Анхэль Дзі Марыя

аргентынскі футбаліст

А́нхэль Фабія́н дзі Мары́я Эрна́ндэс (па-гішпанску: Ángel Fabián di María Hernández; нарадзіўся 14 лютага 1988 году, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, які выступае за партугальскі клюб «Бэнфіка» на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. Анхэль ёсьць гульцом нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Анхэль Дзі Марыя
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1988(1988-02-14) (36 гадоў)
Рост 180 см
Вага 71 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бэнфіка
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2010
2010—2014
2014—2015
2015—2022
2022—2023
2023—
Расарыё Сэнтраль
Бэнфіка
Рэал Мадрыд
Манчэстэр Юнайтэд
Пары Сэн-Жэрмэн
Ювэнтус
Бэнфіка
35 (6)
76 (7)
124 (22)
27 (3)
197 (57)
26 (4)
32 (10)
Зборныя
2008— Аргентына 145 (31)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Дзі Марыя пачаў сваю прафэсійную футбольную кар’еру ў 2005 годзе, калі дэбютаваў за родны клюб «Расарыё Сэнтраль». У студзені 2007 году ён меў магчымасьць перайсьці ў клюб расейскай Прэм’ер-лігі, калі «Рубін» прапанаваў яму кантракт, аднак гулец адмовіўся ад такога разьвіцьця кар’еры.

У ліпені 2007 году Анхэль перайшоў у табар партугальскай «Бэнфікі», якая выклала за гульца 6 млн эўра, атрымаўшы 80% правоў на футбаліста. Пазьней, у жніўні 2008 году, партугальскі клюб выкупіў астатнюю частку правоў за 2 млн эўра. Дзі Марыя падпісаў новы кантракт з «Бэнфікай» у кастрычніку 2009 году, падоўжыўшы яго яшчэ тры гады. 27 лютага 2010 году Дзі Марыя забіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Лэйшоіншу».

28 чэрвеня 2010 году мадрыдзкі «Рэал» разьмясьціў на сваім сайце інфармацыю, што яны прыйшлі да пагадненьня з «Бэнфікай» паводле трансфэру Дзі Марыі. 7 ліпеня 2010 году Дзі Марыя прыбыў у Мадрыд напрасткі з Буэнас-Айрэса[1], і прайшоў мэдычнае абсьледаваньне 8 ліпеня[2]. Анхэль дэбютаваў 4 жніўня 2010 году ў таварыскім матчы супраць клюбу «Амэрыка», дзе «Рэал» перамог зь лікам 3:2. 22 жніўня Дзі Марыя забіў свой першы гол у іншай таварскай сустрэчы супраць клюбу «Эркулес», які «Рэал» перамог з рахункам 3:1.

26 жніўня 2014 году Дзі Марыя падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», які выклаў за паўабаронца 59,7 млн фунтаў, што стаў пятым самым дарагім трансфэрам усіх часоў і самым дарагім брытанскім падпісаньнем[3]. Ужо 30 жніўня Анхэль дэбютаваў за новы клюб у матчы супраць «Бэрнлі», які скончыўся зь лікам 0:0. Гулец атрымаў пашкоджаньне і быў заменены на 70-й хвіліне[4].

Міжнародная

рэдагаваць

Дзі Марыя прымаў удзел на турніры Алімпійскіх гульняў у Пэкіне, дзе разам з камандаў дамогся залатых мэдалёў. Анхэль быў уключаны ў заяўку зборнай Аргентыны ў якасьці аднаго з 23 гульцоў на чэмпіянат сьвету па футболе 2010 году. 11 жніўня 2010 году ён забіў першы гол за нацыянальную зборную ў Дубліне ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі. Гульня скончылася зь лікам 1:0.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Бэнфіка»:

«Рэал»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Аргентына:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць