Хван Хі-Чхан
Хван Хі-Чхан (па-карэйску: 황희찬; нар. 26 студзеня 1996 году) — карэйскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі. Мае мянушку Хвансо, што з карэйскае мовы перакладаецца як «Хван-вол», бо мае агрэсіўны стыль гульні[5].
Хван Хі-Чхан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 студзеня 1996[1][2][3] (28 гадоў) | |
Рост | 177 см[4] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016—2020 2018—2019 2020—2022 2021—2022 2022— |
Ліфэрынг Рэд Бул → Гамбург (арэнда) РБ Ляйпцыг → Ўулв. Ўанд. (арэнда) Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз |
31 (13) 86 (28) 20 (2) 20 (0) 30 (5) 63 (15) |
Зборныя | ||
2016— | Рэспубліка Карэя | 69 (15) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЯшчэ маладым хлопцам быў заўважаны скаўтамі аўстрыйскага акадэміі «Рэд Булу»[6], да якой далучыўся ў сьнежні 2014 году. Таксама рана дэбютаваў за панянёны аўстрыйскі клюб. 3 лістапада 2016 году, зьявіўшыся на зьмену ў матчы Лігі Эўропы супраць францускай «Ніццы», двойчы ўлучыў мяч у браму супернікаў, чым здабыў перамогу свайму клюбу[7]. Добрым быў для гульца сэзон 2016—2017 году, калі ён у матчах аўстрыйскай Бундэсьлігі залічыў на свой рахунак 12 галоў, а ў наступным сэзоне дапамог свайму клюбу прасунуцца да паўфіналу Лігі Эўропы. Яшчэ адзін сэзон карэец правёў у арэндзе ў «Гамбургу».
Па вяртаньні склаў поруч з Эрлінгам Голянам і Такумі Мінаміна моцнае трыё[8], зрабіўшы «Рэд Бул» небясьпечным для супернікаў клюбам. Хван у Лізе чэмпіёнаў восем разоў улучыў мяч у брамы супернікаў. Ягоны стыль гульні вылучаўся энэргічнасьцю ў дадатак да дакладных перадачаў і выдатнага дрыблінгау[9]. Ува ўсіх аспэктах нападнік згуляў выдатны сэзон[10], праз што атрымаў запрашэньне ў «РБ Ляйпцыг». Бакі ўзгаднілі пяцігадовы кантракт 8 ліпеня 2020 году. Два гады былі ня вельмі ўдалымі для гульца. У жніўні 2021 году гулец далучыўся да ангельскага клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» спачатку паводле дамовы арэнды, а потым склаўшы паўнавартасную ўгоду. Неблагім апынуўся сэзон 2022—2023 гадоў, калі гулец стала забіваў галы ў матчах Прэм’ер-лігі. Гэтак 27 сьнежня 2023 году Хван двойчы ўлучыў мяч у браму «Брэнтфарда», а ягоны клюб сьвяткаваў перамогу зь лікам 4:1.
Міжнародная
рэдагавацьХван абараняў колеры нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году, дзе забіў гол у браму зборнай Нямеччыны. Нападнік адзначыўся голам у таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы 28 сакавіка 2018 году, але Карэя ў той гульні зьведала паразу зь лікам 2:3[11]. Хван браў удзел у чэмпіянатах сьвету 2018 і 2022 году, у апошнім зь якіх улучыў важны мяч у браму зборнай Партугаліі, што дазволіла зборнай Рэспублікі Карэі прасунуцца ў плэй-оф[12].
Дасягненьні
рэдагаваць«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2016, 2017, 2020
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Hee-Chan Hwang // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Hwang Hee-chan // FBref (мн.)
- ^ а б в Hee-Chan Hwang // Salzburgwiki (ням.)
- ^ а б https://www.wolves.co.uk/teams/mens-first-team/hee-chan-hwang/
- ^ «1골·2도움…챔피언스리그 치받은 ‘성난 황소’ 황희찬». JoongAng Ilbo
- ^ «논란의 19살 황희찬, 실력만큼은 '진짜'였다». Mydaily.
- ^ «[VIDEO CUPLIKAN GOL Nice 0-2 FC Salzburg: Dua Gol Pemain Muda Korea Permalukan Balotelli Cs»]. Sepakbola.
- ^ Percy, John (11.12.2019). «Wolves prepare transfer swoop for Salzburg forward Hwang Hee-chan». The Daily Telegraph.
- ^ «Hee-Chan Hwang shining for Salzburg». UEFA.
- ^ «RB Leipzig sign Hwang Hee-chan from Red Bull Salzburg». Red Bull Salzburg.
- ^ «대표팀 뽑히고도 축구과외 받는다···'연습황소' 황희찬». JoongAng Ilbo.
- ^ «Last-gasp Hwang strike sends South Korea into World Cup last 16 with superb comeback win over Portugal». Eurosport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball