Андрэас Крыстэнсэн
Андрэ́ас Кры́стэнсэн (па-дацку: Andreas Christensen; нарадзіўся 10 красавіка 1996 году) — дацкі футбаліст, абаронца гішпанскага клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Даніі. Ёсьць сынам былога брамніка «Брэнбю» Стэна Крыстэнсэна. Выхаванец акадэміі «Брэнбю» гулец зьехаў у Ангельшчыну, дзе далучыўся да «Чэлсі», аднак практыку атрымаў у Нямеччыне. Абаронца два гады правёў у мёнхэнглядбаскай «Барусіі», перш чым павярнуўся ў «Чэлсі».
Андрэас Крыстэнсэн | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 красавіка 1996[1][2][3] (28 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2022 2015—2017 2022— |
Чэлсі → Барусія Мёнхэнглядбах (арэнда) Барсэлёна |
93 (0) 62 (5) 54 (3) |
Зборныя | ||
2015— | Данія | 74 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў займацца футболам у клюбе «Ск’ёль», а пазьней далучыўся да акадэміі «Брэнбю». У сталічным клюбе правёў восем гадоў, прыцягваючы цікавасьць элітных клюбаў Эўропы, уключаючы «Арсэнал», «Чэлсі», «Манчэстэр Сіці» і «Баварыі». 7 лютага 2012 году Крыстэнсэн вырашыў скласьці дамову з «Чэлсі», у часы калі галоўнай дружынай кіраваў Андрэ Вілаш-Боаш. Упершыню далучыўся да старэйшай каманды 19 траўня 2013 году на апошнюю гульню сэзону 2012—2013 гадоў, але на пляцоўцы не зьявіўся. У перадсэзонным туры па ЗША да сэзону 2013—2014 гадоў ён уваходзіў да асноўнай дружыны і падпісаў прафэсійны кантракт пасьля гэтага[4].
Датчанін дэбютаваў у прафэсійным футболе 28 кастрычніка 2014 году, калі згуляў усе 90 хвілінаў на пазыцыі правага абаронцы, калі «Чэлсі» здабыў перамогу зь лікам 2:1 у матчы супраць «Шрусбэры Таўн» у чацьвертым раўндзе Кубка лігі[5]. Апасьля спартовец зноўку працяглы час не выходзіў на поле, зьявіўшыся на газоне толькі 24 студзеня 2015 году, калі згуляў у матчы супраць «Брэдфард Сіці» ў Кубку Ангельшчыны, дзе «сінія» трывалі паразу зь лікам 2:4[6]. 24 траўня абаронца дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Сандэрлэнда», замяніўшы Джона Обі Мікела на 12-й хвіліне матчы[7]. Гульня скончылася зь лікам 3:1 на карысьць «Чэлсі». Зважаючы на тое, што Крыстэнсэн зьвявіўся на пляцоўцы толькі раз за сэзон, тагачасны трэнэр Жузэ Маўрыньню заявіў, што датчанін атрымае мэдаль ад свайго клюба за свой унёсак[8].
10 ліпеня 2015 году Крыстэнсэн далучыўся да мёнхэнглядбаскай «Барусіі» паводле двухгадовага пагадненьне аб арэндзе[9]. Гулец дэбютаваў 10 жніўня супраць «Санкт-Паўлі» ў першым раўндзе Кубка Нямеччыны, а празь пяць дзён выйшаў на пляцоўку ў матчы розыгрышу Бундэсьлігі супраць дортмундзкай «Барусіі», дзе новая дружына абаронцы трывала сакрушальную паразу зь лікам 4:0. 5 лютага 2016 году ён адзначыўся першым голам у прафэсійнае кар’еры, калі двойчы трапна ўлучыў мяч у браму «Вэрдэру» (5:1)[10]. Пасьля ўражлівага дэбютнага сэзону Крыстэнсэн быў прызнаны футбалістам сэзону ў клюбе, апярэдзіўшы капітана Граніта Джаку[11]. Пасьля такога посьпеху «Барусія» спрабавала выкупіць гульца, аднак «Чэлсі» адхіліла прапанову ў памеры 14,25 млн фунтаў стэрлінгаў[12].
12 жніўня 2017 году Крыстэнсэн упершыню выступіў у кашулі «Чэлсі» пасьля двухгадовай адсутнасьці, выйшаўшы з лавы запасных, калі замяніў капітана Гэры Кэгіла ў хатнім матчы супраць «Бэрнлі», дзе «сінія» трывалі паразу зь лікам 2:3[13]. Праз восем дзён ён пачаў гульню ў стартавым складзе ў пераможным матчы супраць «Тотэнгэм Готспуру» (2:1) на Ўэмблі[14]. У гэтым сэзоне 2017—2018 гадоў па вяртаньні датчанін правёў 27 матчаў за лёнданцаў у чэмпіянаце і зьявіўся ў трох матчах Кубка Ангельшчыны, які зноўку скарыўся «Чэлсі». Новы галоўны трэнэр Маўрыцыё Сары аддаваў перавагу спалучэньню Давіда Луіса і Антоніё Рудыгера ў цэнтральнай зоне абароны, таму да лютага 2019 году Крыстэнсэн правёў толькі 15 матчаў, толькі два зь якіх прыпалі на гульні чэмпіянату. Праз такую сытуацыю датчанін не выключаў свой сыход з клюбу[15]. 29 траўня 2021 году абаронца замяніў Т’ягу Сылву на 39-й хвіліне ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2021 году, дзе сталічныя футбалісты перамаглі «Манчэстэр Сіці» зь лікам 1:0[16] .
4 ліпеня 2022 году Крыстэнсэн далучыўся да табару «Барсэлёны», склаўшы чатырохгадовую ўгоду. Прыкметна, што за пераход гульца «Чэлсі» на атрымаў грошаў[17]. 13 жніўня гулец дэбютаваў за новы клюб у безгалявой нічыі супраць «Раё Вальекана»[18].
Міжнародная
рэдагаваць8 чэрвеня 2015 году Крыстэнсэн дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Даніі ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Чарнагорыі (2:1), замяніўшы на 69-й хвіліне П’ера-Эміля Гёйб’ерга[19]. 24 сакавіка 2016 году гулец упершыню зьявіўся ў стартавым складзе таварыскага матчу супраць зборнай Ісьляндыі, дзе датчане здабылі перамогу зь лікам 2:1. Крыстэнсэн згуляў у шасьці матчаў кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2018 году. 14 лістапада 2017 году ён нават забіў свой першы гол у пераможным матчы супраць зборная Ірляндыі (5:1)[20]. Гулец ня толькі трапіў на чэмпіянат сьвету 2018 году, але і стала зьяўляўся на пляцоўцы ў пары да Сымана К’ера. Гэта сталася мажлівым праз траўму Андрэаса Б’еляна. Крыстэнсэн быў адным з ключавых гульцоў зборнай падчас кампаніі чэмпіянату Эўропы 2020 году, правёўшы ўсе шэсьць гульняў турніру[21]. 21 чэрвеня 2021 году ў матчы Эўра-2020 году супраць зборнай Расеі ён ўлучыў мяч у браму, дапамогшы дружыне здабыць перамогу зь лікам 4:1[22].
Дасягненьні
рэдагаваць«Чэлсі»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021
- Пераможца Лігі Эўропы: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2021
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2023
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Andreas Christensen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Andreas Christensen // FBref (мн.)
- ^ а б в Andreas Christensen // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Christensen Chelsea Profile». Chelsea F.C.
- ^ «Shrewsbury 1–2 Chelsea». BBC Sport.
- ^ «Chelsea 2–4 Bradford». BBC Sport.
- ^ «Chelsea 3–1 Sunderland». BBC Sport.
- ^ «Every Chelsea player to get a Premier League medal says Jose Mourinho». ESPN.
- ^ «German loan for Christensen». Chelsea F. C.
- ^ «Mönchengladbach delight at dismantling Bremen». Bundesliga.
- ^ «Chelsea prodigy Andreas Christensen wins Borussia Monchegladbach player of the year ahead of Arsenal’s Granit Xhaka». Metro.
- ^ «Chelsea reject Borussia Monchengladbach bid for Andreas Christensen». Sky Sports.
- ^ «Chelsea 2–3 Burnley». BBC Sport.
- ^ «Tottenham Hotspur 1–2 Chelsea». BBC Sport.
- ^ «Christensen had 'doubts' but never considered leaving Chelsea». Goal.com.
- ^ «Man. City 0-1 Chelsea: Havertz gives Blues second Champions League triumph». UEFA.
- ^ «Christensen, second signing for FC Barcelona». FC Barcelona.
- ^ «Barcelona frustrated by Rayo Vallecano as Lewandowski & Raphinha’s La Liga debuts spoiled». Goal.com.
- ^ «Pierre-Emile er vores panzerwagen!». Ekstra Bladet.
- ^ «Republic of Ireland 1–5 Denmark». BBC Sport.
- ^ «UEFA Euro 2020 Player Statistics: Andreas Christensen». UEFA.
- ^ «Russia 1-4 Denmark: Dazzling Danes storm into last 16». UEFA.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway