Гансалу Рамуш

партугальскі футбаліст

Ганса́лу Маты́яш Ра́муш (па-партугальску: Gonçalo Matias Ramos; нар. 20 чэрвеня 2001 году) — партугальскі футбаліст, нападнік францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» (у арэндзе з «Бэнфікі») і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Гулец скончыў моладзевую акадэмію «Бэнфікі», за другую каманду якой пачаў выступаць у 2019 годзе. Ужо праз год быў пераведзены ў першую каманду. Пасьля трох сэзонаў з асноўным складам стаў неад’емным футбалістам клюбу. Выклікаўся і абараняў колеры зборнай Партугаліі розных узростаў. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Партугаліі ў 2022 годзе, разам зь якой узяў удзел у чэмпіянаце сьвету ў Катары, дзе ў 1/8 фіналу адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць зборнай Швайцарыі (6:1)[2].

Гансалу Рамуш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 чэрвеня 2001(2001-06-20)[1] (23 гады)
Рост 185 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020
2020—
2023—
Бэнфіка 2
Бэнфіка
Пары Сэн-Жэрмэн (арэнда)
37 (15)
64 (30)
30 (11)
Зборныя
2022— Партугалія 14 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 жніўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 чэрвеня 2024.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Бэнфіка»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

  1. ^ а б в Gonçalo Ramos // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ «Who is Goncalo Ramos — the man who replaced Cristiano Ronaldo». The Athletic.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць