Энса Фэрнандэс

аргентынскі футбаліст

Э́нса Хэрэмі́яс Фэрна́ндэс (па-гішпанску: Enzo Jeremías Fernández; нар. 17 студзеня 2001 году) — аргентынскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Звычайна гуляе на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы, але здольны выканаць ролю апорнага ці атакуючага паўабаронцы. Жанаты, мае дачку і сына.

Энса Фэрнандэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 студзеня 2001(2001-01-17)[1] (23 гады)
Рост 178 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2022
2020—2021
2022—2023
2023—
Рывэр Плэйт
Дэфэнса і Хуст. (арэнда)
Бэнфіка
Чэлсі
40 (10)
14 (0)
17 (1)
46 (3)
Зборныя
2022— Аргентына 27 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец акадэміі «Рывэр Плэйту». Дэбютаваў у асноўнай камандзе клюбу ў 2019 годзе, а затым правёў два сэзоны ў арэндзе ў клюбе «Дэфэнса і Хустысія». Быў важнай часткай каманды, якая здолела здабыць Паўднёваамэрыканскі кубак, а таксама стаць пераможцамі Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі. Пасьля гэтага вярнуўся ў «Рывэр Плэйт» у 2021 годзе. Па вяртаньні Фэрнандэс зарэкамэндаваў сябе як ключавы гулец клюбу, стаўшы зь ім чэмпіёнам краіны ў тым жа годзе. Улетку 2022 году гулец далучыўся да «Бэнфікі».

Адгуляўшы за партугальскі клюб усяго шэсьць месяцаў, у студзені 2023 году ён быў набыты ангельскім «Чэлсі» за рэкордныя 106,8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Кантракт гульца разьлічаны на восем за паловай гадоў[2]. Фэрнандэс дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 лютага ў хатнім матчы супраць «Фулгэму», згуляўшы 90 хвілінаў[3]. 11 лютага аргентынец зрабіў галявую перадачу ў матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд», і сустрэча скончылася зь лікам 1:1[4]. 30 жніўня 2023 году ўлучыў мяч у браму «Ўімбэлдану» ў матчы Кубка лігі[5]. А 30 сьнежня забіў першыя галы ў элітным дывізіёне, двойчы засмуціўшы брамніка «Брайтан энд Гоўв Альбіёну»[6].

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны 24 верасьня 2022 году ў матчы супраць зборнай Гандурасу[7]. Гулец замяніў на 64-й хвіліне сустрэчы Леандра Парэдэса.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Дэфэнса і Хустысія»:

«Рывэр Плэйт»:

«Бэнфіка»:

Аргентына:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць