Le pagelle di Napoli-Inter: Zielinski dominatore, Perisic non pervenuto». La Repubblica
- ^ «Liverpool thrashed by Napoli in Champions League». BBC Sport.
- ^ «Inter secure signing of Piotr Zieliński on free transfer». Yahoo Sports.
- ^ «Skromna wygrana na pożegnanie Dudka». 90minut.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball