Эль-Байт (па-арабску: استاد البيت‎) — футбольны стадыён з высоўным дахам у катарскім горадзе Эль-Хаўр. Плянаваўся дзеля таго, каб зладзіць на ім матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2022 году[1]. Тым ня менш, пасьля сканчэньня мундыялю выкарыстоўваць стадыён будуць зборная Катару і клюб «Эль-Хаўр»[2]. Кантракт на будаўніцтва стадыёну здабылі італьянскія кампаніі Webuild і Cimolai у 2015 годзе. У студзені 2020 году стадыён атрымаў сэртыфікацыю ФІФА, атрымаўшы ўсе патрэбныя дазволы[3]. Месьціцца прыблізна за 35 км ад Дохі. Першым матчам, які ладзіўся на стадыёне, быў матч-адкрыцьця Арабскага кубка 30 лістапада 2021 году, калі зборная Катару прымала зборную Бахрэйну[4].

Эль-Байт
Краіна Катар
Горад Эль-Хаўр
Адрас MF2Q W4G
Год пабудовы красавік 2021
Дата адкрыцьця 30 лістапада 2021
Зьмяшчальнасьць 68 895
Хатняя каманда Эль-Хаўр
Каардынаты 25°39′08″ пн. ш. 51°29′15″ у. д. / 25.65222° пн. ш. 51.4875° у. д. / 25.65222; 51.4875Каардынаты: 25°39′08″ пн. ш. 51°29′15″ у. д. / 25.65222° пн. ш. 51.4875° у. д. / 25.65222; 51.4875
Эль-Байт на мапе Катару
Эль-Байт
Эль-Байт
Эль-Байт