Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году
Чэмпіяна́т сьве́ту па футболе 2018 году — 21-ы чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА, які праходзіў у Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 году. Расея ўпершыню ў сваёй гісторыі стала краінай-гаспадыняй. Гэта першы чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Эўропе з 2006 году, калі турнір меў месца ў Нямеччыне. Упершыню сусьветнае першынства праводзілася ва Ўсходняй Эўропе. У суме гэта 11 раз, калі яно праходзіла ў Эўропе. Усе стадыёны, якія прымалі гульні чэмпіянату, месьцяцца ў эўрапейскай частцы Расеі, каб захаваць добрую лягістыку для замежных камандаў і заўзятараў.
Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году Расея | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Расея |
Час правядзеньня | 14 чэрвеня — 15 ліпеня |
— у фінальнай частцы | 32 |
Месца правядзеньня фіналу | «Лужнікі», Масква |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён |
![]() |
Другое месца |
![]() |
Трэцяе месца |
![]() |
Чацьвертае месца |
![]() |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 169 (2.64 за гульню) |
Наведвальнасьць | 3 031 768 (47 371 за матч) |
Бамбардзір |
![]() |
← 2014 2022 → |
У фінальным турніры прымалі ўдзел 32 нацыянальныя зборныя, 31 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, а зборная Расеі аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар. 20 з 32 зборных бралі ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2014 году, у тым ліку і дзейны чэмпіён зборная Нямеччыны. У гэты ж час зборныя Ісьляндыі і Панамы ўпершыню ў сваёй гісторыі бралі ўдзел у мундыялі.
Чэмпіянат сьвету 2018 году ў Расеі праходзіў у 11 гарадох на 12 стадыёнах. Фінал адбыўся 15 ліпеня на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве[1][2]. Зборная Францыі перамагла зборную Харватыі зь лікам 4:2 і другі раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету. Пераможца чэмпіянату сьвету возьме ўдзел у Кубку канфэдэрацыяў 2021 году.
Стадыёны Рэдагаваць
Расея як арганізатар прапанавала наступныя гарады, якія прымуць матчы чэмпіянату: Калінінград, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Санкт-Пецярбург, Самара, Саранск, Сочы, Валгаград, Яраслаўль і Екацярынбург[3]. Усе гарады знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці або ў эўрапейскай частцы Расеі, што дазволіць скараціць магчымыя пераезды з гораду ў горад. Аднак стаўка на 13 гарадоў-гаспадароў і 16 стадыёнаў перавышала мінімальныя патрабаваньні ФІФА.
У кастрычніку 2011 году колькасьць стадыёнаў была паменшана з 16 да 14. Будаўніцтва прапанаванага стадыёну ў Падольску ў Маскоўскай вобласьці было адменена абласным урадам, а стадыёны сталіцы «Адкрыцьцё-Арэна» і «Дынама» канкуравалі адзін з адным за права прыняць матчы паводле таго, хто зь іх будзе пабудаваны першым[4].
Канчатковы выбар гарадоў-гаспадароў быў абвешчаны 29 верасьня 2012 году. Колькасьць зноўку была скарочана, ужо да 11 гарадоў, а колькасьць стадыёнаў да 12. Такім чынам з канчатковага сьпісу былі выдалены Краснадар і Яраслаўль. Фінал чэмпіянату сьвету пройдзе на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.
Масква | Санкт-Пецярбург | Казань | Екацярынбург |
---|---|---|---|
Лужнікі | Крастоўскі | Казань-Арэна | Цэнтральны |
Умяшчальнасьць: 81 000 | Умяшчальнасьць: 68 134 | Умяшчальнасьць: 45 379 | Умяшчальнасьць: 35 696 |
Масква | Саранск | Самара | Сочы |
Адкрыцьцё-Арэна | Мардовія-Арэна | Космас-Арэна | Фішт |
Умяшчальнасьць: 45 360 | Умяшчальнасьць: 44 442 | Умяшчальнасьць: 44 918 | Умяшчальнасьць: 47 659 |
Растоў-на-Доне | Калінінград | Ніжні Ноўгарад | Валгаград |
Растоў-Арэна | Калінінград | Ніжні Ноўгарад | Валгаград-Арэна |
Умяшчальнасьць: 45 000 | Умяшчальнасьць: 35 212 | Умяшчальнасьць: 44 899 | Умяшчальнасьць: 45 568 |
Групавы этап Рэдагаваць
Лёсаваньне групавога этапу прайшло 1 сьнежня 2017 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу.
Група A Рэдагаваць
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Уругвай | 3 | 3 | 0 | 0 | 5—0 | 9 |
Расея | 3 | 2 | 0 | 1 | 8—4 | 6 |
Саудаўская Арабія | 3 | 1 | 0 | 2 | 2—7 | 3 |
Эгіпет | 3 | 0 | 0 | 3 | 2—6 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
14 чэрвеня 2018 | Масква, Лужнікі | Расея | 5:0 | Саудаўская Арабія | Газінскі, 12’, Чэрышаў, 43’, 90+1’, Дзюба, 71’, Галавін, 90+4’ | Нэстар Пітана (Аргентына) |
15 чэрвеня 2018 | Екацярынбург | Эгіпет | 0:1 | Уругвай | Хімэнэс, 89’ | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
19 чэрвеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Расея | 3:1 | Эгіпет | Фатгі, 47’ (аўтагол), Чэрышаў, 59’, Дзюба, 62’; Саляг, 73’ (пэн.) | Энрыке Касэрэс (Парагвай) |
20 чэрвеня 2018 | Растоў-на-Доне | Уругвай | 1:0 | Саудаўская Арабія | Суарэс, 23’ | Клеман Турпэн (Францыя) |
25 чэрвеня 2018 | Самара | Уругвай | 3:0 | Расея | Суарэс, 10’, Чэрышаў, 23’ (аўтагол), Кавані, 90’ | Малянг Дыду (Сэнэгал) |
25 чэрвеня 2018 | Валгаград | Саудаўская Арабія | 2:1 | Эгіпет | аль-Фарадж, 45+6’ (пэн.), аль-Даўсары, 90+5’; Саляг, 22’ | Вільмар Ральдан (Калюмбія) |
Група B Рэдагаваць
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Гішпанія | 3 | 1 | 2 | 0 | 6—5 | 5 |
Партугалія | 3 | 1 | 2 | 0 | 5—4 | 5 |
Іран | 3 | 1 | 1 | 1 | 2—2 | 4 |
Марока | 3 | 0 | 1 | 2 | 2—4 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
15 чэрвеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Марока | 0:1 | Іран | Бугадуз, 90+5’ (аўтагол) | Джунэйт Чакыр (Турэччына) |
15 чэрвеня 2018 | Сочы | Партугалія | 3:3 | Гішпанія | Раналду, 4’ (пэн.), 44’, 88’; Коста, 24’, 55’, Нача, 58’ | Джанлюка Рокі (Італія) |
20 чэрвеня 2018 | Масква, Лужнікі | Партугалія | 1:0 | Марока | Раналду, 4’ | Марк Гейгер (ЗША) |
20 чэрвеня 2018 | Казань | Іран | 0:1 | Гішпанія | Коста, 54’ | Андрэс Куньня (Уругвай) |
25 чэрвеня 2018 | Саранск | Іран | 1:1 | Партугалія | Ансарыфард, 90+3’ (пэн.); Куарэжма, 45’ | Энрыке Касэрэс (Парагвай) |
25 чэрвеня 2018 | Калінінград | Гішпанія | 2:2 | Марока | Іска, 19’, Аспас, 90+1’; Бутаіб, 14’, Эн-Нэсыры, 81’ | Раўшан Ірматаў (Узбэкістан) |
Група C Рэдагаваць
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Францыя | 3 | 2 | 1 | 0 | 3—1 | 7 |
Данія | 3 | 1 | 2 | 0 | 2—1 | 5 |
Пэру | 3 | 1 | 0 | 2 | 2—2 | 3 |
Аўстралія | 3 | 0 | 1 | 2 | 2—5 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
16 чэрвеня 2018 | Казань | Францыя | 2:1 | Аўстралія | Грызман, 58’ (пэн.), Пагба, 81’; Едынак, 62’ (пэн.) | Андрэс Куньня (Уругвай) |
16 чэрвеня 2018 | Саранск | Пэру | 0:1 | Данія | Поўльсэн, 59’ | Бакары Гасама (Гамбія) |
21 чэрвеня 2018 | Самара | Данія | 1:1 | Аўстралія | Эрыксэн, 7’; Едынак, 38’ (пэн.) | Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія) |
21 чэрвеня 2018 | Екацярынбург | Францыя | 1:0 | Пэру | Мбапэ, 34’ | Магамэд Абдула Гасан Магамэд (ААЭ) |
26 чэрвеня 2018 | Масква, Лужнікі | Данія | 0:0 | Францыя | Сандра Рыччы (Бразылія) | |
26 чэрвеня 2018 | Сочы | Аўстралія | 0:2 | Пэру | Карыльлё, 18’, Герэра, 50’ | Сяргей Карасёў (Расея) |
Група D Рэдагаваць
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Харватыя | 3 | 3 | 0 | 0 | 7—1 | 9 |
Аргентына | 3 | 1 | 1 | 1 | 3—5 | 4 |
Нігерыя | 3 | 1 | 0 | 2 | 3—4 | 3 |
Ісьляндыя | 3 | 0 | 1 | 2 | 2—5 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
16 чэрвеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Аргентына | 1:1 | Ісьляндыя | Агуэра, 19’; Фінбогасан, 23’ | Шыман Марціняк (Польшча) |
16 чэрвеня 2018 | Калінінград | Харватыя | 2:0 | Нігерыя | Этэба, 32’ (аўтагол), Модрыч, 71’ (пэн.) | Сандра Рыччы (Бразылія) |
21 чэрвеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Аргентына | 0:3 | Харватыя | Рэбіч, 53’, Модрыч, 80’, Ракіціч, 90+1’ | Раўшан Ірматаў (Узбэкістан) |
22 чэрвеня 2018 | Валгаград | Нігерыя | 2:0 | Ісьляндыя | Муса, 49’, 75’ | Мэт’ю Конгер (Новая Зэляндыя) |
26 чэрвеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Нігерыя | 1:2 | Аргентына | Мозэс, 51’ (пэн.); Мэсі, 14’, Роха, 86’ | Джунэйт Чакыр (Турэччына) |
26 чэрвеня 2018 | Растоў-на-Доне | Ісьляндыя | 1:2 | Харватыя | Г. Сыгурдсан, 76’ (пэн.); Бадэль, 53’, Пэрышыч, 90’ | Антоніё Матэў Ляос (Гішпанія) |
Група E Рэдагаваць
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Бразылія | 3 | 2 | 1 | 0 | 5—1 | 7 |
Швайцарыя | 3 | 1 | 2 | 0 | 5—4 | 5 |
Сэрбія | 3 | 1 | 0 | 2 | 2—4 | 3 |
Коста-Рыка | 3 | 0 | 1 | 2 | 2—5 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
17 чэрвеня 2018 | Самара | Коста-Рыка | 0:1 | Сэрбія | Калараў, 56’ | Малянг Дыду (Сэнэгал) |
17 чэрвеня 2018 | Растоў-на-Доне | Бразылія | 1:1 | Швайцарыя | Каўтыньню, 20’; Цубэр, 50’ | Сэсар Артура Рамас (Мэксыка) |
22 чэрвеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Бразылія | 2:0 | Коста-Рыка | Каўтыньню, 90+1’, Нэймар, 90+7’ | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
22 чэрвеня 2018 | Калінінград | Сэрбія | 1:2 | Швайцарыя | Мітравіч, 5’; Джака, 52’, Шакіры, 90’ | Фэлікс Брых (Нямеччына) |
27 чэрвеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Сэрбія | 0:2 | Бразылія | Паўліньню, 36’, Т’ягу Сылва, 68’ | Алірэза Фагані (Іран) |
27 чэрвеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Швайцарыя | 2:2 | Коста-Рыка | Джэмайлі, 31’, Дрміч, 88’; Ўостан, 56’, Зомэр, 90+3’ (аўтагол) | Клеман Турпэн (Францыя) |
Група F Рэдагаваць
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Швэцыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 5—2 | 6 |
Мэксыка | 3 | 2 | 0 | 1 | 3—4 | 6 |
Рэспубліка Карэя | 3 | 1 | 0 | 2 | 3—3 | 3 |
Нямеччына | 3 | 1 | 0 | 2 | 2—4 | 3 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
17 чэрвеня 2018 | Масква, Лужнікі | Нямеччына | 0:1 | Мэксыка | Лясана, 35’ | Алірэза Фагані (Іран) |
18 чэрвеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Швэцыя | 1:0 | Рэспубліка Карэя | Гранквіст, 65’ (пэн.) | Хоэль Агіляр (Сальвадор) |
23 чэрвеня 2018 | Растоў-на-Доне | Рэспубліка Карэя | 1:2 | Мэксыка | Сон Хын-Мін, 90+3’; Вэля, 26’ (пэн.), Эрнандэс, 66’ | Міларад Мажыч (Сэрбія) |
23 чэрвеня 2018 | Сочы | Нямеччына | 2:1 | Швэцыя | Ройс, 48’, Кроос, 90+5’; Тойванэн, 32’ | Шыман Марціняк (Польшча) |
27 чэрвеня 2018 | Казань | Рэспубліка Карэя | 2:0 | Нямеччына | Кім Ён-Гвон, 90+3’, Сон Хын-Мін, 90+6’ | Марк Гейгер (ЗША) |
27 чэрвеня 2018 | Екацярынбург | Мэксыка | 0:3 | Швэцыя | Аўгустынсан, 50’, Гранквіст, 62’ (пэн.), Альварэс, 74’ (аўтагол) | Нэстар Пітана (Аргентына) |
Група G Рэдагаваць
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Бэльгія | 3 | 3 | 0 | 0 | 9—2 | 9 |
Ангельшчына | 3 | 2 | 0 | 1 | 8—3 | 6 |
Туніс | 3 | 1 | 0 | 2 | 5—8 | 3 |
Панама | 3 | 0 | 0 | 3 | 2—11 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
18 чэрвеня 2018 | Сочы | Бэльгія | 3:0 | Панама | Мэртэнс, 47’, Люкаку, 69’, 75’ | Джані Сыказвэ (Замбія) |
18 чэрвеня 2018 | Валгаград | Туніс | 1:2 | Ангельшчына | Сасі, 35’ (пэн.); Кейн, 11’, 90+1’ | Вільмар Ральдан (Калюмбія) |
23 чэрвеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Бэльгія | 5:2 | Туніс | Э. Азар, 6’ (пэн.), 51’, Люкаку, 16’, 45+3’, Батшуаі, 90’; Брон, 18’, Хазры, 90+3’ | Хаір Маруфа (ЗША) |
24 чэрвеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Ангельшчына | 6:1 | Панама | Стоўнз, 8’, 40’, Кейн, 22’ (пэн.), 45+1’ (пэн.), 62’, Лінгард, 36’; Балёй, 78’ | Гегад Грыша (Эгіпет) |
28 чэрвеня 2018 | Калінінград | Ангельшчына | 0:1 | Бэльгія | Янузай, 51’ | Дамір Скаміна (Славенія) |
28 чэрвеня 2018 | Саранск | Панама | 1:2 | Туніс | Мэрыя, 33’ (аўтагол); Ф. Бэн Юсэф, 51’, Хазры, 66’ | Наваф Шукрала (Бахрэйн) |
Група H Рэдагаваць
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Калюмбія | 3 | 2 | 0 | 1 | 5—2 | 6 |
Японія[a] | 3 | 1 | 1 | 1 | 4—4 | 4 |
Сэнэгал | 3 | 1 | 1 | 1 | 4—4 | 4 |
Польшча | 3 | 1 | 0 | 2 | 2—5 | 3 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
19 чэрвеня 2018 | Саранск | Калюмбія | 1:2 | Японія | Кінтэра, 39’; Кагава, 6’ (пэн.), Осака, 73’ | Дамір Скаміна (Славенія) |
19 чэрвеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Польшча | 1:2 | Сэнэгал | Крыховяк, 86’; Цёнэк, 37’ (аўтагол), Ньянг, 60’ | Наваф Шукрала (Бахрэйн) |
24 чэрвеня 2018 | Екацярынбург | Японія | 2:2 | Сэнэгал | Інуі, 34’, Хонда, 78’; Манэ, 11’, Ваге, 71’ | Джанлюка Рокі (Італія) |
24 чэрвеня 2018 | Казань | Польшча | 0:3 | Калюмбія | Міна, 40’, Фалькао, 70’, Хуан Куадрада, 75’ | Сэсар Артура Рамас (Мэксыка) |
28 чэрвеня 2018 | Валгаград | Японія | 0:1 | Польшча | Бэднарэк, 59’ | Джані Сыказвэ (Замбія) |
28 чэрвеня 2018 | Самара | Сэнэгал | 0:1 | Калюмбія | Міна, 74’ | Міларад Мажыч (Сэрбія) |
Плэй-оф Рэдагаваць
1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||
30 чэрвеня — Сочы | ||||||||||||||
Уругвай | 2 | |||||||||||||
6 ліпеня — Ніжні Ноўгарад | ||||||||||||||
Партугалія | 1 | |||||||||||||
Уругвай | 0 | |||||||||||||
30 чэрвеня — Казань | ||||||||||||||
Францыя | 2 | |||||||||||||
Францыя | 4 | |||||||||||||
10 ліпеня — Санкт-Пецярбург | ||||||||||||||
Аргентына | 3 | |||||||||||||
Францыя | 1 | |||||||||||||
2 ліпеня — Самара | ||||||||||||||
Бэльгія | 0 | |||||||||||||
Бразылія | 2 | |||||||||||||
6 ліпеня — Казань | ||||||||||||||
Мэксыка | 0 | |||||||||||||
Бразылія | 1 | |||||||||||||
2 ліпеня — Растоў-на-Доне | ||||||||||||||
Бэльгія | 2 | |||||||||||||
Бэльгія | 3 | |||||||||||||
15 ліпеня — Масква, Лужнікі | ||||||||||||||
Японія | 2 | |||||||||||||
Францыя | 4 | |||||||||||||
1 ліпеня — Масква, Лужнікі | ||||||||||||||
Харватыя | 2 | |||||||||||||
Гішпанія | 1 (3)¹ | |||||||||||||
7 ліпеня — Сочы | ||||||||||||||
Расея | 1 (4) | |||||||||||||
Расея | 2 (3)¹ | |||||||||||||
1 ліпеня — Ніжні Ноўгарад | ||||||||||||||
Харватыя | 2 (4) | |||||||||||||
Харватыя | 1 (3)¹ | |||||||||||||
11 ліпеня — Масква, Лужнікі | ||||||||||||||
Данія | 1 (2) | |||||||||||||
Харватыя | 2² | |||||||||||||
3 ліпеня — Санкт-Пецярбург | ||||||||||||||
Ангельшчына | 1 | За трэцяе месца | ||||||||||||
Швэцыя | 1 | |||||||||||||
7 ліпеня — Самара | 14 ліпеня — Санкт-Пецярбург | |||||||||||||
Швайцарыя | 0 | |||||||||||||
Швэцыя | 0 | Бэльгія | 2 | |||||||||||
3 ліпеня — Масква, Адкрыцьцё | ||||||||||||||
Ангельшчына | 2 | Ангельшчына | 0 | |||||||||||
Калюмбія | 1 (3)¹ | |||||||||||||
Ангельшчына | 1 (4) | |||||||||||||
- 1 — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
- 2 — матч завершыўся ў дадатковы час
1/8 фіналу Рэдагаваць
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
30 чэрвеня 2018 | Казань | Францыя | 4:3 | Аргентына | Грызман, 13’ (пэн.), Павар, 57’, Мбапэ, 64’, 68’; Ды Марыя, 41’, Мэркада, 48’, Агуэра, 90+3’ | Алірэза Фагані (Іран) |
30 чэрвеня 2018 | Сочы | Уругвай | 2:1 | Партугалія | Кавані, 7’, 62’; Пэпэ, 55’ | Сэсар Артура Рамас (Мэксыка) |
1 ліпеня 2018 | Масква, Лужнікі | Гішпанія | 1:1 (3:4, пэн.) | Расея | Ігнашэвіч, 12’ (аўтагол); Дзюба, 41’ (пэн.) | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
1 ліпеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Харватыя | 1:1 (3:2, пэн.) | Данія | Манджукіч, 4’; М. Ёргенсэн, 1’ | Нэстар Пітана (Аргентына) |
2 ліпеня 2018 | Самара | Бразылія | 2:0 | Мэксыка | Нэймар, 51’, Фірміну, 88’ | Джанлюка Рокі (Італія) |
2 ліпеня 2018 | Растоў-на-Доне | Бэльгія | 3:2 | Японія | Вэртонген, 69’, Фэляйні, 74’, Шадлі, 90+4’; Харагуці, 48’, Інуі, 52’ | Малянг Дыду (Сэнэгал) |
3 ліпеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Швэцыя | 1:0 | Швайцарыя | Форсбэрг, 66’ | Дамір Скаміна (Славенія) |
3 ліпеня 2018 | Масква, Адкрыцьцё-Арэна | Калюмбія | 1:1 (3:4, пэн.) | Ангельшчына | Міна, 90+3’; Кейн, 57’ (пэн.) | Марк Гейгер (ЗША) |
1/4 фіналу Рэдагаваць
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
6 ліпеня 2018 | Ніжні Ноўгарад | Уругвай | 0:2 | Францыя | Варан, 40’, Грызман, 61’ | Нэстар Пітана (Аргентына) |
6 ліпеня 2018 | Казань | Бразылія | 1:2 | Бэльгія | Рэнату Аўгусту, 76’; Фэрнандыньню, 13’ (аўтагол), дэ Бройнэ, 31’ | Міларад Мажыч (Сэрбія) |
7 ліпеня 2018 | Самара | Швэцыя | 0:2 | Ангельшчына | Магуайр, 30’, Алі, 59’ | Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
7 ліпеня 2018 | Сочы | Расея | 2:2 (3:4, пэн.) | Харватыя | Чэрышаў, 31’, Фэрнандэс, 115’; Крамарыч, 39’, Віда, 101’ | Сандра Рыччы (Бразылія) |
1/2 фіналу Рэдагаваць
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
10 ліпеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Францыя | 1:0 | Бэльгія | Юмтыці, 51’ | Андрэс Куньня (Уругвай) |
11 ліпеня 2018 | Масква, Лужнікі | Харватыя | 2:1 (д. ч.) | Ангельшчына | Пэрышыч, 68’, Манджукіч, 109’; Трып’ер, 5’ | Джунэйт Чакыр (Турэччына) |
Матч за 3-е месца Рэдагаваць
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
14 ліпеня 2018 | Санкт-Пецярбург | Бэльгія | 2:0 | Ангельшчына | Мэнье, 4’, Э. Азар, 82’ | Алірэза Фагані (Іран) |
Фінал Рэдагаваць
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
15 ліпеня 2018 | Масква, Лужнікі | Францыя | 4:2 | Харватыя | Манджукіч, 19’ (аўтагол), Грызман, 38’ (пэн.), Пагба, 59’, Мбапэ, 65’; Пэрышыч, 29’, Манджукіч, 69’ | Нэстар Пітана (Аргентына) |
Заўвагі Рэдагаваць
- ^ Японія заняла месца вышэй за Сэнэгал праз колькасьць пунктаў фэйр-плэй: Японія –4, Сэнэгал –6