Зборная Нямеччыны па футболе
Збо́рная Няме́ччыны па футбо́ле — прадстаўляе Нямеччыну ў міжнародных матчах па футболе. Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны зьяўляецца паўнапраўнай правапераемніцай зборных ФРН і НДР. Мужчынская зборная — чатырохразовы чэмпіён сьвету і трохразовы чэмпіён Эўропы. Кіроўнай арганізацыяй зборнай выступае Футбольны зьвяз Нямеччыны.
Нямеччына | |||||
Фэдэрацыя | Футбольны зьвяз Нямеччыны | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | Ёахім Лёў | ||||
Капітан | Ількай Гюндаган | ||||
Найбольш гульняў | Лётар Матэўс (150) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Міраслаў Клёзэ (71) | ||||
Першая гульня | |||||
Швайцарыя 5:3 Нямеччына (Базэль, Швайцарыя; 5 красавіка 1908) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Нямеччына 16:0 Расейская імпэрыя (Стакгольм, Швэцыя; 1 ліпеня 1912) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Ангельшчына 9:0 Нямеччына (Оксфард, Ангельшчына; 16 сакавіка 1909) | |||||
Чэмпіянат сьвету | |||||
Удзел | 19 (упершыню: 1934) | ||||
Дасягненьні | Чэмпіёны (1954, 1974, 1990, 2014) | ||||
Чэмпіянат Эўропы | |||||
Удзел | 12 (упершыню: 1972) | ||||
Дасягненьні | Чэмпіёны (1972, 1980, 1996) | ||||
|
Кіраўніцтва зборнай
рэдагаваць- Галоўны трэнэр
- Ёахім Лёў
- Спартовы дырэктар
- Ганс-Дытэр Флік
- Трэнэр брамнікаў
- Андрэас Кёпке
- Мэнэджар
- Олівэр Біргаф
Гісторыя
рэдагавацьПасьля Другой сусьветнай вайны Нямеччына дамаглася ўнікальных вынікаў у футболе. У даваенны пэрыяд найвышэйшым яе дасягненьнем было трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету 1934 году. Пасьля вайны краіна была падзеленая, і ў 1948 годзе ва Ўсходняй Нямеччыны зьявіліся свая асацыяцыя, зборная і свой чэмпіянат. Але ў НДР дзяржава надавала больш увагі індывідуальным, а не камандным выглядам спорту, і ўсходнім немцам было далёка да посьпехаў сваіх суайчыньнікаў па іншым боку жалезнай заслоны. Два іх галоўныя дасягненьні: алімпійскае золата Манрэалю-76 і перамога зь лікам 1:0 у адзіным матчы супраць ФРН на чэмпіянаце сьвету 1974 году.
У Заходняй Нямеччыне справы ішлі нашмат лепш. Пасьля выключэньня зь ФІФА ў 1946 годзе ФРН ізноў увайшла ў яе склад у 1950 годзе і ўжо праз чатыры гады выйграла чэмпіянат сьвету. Гэтая перамога пад кіраўніцтвам трэнэра Зэпа Гербэргера была тым больш каштоўнай, што ў фінале былі зрынутыя «вугорскія чараўнікі». Прайграўшы зь лікам 3:2, яны патрывалі ўсяго другую паразу за апошнія пяць гадоў.
Пасьля гэтага немцы дамагліся яшчэ вялікіх посьпехаў. На чэмпіянатах сьвету яны выходзілі ў паўфінал у 1958, у чвэрцьфінал у 1962, а ў 1966 былі другімі.
1970-я гады сталі зорнымі гадамі зборнай ФРГ і мюнхэнскай «Баварыі». «Баварыя» тройчы выйграла Кубак чэмпіёнаў — у 1974, 1975 і 1976 гг., а яе гульцы складалі ядро зборнай, якая выйграла чэмпіянат сьвету 1974 году і чэмпіянаты Эўропы 1972 году і 1980 гг., застаўшыся другой у 1976.
Франц Бэкэнбаўэр сваімі пасьпяховымі падлучэньнямі да нападу зьмяніў паданьне аб ролі чысьцільшчыка і быў прызнаны адным зь лепшых абаронцаў у сьвеце, а Герд Мюлер быў узорам «машыны па забіваньні галоў». У 62 гульнях за зборную ён забіў 68 мячоў.
Пераможныя традыцыі 70-х гг. былі падтрыманыя новым пакаленьнем гульцоў. Карл-Гайнц Румэнігэ, Лётар Матэўс, Рудзі Фёльлер, Юрген Клінсман, Томас Гэсьлер і Матыяс Замэр сталі зоркамі сусьветнага футбола. Зборная Нямеччыны на чэмпіянаце сьвету 1982 у фінале саступіла італьянцам. Гэтак жа на чэмпіянаце сьвету ў Мэксыцы 1986 г. зборная Нямеччыны ізноў выйшла ў фінал, дзе зноў здавольвалася толькі срэбрам, саступіўшы зборнай Аргентыны вядзёнай Дыега Марадонай. Пасьля перамогі ў чэмпіянаце сьвету 1990 году адбылося аб’яднаньне Нямеччыны, і немцы, выкарыстаўшы набытыя рэсурсы, выйгралі чэмпіянат Эўропы ў 1996 годзе, перамогшы ў фінале чэхаў зь лікам 2:1.
На гэтым посьпехі скончыліся і Нямеччыны патрэбна была сур’ёзная рэарганізацыя нацыянальнага футбола. У чвэрцьфінале чэмпіянату сьвету 1998 зборная патрывала зруйнавальную паразу (0:3) ад Харватыі, якая павергла нямецкіх заўзятараў у стан шоку, а на Эўра-2000 было зусім ужо дрэнна: прайграўшы ангельцам і партугальцам, немцы скончылі групавы турнір на ніжнім радку табліцы і пакінулі чэмпіянат. Праўда, на мундыялі-2002 немцы дайшлі да фіналу, дзе прайгралі бразыльцам 0:2, але гэта збольшага адбылося дзякуючы лёгкай сетцы ў плэй-оф і дасьведчаным вэтэранам каманды.
На Эўра-2004 зборную Нямеччыны чакаў такі жа ганебны выступ як і на папярэднім першынстве Эўропы — нічыі з Латвіяй і Нідэрляндамі, а пройгрыш Чэхіі пакінуў немцаў за бортам плэй-оф. Рудзі Фёльлера, які тады ўзначальваў зборную, адправілі ў адстаўку і даверылі падрыхтоўку да хатняга чэмпіянату сьвету Юргену Клінсману.
Нямеччына на ЧС-2006
рэдагавацьЗборная Нямеччыны, як гаспадыня чэмпіянату не праходзіла кваліфікацыю і адразу была вызначаная ў групу «А», у якую па жэрабі патрапілі Польшча, Коста-Рыка і Эквадор.
У матчы адкрыцьця чэмпіянату немцы сустракаліся са зборнай Коста-Рыкі, вельмі добра пачаўшы матч ім атрымалася ўжо да 12-й хвіліне весьці 2-0 (памылка: на самай справе немцы забілі першымі, але костарыканцы зраўнялі лік і ён склаў ужо 1-1. Потым немцы вырваліся наперад давядучы лік да 3-1, але і тут іх супернікі скарацілі лік да 3-2 у сярэдзіне другога тайма), аднак потым гульня трохі супакоілася і костарыканцы змаглі намацаць слабыя месцы ў абароне гаспадароў. Сустрэча завяршылася зь лікам 4-2 у карысьць зборнай Нямеччыны. Два гала ў немцаў забіў Міраслаў Клёзэ, у якога ў гэты дзень (9 чэрвеня), да таго ж, быў дзень нараджэньня.
Другі матч выдаўся вельмі складаным, зборная Польшчы вельмі добра абараняла свае вароты, да таго ж, у мелых польскія карані, нападнікаў, Падольскі і Клёзэ, не атрымлівалася завяршыць удар. Пад заслону матчу Олівэр Нойвіль, які выйшаў на замену, здолеў замкнуць прастрэл Аданкора. 1-0 другая перамога немцаў.
Апошні матч групавога турніру павінен быў стаць дужаньнем за першае месца ў групе «А», але як такога дужаньня не атрымалася. Зборная Нямеччыны моцна дадала ў параўнаньні зь першым матчам і добра абараняючыся змагла забіць тры неўзаемных мяча ў вароты зборнай Эквадору — аднаго з адкрыцьцяў ЧС-2006.
На стадыі плэй-оф, першым супернікам Нямеччыны стала зборная Швэцыі. Падапечныя Юргена Клінсмана правялі выдатны матч, выйграўшы 2:0. Пасьля гэтага матчу аб гаспадарах сур’езна загаварылі як аб прэтэндэнтах на мэдалі. Гэтыя амбіцыі пацьвердзіў і наступны матч супраць аднаго з фаварытаў турніру зборнай Аргентыны. Прапусьціўшы першы мяч, немцы паказалі сябе сапраўднай баявой камандай і змаглі адыграцца. У сэрыі пэнальці нэрвы здалі ў прадстаўнікоў Паўднёвай Амэрыкі. Запал на поле бушавалі нават пасьля фінальнага сьвістка і паміж футбалістамі абедзьвюх каманд адбылася бойка.
У паўфінале зборная Нямеччыны была спыненая зборнай Італіі. Увесь матч ішла роўнае бескампраміснае дужаньне, з нападамі то на адны, то на іншыя вароты, але абарона абедзьвюх камандаў гуляла лепш нападнікаў. Асноўны час скончылася ўнічыю 0:0, дадатковае таксама падыходзіла да канца і здавалася ўсё вырашыць сэрыя пэнальці. Але на апошніх хвілінах італьянцам атрымалася забіць мяч, пасьля розыгрышу кутняга дакладны абвадзячы ўдар зрабіў Фабіё Гроса. Немцы кінуліся амаль усёй камандай да варот суперніка і прапусьцілі контрвыпад дэль П’ера, у выніку 2:0 і наперадзе толькі матч за 3-е месца.
У паядынку за бронзавыя мэдалі чэмпіянату з Партугаліяй заўзятары зноў убачылі зборную Нямеччыны, якая гарэзна і хораша гуляла матч адкрыцьця. Адзінае адрозьненьне — у абароне каманда гуляла стражэй, тым больш свой апошні матч у зборнай праводзіў галкіпэр Олівэр Кан. Зь лікам 3:1, паказаўшы цікавы атакавалы футбол, зборная Нямеччыны стала трэцяй зборнай у сьвеце на найблізкія 4 гады.
Усе трэнэры зборнай
рэдагавацьІмя | Пэрыяд | Гульняў | В | Н | П | Дасягненьні |
---|---|---|---|---|---|---|
Камітэт АФГ | 1908—1927 | 63 | 18 | 13 | 32 | |
Ота Нэрц | 1928—1936 | 70 | 42 | 10 | 18 | |
Зэп Гербэргер | 1936—1964 | 162 | 92 | 26 | 44 | Чэмпіёны 1954 |
Гэльмут Шон | 1964—1978 | 139 | 87 | 30 | 22 | 2-е месца ЧС-1966 Чэмпіёны Эўра-72 Чэмпіёны ЧС-1974 2-е месца Эўра-76 |
Юп Дэрваль | 1978—1984 | 67 | 45 | 11 | 11 | Чэмпіёны Эўра-80 2-е месца ЧС-1982 |
Франц Бэкенбаўэр | 1984—1990 | 66 | 36 | 17 | 13 | 2-е месца ЧС-1986, Чэмпіёны ЧС-1990 |
Бэрці Фогтс | 1990—1998 | 102 | 67 | 23 | 12 | 2-е месца Эўра-92, Чэмпіён Эўра-96 |
Эрых Рыбэк | 1998—2000 | 24 | 10 | 6 | 8 | |
Рудзі Фёлер | 2000—2004 | 53 | 29 | 11 | 13 | 2-е месца ЧС-2002 |
Юрген Клінсман | 2004—2006 | 34 | 20 | 8 | 6 | 3-е месца ЧС-2006 |
Ёахім Лёў | з 2006 году | 129 | 86 | 22 | 21 | Чэмпіёны сьвету — 2014, 3-е месца ЧС-2010 |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗборная Нямеччыны па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў