Рагім Стэрлінг
Рагі́м Стэ́рлінг (па-ангельску: Raheem Sterling; нарадзіўся 8 сьнежня 1994 году, Кінгстан, Ямайка) — ангельскі футбаліст ямайскага паходжаньня, атакуючы паўабаронца клюбу «Арсэнал» (у арэндзе з «Чэлсі») і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Нарадзіўся на Ямайцы, але гадаваўся зь пяці гадоў ужо ў Ангельчыне, куды пераехаў разам з бацькамі. Доўгі час правёў у падрыхтоўчай акадэміі сталічнага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз», але прафэсійную кар’еру распачаў у «Лівэрпулі». Ягоны пераход у «Манчэстэр Сіці» зрабіў Стэрлінга самым дарагім ангельскім гульцом у гісторыі футболу. Але ў тым ліку дзякуючы ягоным намаганьням «мяшчане» двойчы запар у сэзонах 2017—2018 і 2018—2019 гадоў здабывалі тытул чэмпіёнаў Ангельшчыны. У апошнім са згаданых сэзонаў футбаліст быў улучаны ў сымбалічную зборную розыгрышу.
Рагім Стэрлінг | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 сьнежня 1994[1][2] (29 гадоў) | |
Рост | 172 см[4] | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | вінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал | |
Нумар | 30 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 2015—2022 2022— 2024— |
Лівэрпул Манчэстэр Сіці Чэлсі → Арсэнал (арэнда) |
95 (18) 225 (91) 59 (14) 5 (0) |
Зборныя | ||
2012— | Ангельшчына | 82 (20) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагаваць«Лівэрпул»
рэдагавацьДа пераходу ў «Лівэрпул» Стэрлінг сем гадоў прабыў у акадэміі лёнданскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз». У лютым 2010 году Стэрлінг быў падпісаны «Лівэрпулам», які выклаў за гульца 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў, але гэтая сума магла вырасьці да 5 мільёнаў у залежнасьці ад колькасці гульняў за асноўную каманду[5]. За асноўны склад Рагім дэбютаваў 1 жніўня 2010 году ў таварыскім матчы на перадсэзонных зборах супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». Аднак у матчах лігі дэбютаваў толькі 24 сакавіка 2012 году, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Ўіган Атлетык» ва ўзросьце 17 гадоў і 107 дзён, стаўшы другім самым маладым гульцом у гісторыі клюбу[6]. У жніўні гуляў за «чырвоных» у матчы супраць «Гомлю», а ўжо да кастрычніка здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, стала прагрэсуючы ў наступныя гады.
26 жніўня 2012 гулец упершыню выйшаў у стартавым складзе клюбу ў нічыйным матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:2)[7]. 2 верасьня ён правёў на пляцоўцы ўсе 90 хвілін матчу ў паядынку супраць «Арсэналу», а 15 верасьня запісаў на свой рахунак асыстэнцкі пункт у матчы супраць «Сандэрлэнду», чым быў абраны гульцом гэннай сустрэчы. 20 кастрычніка гулец улучыў мяч у браму «Рэдынгу» (1:0) з боку штрафной плошчы, распачаўшы лік сваім галам за клюб. 21 сьнежня 2012 году гулец падоўжыў кантракт з «чырвонымі»[8]. У новым сэзоне Стэрлінг адзначыўся матчы Кубка лігі супраць «Нотс Каўнці». 24 сьнежня трапна пацэліў спартовы ладунак за сьпіну брамніка «Норыдж Сіці». У выніку мэрсысайдцы сьвяткавалі перамогу зь лікам 5:1. У гэтым месяцы адзначыўся яшчэ двойчы, засмуціўшы гульцоў «Манчэстэр Сіці» і «Кардыф Сіці»[9][10]. На пачатку наступнага году таксама вызначаўся ў некаторых матчах, агулам правёўшы добры сэзон, трывала замацаваўшыся ў асноўным складзе.
Сэзон 2014—2015 гадоў стаў вельмі пасьпяховым для гульца. 17 жніўня ў матчы адкрыцьця сэзону ён дапамог голам свайму клюбу здабыць перамогу ў «Саўтгэмптана» (2:1). 31 жніўня ён распачаў лік галам «чырвоных» у гасьцявым матчы супраць «Тотэнгэм Готспур» (3:0)[11]. У выніку ён быў абраны гульцом клюбу ў гэтым месяцы. 14 сьнежня спартовец згуляў свой соты матч у колерах «Лівэрпула», 17 сьнежня двойчы адзначыўся ў матчы Кубка лігі супраць клюбу «Борнмут». 20 студзеня 2015 году Стэрлінг шыкоўна ўлучыў мяч у браму «Чэлсі» перад гэтым эфэктоўна перагуляўшы Неманью Маціча і Гэры Кэгіла[12]. Матч скончыўся ўнічыю 1:1. 31 студзеня забіў першы гол у браму «Ўэст Гэму» (2:0)[13]. Па сканчэньні сэзону гулец, аднак, больш не жадаў гуляць за клюб. Як яшчэ 9 лютага паведаміў галоўны трэнэр дружыны Брэндан Роджэрз, Стэрлінг запатрабаваў звышвысокі заробак у 100 тысяч фунтаў на месяц[14]. Сам гулец у інтэрвію Бі-бі-сі паведаміў, што атрымаў быў новую прапанову, але вырашыў адмовіць не з прычыну грошай. 11 чэрвеня клюб адмовіў «Манчэстэр Сіці» ў правох на гульца, бо палічыў прапанаваныя 30 млн фунтаў замалымі грошамі. Наступная прапанова ў 40 млн фунтаў таксама была адхіленая. Толькі 15 ліпеня стала вядома, што «Манчэстэр Сіці» ўсё ж такі прыдбаў гульца за 44 млн фунтаў з опцыяў павелічэньня сумы яшчэ на 5 млн у выніку задавальненьня некаторых крэтэраў. Стэрлінг, такім чынам, стаў самым дарагім ангельскім футбалістам на той час[15][16]. Дамовы з гульцом была складзеная на 5 гадоў[15].
«Манчэстэр Сіці»
рэдагавацьДэбют у новым клюбе прыпаў на матч супраць «Ўэст Бромўіч Альбіёну». Празь 19 дзён футбаліст забіў свой першым гол у складзе «мяшчанаў» у хатнім матчы супраць «Ўотфарду» (2:0)[17]. А 17 кастрычніка гулец упешыню ў прафэсійнай кар’еры здабыў хет-трык у матчы супраць «Борнмуту» (5:1)[18]. 3 лістапада Стэрлінг улучыў мяч у браму «Сэвільлі» ў матчы Лігі чэмпіёнаў, а 8 сьнежня двойчы трапна стрэліў у браму мёнхэнглядбаскай «Барусіі», дапамогшы ператварыць паразу 1:2 у перамогу зь лікам 4:2. 20 сакавіка 2016 году футбаліст атрымаў пашкоджаньне ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» і быў вымушаны прапусьціць наступныя 8 тыдняў[19]. Сэзон 2016—2017 гадоў з новым трэнэрам Пэпам Гвардыёлям гулец ня страціў месца ў старце[20]. На пачатку ён адразу стаў футбалістам месяцу Прэм’ер-лігі. А сэзон 2017—2018 гадоў для гульца і зусім стаў рэкордным. Стэрлінг за сэзон ангельскага першынства здолеў зарабіць на свой рахунак 18 гадоў. Абышоў яго сярод партнэраў па камандзе толькі Сэрхіё Агуэра з 21 галом на рахунку. «Манчэстэр Сіці» з такімі выканаўцамі стаў чэмпіёнам Ангельшчыны.
Сэзон 2018—2019 гадоў Стэрлінг распачаў голам у браму «Арсэналу» (2:0) адразу па вяртаньні з чэмпіянату сьвету 2018 году. Гэты трапны стрэл стаў для гульца 50-м у матчах Прэм’ер-лігі. 4 лістапада атлет двойчы забіў і столькі ж разоў зрабіў галявую перадачу ў матчы супраць «Саўтгэмптану». У тым жа месяцы ён узгадніў новую дамову з клюбам, паводле якой працягваў выступаць у кашулі манчэстэрцаў да 2023 году[21]. Напачатку 2019 году гулец адзначыўся асыстэнцкім балам у пераможным матчы супраць «Лівэрпула» (2:1). 3 лютага ён таксама аддаў галявы пас гэтым разам на Сэрхіё Агуэра ў пераможным матчы супраць «Арсэналу» (3:1), што дазволіла «мяшчанам» адарвацца ад «Лівэрпула» на 2 пункты. 10 лютага на хатнім стадыёне Стэрлінг двойчы улучыў мяч у браму «Чэлсі» (6:0)[22]. Празь дзесяць дзён гулец забіў пераможны гол на 90-й хвіліне матчу ў браму «Шальке-04» (3:2). Яшчэ праз чатыры дні ён здабыў з клюбам Кубка лігі. 9 сакавіка Стэрлінг усяго за 13 хвілін здабыў хет-трык, усталяваўшы асабісты рэкорд, у матчы супраць «Ўотфарду» (3:1)[23]. «Манчэстэр Сіці» быў выкінуты зь Лігі чэмпіёнаў «Тотэнгэмам», але клюб здабыў Кубак Ангельшчыны і перамогу ў чэмпіянаце. Стэрлінг быў улучаны ў сымбалічную зборную сэзону.
Сэзон 2019—2020 гадоў ангелец пачаў голам у браму «Лівэрпула» ў матчы на Супэркубак Ангельшчыны. Не зважаючы на нічыю 1:1 у асноўны час, «мяшчане» сьвяткавалі перамогу ў сэрыі пэнальці[24]. Стэрлінг правёў шыкоўны сэзон, тройчы адзначыўшыся хет-трыкамі. Першы зь іх прыпаў на ўступны матч клюбу ў Прэм’ер-лізе, дзе быў зьнішчаны «Ўэст Гэм Юнайтэд» зь лікам 5:0. Другі быў здабыты 22 кастрычніка ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Аталянты», а трэці 11 ліпеня 2020 году ў сустрэчы з «Брайтанам»[25]. Агулам у розыгрышу ангельскага першынства гулец здабыў 20 галоў. У наступным Стэрлінг дасягнуў з клюбам фіналу Лігі чэмпіёнаў 2020—2021 гадоў, дзе, аднак, ягоная дружына трывала паразу ад «Чэлсі» зь мінімальным лікам 1:0[26]. 11 сьнежня 2021 году спартовец забіў свой соты гол у Прэм’ер-лізе, пачэліўшы мяч з 11-мэтровай адзнакі ў браму «Ўулвэргэмптану»[27]. Галявыя паказьнікі ангельца, аднак, пачалі спадаць.
«Чэлсі» і «Арсэнал»
рэдагаваць13 ліпеня 2022 году Стэрлінг падпісаў з «Чэлсі» пяцігадовы кантракт, што каштавала лёнданцам 47,5 млн фунтаў стэрлінгаў[28]. 6 жніўня гулец дэбютаваў у клюбе ў пераможным матчы супраць «Эвэртану» (1:0)[29]. Гулец быў футбалістам асноўнага складу каманды цягам двух сэзонаў, але пасьля таго як новым трэнэрам стаў Энца Фарэска, Стэрлінгу далі зразумець, што яго больш не разглядаюць як гульца каманды.
30 жніўня 2024 году Стэрлінг пагадзіўся далучыцца да «Арсэналу» на правах арэнды на сэзон 2024—2025 гадоў[30]. Пагатоў, трэнэр гарматнікаў Мікель Артэта ўжо працаваў з Стэрлінгам у «Манчэстэр Сіці».
Міжнародная
рэдагавацьПраз сваё ямайскае паходжаньне Стэрлінг меў магчымасьць абараняць колеры зборнай Ямайкі, чаго нават жадала ягоная маці Надын[31], аднак Рагім абраў зборную Ангельшчыну.
Дэбютаваў за нацыянальную зборную Ангельшчыны 14 лістапада 2012 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Швэцыі[32]. 5 сакавіка 2014 году ангелец другі раз у кар’еры згуляў у колерах зборнай, калі ягоная зборная перамагла зборную Даніі зь лікам 1:0 у яшчэ адным таварыскім паядынку на Ўэмблі. Стэрлінг быў абраны гульцом матчу[33][34]. У 2014 годзе Стэрлінг быў далучаны да складу нацыянальнай зборнай на чэмпіянат сьвету і браў удзел ува ўсіх трох матчах групавога этапу, аднак, ангельцы ня здолелі прабіцца з групы. 27 сакавіка 2015 году гулец забіў свой першы гол за зборную ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Летувы (4:0) на Ўэмблі[35]. Другі свой трапны стрэл Стэрлінг зрабіў 9 кастрычніка таго ж году, але гэтым разам у браму зборнай Эстоніі, дзякуючы гэтаму Ангельшчына кваліфікавалася на эўрапейскае першынство. На Эўра-2016 футбаліст правёў дзьве гульні на групавым этапе і ў матчы 1/8 фіналу, дзе ангельцы трывалі паразу ад зборнай Ісьляндыі. На чэмпіянаце сьвету 2018 году Стэрлінг звычайна пачынаў у старце, але часта яго зьмяняў на пляцоўцы партнэр па дружыне. Гэтым разам ангельцы дасягнулі паўфіналу, дзе саступілі зборнай Харватыі. Пасьля працяглай паўзы Стэрлінг двойчы забіў у матчы супраць зборнай Баўгарыі (6:0) ў кастрычніку 2019 году. Крыху пазьней у лістападзе гулец быў адхілены ад матчаў зборнай пасьля бойкі з парнэрам па зборнай Джо Гомэсам[36]. Тым ня менш, на чэмпіянат Эўропы 2020 году гулец патрапіў і правёў фантастычную кампанію, дзе ягоная дружына дасягнула фіналу, але прагуляла супернікам з зборнай Італіі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2018, 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2019
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2016, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2019
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Raheem Sterling // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Raheem Sterling // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.transfermarkt.co.uk/raheem-sterling/profil/spieler/134425
- ^ а б https://www.chelseafc.com/en/teams/profile/raheem-sterling
- ^ 10 things you need to know about Raheem Sterling plus video of him in action. Mirror Football
- ^ [«Liverpool 1–2 Wigan Athletic». BBC Sport
- ^ «Liverpool 2–2 Man City». BBC Sport.
- ^ «Sterling commits future to LFC». Liverpool F.C.
- ^ «Suarez makes history with Norwich haul». Liverpool F. C.
- ^ «Liverpool 3–1 Cardiff City». BBC Sport.
- ^ «Tottenham Hotspur 0–3 Liverpool». BBC Sport.
- ^ «Sterling not the finished article». BBC Sport.
- ^ «Premier League: Daniel Sturridge scores on return as Liverpool prove too strong for West Ham». Fox Sports.
- ^ «Rodgers: Raheem Sterling has been offered 'incredible deal' to stay at Liverpool FC». Liverpool Echo.
- ^ а б «Raheem Sterling: Man City sign Liverpool winger in £49m deal». BBC Sport.
- ^ «Man City transfers: Blues agree £49m Raheem Sterling deal». Manchester Evening News.
- ^ «Raheem Sterling scores his first goal for Manchester City — but doesn’t want to talk about it afterwards». The Daily Telegraph.
- ^ «Manchester City’s Raheem Sterling hits hat-trick in rout of Bournemouth». The Guardian.
- ^ «Raheem Sterling could miss rest of Manchester City’s season — source». ESPN FC.
- ^ «Raheem’s rebirth — how Pep has turned Sterling into a star again». Goal.com
- ^ «Raheem Sterling: Manchester City forward signs three-year contract extension». BBC Sport.
- ^ «Man City 6–0 Chelsea». Sky Sports.
- ^ [«Man City 3–1 Watford: Sterling hat-trick lifts leaders clear of Liverpool»]. BBC Sport.
- ^ «Liverpool 1 Man City 1 (Man city win 5–4 on penalties): as it happened». The Guardian.
- ^ «Brighton 0–5 Manchester City: Raheem Sterling treble as City ease to victory». BBC Sport.
- ^ «Champions League final: Man City's Raheem Sterling hints 'behind scenes' issues played role in his down season». CBS Sports.
- ^ «Man City 1–0 Wolves: Raheem Sterling scores penalty as Raul Jiménez sent off». BBC Sport.
- ^ «Raheem Sterling: Chelsea sign forward from Man City for £47.5m, with Thomas Tuchel saying he was their number one transfer priority». Sky Sports.
- ^ «Chelsea opened the Premier League season with victory over Everton as Jorginho’s penalty decided a scrappy contest at Goodison Park». BBC Sport.
- ^ «Raheem Sterling signs for Arsenal on loan». Arsenal.
- ^ «I’d Love To See Him Play For Jamaica». Jamaica Gleaner.
- ^ Sweden 4 England 2. BBC Sport
- ^ «Hodgson impressed by England’s young lions». Special Broadcasting Service.
- ^ «Henderson hails 'fearless' Sterling after winger’s man-of-the-match performance for England». Liverpool Echo.
- ^ «England 4–0 Lithuania». BBC Sport.
- ^ «Raheem Sterling dropped by England after Joe Gomez clash before Euro 2020 qualifier». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Лівэрпул»
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball