Крыштыяну Раналду

партугальскі футбаліст

Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Авэ́йру (па-партугальску: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нар. 5 лютага 1985 году ў Фуншале, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клюбу «Аль-Наср» і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой ёсьць. Футбаліст стаў самым дарагім у сьвеце на той час, калі адбыўся ягоны пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал». Гэты трансфэр абышоўся мадрыдзкаму клюбу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў сучаснасьці[5][6][7].

Крыштыяну Раналду
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лютага 1985(1985-02-05)[1][2][3][…] (39 гадоў)
Рост 185 см[4]
Вага 85 кг[4]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Наср
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003
2003—2009
2009—2018
2018—2021
2021—2022
2023—
Спортынг
Манчэстэр Юнайтэд
Рэал Мадрыд
Ювэнтус
Манчэстэр Юнайтэд
Аль-Наср
25 (3)
196 (84)
292 (311)
98 (81)
40 (19)
57 (56)
Зборныя
2003— Партугалія 215 (135)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 лістапада 2024.

Раналду і Мэсі.

Раналду быў прызнаны найлепшым маладым гульцом чэмпіянату Эўропы 2004 году. Крыштыяну ёсьць чэмпіёнам ангельскай Прэм’ер-лігі сэзонаў 2006—2007, 2007—2008 і 2008—2009 гадоў. Некалькі разоў станавіўся найлепшым гульцом ангельскай лігі. У сэзоне 2006—2007 гадоў дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сэзоне выйграў у фінале ў лёнданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам году ў клюбным эўрапейскім футболе паводле вэрсіі УЭФА і найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст Эўропы й узнагароду «Гулец году ФІФА» як найлепшы футбаліст сьвету. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Раньнія гады

рэдагаваць

Крыштыяну нарадзіўся ў сям’і Марыі Далорыш душ Сантуш Авэйру й Жузэ Дыніша Авэйру, ён быў чацьвертым дзіцём у сям’і пасьля старэйшага брата Угу (нар. 1975), і дзьвюх сясьцёр, Элмы (нар. 1974) і Ліліяны Каці (нар. 1976). Ліліян Каця — сьпявачка, якая выступае ў Партугаліі пад сцэнічным імем «Ronalda». Другое імя, дадзенае Крыштыяну пры нараджэньні, Раналду, для Партугаліі досыць рэдкае. Бацькі назвалі хлопчыка ў гонар Роналда Рэйгана, бо бацька Крыштыяну быў прыхільнікам былога амэрыканскага прэзыдэнта.

Кар’ера

рэдагаваць

У дзяцінстве любімай камандай Раналду была «Бэнфіка». У васьмігадовым узросьце ён гуляў за аматарскую каманду «Андарынья», у якой працаваў ягоны бацька. У 1995 годзе Крыштыяну падпісаў кантракт зь мясцовым клубам «Насьёнал». Пасьля пераможнай кампаніі ў «Насьёнале» Раналду адправіўся на трохдзённы прагляд у «Спортынг», па выніках якога заключыў кантракт зь лісабонскім клюбам[8][9].

«Спортынг»

рэдагаваць

У 1997 годзе Раналду перайшоў у моладзевую акадэмію «Спортынгу». Ён стаў адзіным футбалістам у гісторыі клюбу, які згуляў за ўсе склады «Спортынгу» — да 16, да 17, да 18 гадоў, рэзэрвовую й асноўную каманды — на працягу аднаго сэзону[10]. Ён дэбютаваў за дарослы склад «Спортынгу» 15 жніўня 2001 году ў таварыскім матчы супраць лісабонскага «Атлетыка», выйшаўшы на замену ў другім тайме й адзначыўшыся забітым мячом[11]. У гэты ж час ён згуляў за зборную Партугаліі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы для футбалістаў да 17 гадоў.

«Манчэстэр Юнайтэд»

рэдагаваць
 
У футболцы «Манчэстэр Юнайтэд»

Раналду стаў першым партугальскім гульцом у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», заключыўшы кантракт з клюбам пасьля заканчэньня сэзону 2002—2003 гадоў. Сума трансфэру склала 12,24 млн фунтаў[12]. Раналду папрасіў для сябе нумар «28» (свой нумар у «Спортынгу»), бо не хацеў дадатковага ціску, зьвязанага з нумарам «7», які раней належаў такім легендарным гульцам «Юнайтэд», як то Джордж Бэст, Браян Робсан, Эрык Кантана й Дэйвід Бэкгэм.

Раналду дэбютаваў за «Юнайтэд» у хатнім матчы з клюбам «Болтан Ўандэрэрз» на стадыёне «Олд Трафард» 16 жніўня 2003 году, выйшаўшы на замену. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў зь лікам 4:0. Першы гол за «чырвоных д’яблаў» партугалец забіў 1 лістапада 2003 году ў матчы з «Портсмутам», які скончыўся зь лікам 3:0.

У лістападзе й сьнежні 2006 году Раналду атрымаў званьне гульца месяца Прэм’ер-лігі, стаўшы трэцім у гісторыі гэтага турніру футбалістам, якому атрымалася ўзяць дзьве ўзнагароды запар, пасьля Дэніса Бэргкампа ў 1997 годзе й Робі Фаўлера ў 1996 годзе[13][14]. 5 траўня 2007 году Раналду забіў свой 50-ы гол за «Юнайтэд» у дэрбі з «Манчэстэр Сіці», пасьля якога клюб заваяваў тытул чэмпіёнаў Прэм’ер-лігі сэзону 2006—2007 гадоў. Нягледзячы на чуткі, што зьявіліся ў сакавіку 2007 году, пра тое, што «Рэал Мадрыд» гатовы заплаціць за Раналду 80 млн эўра (54 млн фунтаў)[15], 13 красавіка партугалец падпісаў 5-гадовы кантракт з клюбам, які прадугледжваў таксама павелічэньне зарплаты да 120 тысячаў фунтаў у тыдзень, што зрабіла яго самым высокааплатным футбалістам у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд»[16][17].

«Рэал Мадрыд»

рэдагаваць

Летам 2009 году Раналду перайшоў у стан «Рэал Мадрыду». У ходзе перамоваў Флярантына Пэрэс і Дэйвід Гіл сышліся на суме ў 93,4 млн эўра, што адпавядала на той момент каля 80 млн фунтаў стэрлінгаў. Партугальскі паўабаронца стаў самым дарагім гульцом у гісторыі сусьветнага футбола, пабіўшы рэкорд Зыдана, які перайшоў з турынскага «Ювэнтуса» ў мадрыдзкі «Рэал» у 2001 годзе за прыкладна 76 млн эўра.

Першы гол за «Рэал» Раналду забіў у таварыскім матчы з эквадорскім «ЛДУ», адзначыўшыся з пэнальці. Першы гол у афіцыйным матчы за «Рэал Мадрыд» Раналду забіў 29 жніўня 2009 году ў сустрэчы з «Дэпартыва», адзначыўшыся на 35-й хвіліне з пэнальці, той матч скончыўся зь лікам 3:2 на карысьць «Рэалу». Другі гол ён забіў 12 верасьня ў матчы з «Эспанёлам» (3:0) у дададзены арбітрам час.

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Крыштыяну Раналду ўпершыню на міжнароднай арэне заявіў пра сябе на хатнім для партугальцаў Эўра-2004. На гэтым чэмпіянаце Крыштыяну некалькі разоў выступаў у якасьці аўтараў галоў і галявых перадачаў, выйшаўшы разам з камандаў у фінал, але атрымаўшы паразу ў ім ад грэкаў. У адборачным цыкле да чэмпіянату сьвету 2006 году найбольш яскрава Крыштыяну згуляў у матчы супраць зборнай Расеі, забіўшы 2 галы. У тым цыкле Крыстыяну агулам забіў 7 мячоў, але ў фінальнай частцы партугальцы дайшлі толькі да паўфіналу й у выніку занялі чацьвертае месца.

На Эўра-2008 на партугальцаў ускладалі вялікія надзеі, бо Крыштыяну правёў фантастычны сэзон за «Манчэстэр Юнайтэд», пры гэтым ён забіў 8 галоў у адборачным турніры. Ён правёў выдатны матч супраць каманды Чэхіі, забіўшы гол і аддаўшы галявы пас на Рыкарду Куарэжму. У чвэрцьфінале, нягледзячы на ўсе намаганьні Раналду, партугальцы саступілі немцам зь лікам 2:3. На чэмпіянаце сьвету 2010 году Крыштыяну таксама быў адным зь лідэраў зборнай, якая выйшла ў наступны раўнд без прапушчаных мячоў. Аднак ужо ў 1/8 фіналу партугальская каманды атрымала паразу ад чэмпіёнаў таго спаборніцтва зборнай Гішпаніі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Пэрсанальныя

рэдагаваць
  • Уладальнік «Залатога мяча» ФІФА: 2013, 2014
  • Уладальнік Залатога мяча: 2008, 2016, 2017
  • «Гулец году ФІФА»: 2008
  • Найлепшы футбаліст сьвету паводле вэрсіі FIFAPro: 2008
  • Найлепшы клюбны футбаліст паводле вэрсіі УЭФА: 2008
  • Найлепшы футбаліст Эўропы (Onze d’Or): 2008

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Рэал» Мадрыд:

«Ювэнтус»:

Міжнародныя

рэдагаваць

Партугалія:

  1. ^ а б в Cristiano Ronaldo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Cristiano Ronaldo // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в Cristiano Ronaldo // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ а б в г https://www.fpf.pt/Jogadores/Cristiano-Ronaldo
  5. ^ Ronaldo best in world, says Terry (анг.). BBC Sport (16 красавіка 2007).
  6. ^ He’s got the world at his feet (анг.). The Guardian (8 чэрвеня 2008).
  7. ^ Роналду поможет «Реалу» побороться за титулы - Кака (рас.). РИА Новости (12 чэрвеня 2009).
  8. ^ Profile of Ronaldo (анг.). About.com. Архіўная копія ад 12 мая 2011 г.
  9. ^ Stewart Coggin (14 лютага 2019) Cristiano Ronaldo Biography (анг.). LiveAbout.
  10. ^ Clash of the titans (анг.). ManchesterEveningNews.com (18 красавіка 2010).
  11. ^ Пратакол сустрэчы"Спортынг" — «Атлетыка» (парт.) Архіўная копія ад 14 студзеня 2014 г.
  12. ^ Cristiano Ronaldo (анг.). Sky Sports. Архіўная копія ад 8 студзеня 2007 г.
  13. ^ Ronaldo lands back-to-back accolades (анг.). Inthenews.com. Архіўная копія
  14. ^ Ronaldo wins monthly award again (анг.). BBC Sport (11 студзеня 2007).
  15. ^ Sid Lowe (12 красавіка 2007) Real ready to offer £54m to secure Ronaldo (анг.). The Guardian.
  16. ^ Oliver Kay (14 красавіка 2007) Ferguson lets rip at Madrid after Ronaldo signs £31m deal (анг.). The Times.
  17. ^ Ronaldo signs new deal at Man Utd (анг.). BBC Sport (13 красавіка 2007).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць