Кеплер Лавэран Ліма Фэрэйра
Кеплер Лавэран Ліма Фэрэйра, больш вядомы як Пэпэ (па-партугальску: Képler Laveran Lima Ferreira; нарадзіўся 26 лютага 1983 году, Масэё, Бразылія) — партугальскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, абаронца клюбу «Порту» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Пэпэ | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 лютага 1983[1][2] (40 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Порту | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2004 2004—2007 2007—2017 2017—2018 2019— |
Марытыму Порту Рэал Мадрыд Бэшыкташ Порту |
35 (1) 64 (5) 229 (13) 33 (5) 97 (6) |
Зборныя | ||
2007— | Партугалія | 133 (8) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Пэпэ зьяўляецца выхаванцам бразыльскага футболу. 18-гадовым юнаком перабраўся ў Партугалію, дзе дэбютаваў ў дарослым футболе ў 2001 годзе выступамі за каманду клюбу «Марытыму» з вострава Мадэйра. Ужо з наступнага году стаў асноўным гульцом каманды. Правёў у «Марытыму» тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Порту», да складу якога далучыўся ў 2004 годзе. Згуляў за клюб з Порту наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Порту» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час двойчы выйграваў чэмпіянаты краіны й розыгрышы нацыянальнага кубка. У 2004 годзе стаў у складзе «Порту» ўладальнікам Міжкантынэнтальнага кубка.
Да складу мадрыдзкага «Рэалу» далучыўся ў 2007 годзе.
МіжнароднаяРэдагаваць
У жніўні 2007 году атрымаў грамадзянства Партугаліі й тым жа месяцам быў упершыню выкліканы ў зборную Партугаліі. Разам са зборнай браў удзел у шматлікіх міжнарожных спаборніцтвах.
ДасягненьніРэдагаваць
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2006, 2007, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2006, 2020, 2022
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2004, 2006, 2020, 2022
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2004
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2008, 2012, 2017
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016
Партугалія:
- Чэмпіён Эўропы: 2016
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2019
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Pepe // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Képler Laveran Lima Ferreira // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Старонка на афіцыйным сайце ФК «Рэал» Мадрыд
- Профіль на BDFutbol
- Профіль на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams
- Статыстыка на ForaDeJogo