Зборная Харватыі па футболе

Зборная Харватыі па футболе — прадстаўляе Харватыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Харвацкая футбольная фэдэрацыя. Каманда існуе з 1990 году й была прызнана ФІФА й УЭФА ўлетку 1992 году, праз год пасьля атрыманьня Харватыяй незалежнасьці ад Югаславіі.

Харватыя
Фэдэрацыя Харвацкая футбольная фэдэрацыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Златка Даліч
Найбольш гульняў Дарыё Срна (134)
Найлепшы бамбардзір Давар Шукер (45)
Першая гульня
Харватыя 2:1 ЗША
(Загрэб, Харватыя; 17 кастрычніка 1990)
Самая буйная перамога
Харватыя 10:0 Сан-Марына
(Рыека, Харватыя; 4 чэрвеня 2016)
Самая буйная параза
Ангельшчына 5:1 Харватыя
(Лёндан, Ангельшчына; 9 верасьня 2009)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 5 (упершыню: 1998)
Дасягненьні Другое месца (2018)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 5 (упершыню: 1996)
Дасягненьні чвэрцьфінал (1996, 2008)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная правяла свае першыя афіцыйныя матчы ў адборачным раўндзе да чэмпіянату Эўропы 1996 году, па выніках якога каманда выйшла ў фінальную частку, каб упершыню прыняць удзел у галоўным міжнародным турніры кантынэнту. Найлепшым у гісторыі каманды стаў чэмпіянат сьвету 2018 году, калі зборная Харватыі заняла другое месца. У 1998 годзе Давар Шукер стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату сьвету.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Зборная Харватыі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў