Нацыянальны стадыён (Лусаіль)
Нацыянальны стадыён — футбольны стадыён у катарскім горадзе Лусаіль. Адметны тым, што на стадыёне пройдзе фінальная гульня чэмпіянату сьвету 2022 году[1]. Стадыён, які належыць Катарскай футбольнай асацыяцыі[2], ёсьць найбуйнейшым стадыёнам у Катары, і адным з васьмі стадыёнаў, на якім ладзяцца матчы чэмпіянату сьвету 2022 году[3]. Стадыён знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Дохі[4]. Стадыён быў адкрыты 22 лістапада 2021 году матчам Саудаўска-эгіпецкага кубка, калі саудаўскі чэмпіён «Аль-Гіляль» згуляў супраць пераможца эгіпецкага першынства «Замалека».
Нацыянальны стадыён | |
Краіна | Катар |
---|---|
Горад | Лусаіль |
Адрас | CFCR 75 |
Год пабудовы | красавік 2021 |
Дата адкрыцьця | 22 лістапада 2021 |
Зьмяшчальнасьць | 88 966 |
Хатняя каманда | Зборная Катару па футболе |
Тып пакрыцьця | трава[d] |
Каардынаты | 25°25′15″ пн. ш. 51°29′25″ у. д. / 25.42083° пн. ш. 51.49028° у. д.Каардынаты: 25°25′15″ пн. ш. 51°29′25″ у. д. / 25.42083° пн. ш. 51.49028° у. д. |
Нацыянальны стадыён | |
Будаўніцтва
рэдагавацьПрацэс плянаваньня стадыёну пачаўся ў 2014 годзе[5]. Будаўніцтвам стадыёну займаліся сумеснае прадпрыемства катарскай кампаніі HBK Contract і Кітайскай чыгуначнай будаўнічай карпарацыі[6][7]. Праект стадыёну быў распрацаваны брытанскай фірмай Фостэр і партнэры і архітэктурным бюро з ЗША кампаніяй Posulous[8]. Як і іншыя стадыёны, заплянаваныя да чэмпіянату сьвету 2022 году, Нацыянальны стадыён мае тэхналёгію астуджанэньня з дапамогай сонечнай энэргіі з нулявым выкідам вугляроду[9].
Будаўніцтва пачалося 11 красавіка 2017 году[10]. Першапачаткова завяршэньне будаўніцтва стадыёну было запланаванае на 2020 год. Пасьля чэмпіянату сьвету, як чакаецца, арэна будзе перабудаваная да умяшчальнасьці 40 тысяч месцаў[11]. Залішнія сядзеньні будуць выдаленыя, а іншыя часткі будынку пераробленыя ў зоны з крамамі, кавярнямі, спартовымі і адукацыйнымі аб’ектамі, а таксама установы аховы здароўя[12]. Як і іншыя стадыёны, падрыхтаваныя да чэмпіянату сьвету, 16 жніўня 2022 году стадыён атрымаў пяць зорак[13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Lusail Stadium». Stadium Guide.
- ^ «Lusail Iconic Stadium World Cup 2022: Qatar World Cup Stadium». FIFA World Cup News.
- ^ «Chinese company and HBK JV to build Lusail stadium». Construction Week Online.
- ^ «Lusail Stadium». Qatar 2022.
- ^ «Flagship Lusail stadium next on Qatar’s list». Construction Week Online.
- ^ «Chinese company and HBK JV to build Lusail stadium». Construction Week Online.
- ^ «Chinese firm in JV to build Lusail Stadium in Qata». Meconstruction News.
- ^ «Lusail Stadium by Foster + Partners and Populous». Arch Daily.
- ^ «Qatar’s Lusail Iconic Stadium for Solar World Cup Stadium». Architecture View.
- ^ «Work starts on Qatar World Cup final stadium at Lusail». The Peninsula Qatar.
- ^ «2022 FIFA World Cup: Qatar unveils design for Lusail stadium». Goal.
- ^ «Foster + Partners unveils Lusail Iconic stadium for 2022 FIFA World Cup». Archpaper.
- ^ «Lusail Stadium earns five-star sustainability rating»(недаступная спасылка). FIFA.