Аліўе Жыру
Аліўе́ Жыру́ (па-француску: Olivier Giroud; нарадзіўся 30 верасьня 1986 году, Шамбэры, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за клюб «Лос-Анджэлес» з МЛС і нацыянальную зборную Францыі. Да гэтага выступаў за францускія клюбы «Грэнобль», «Істр» і «Тур» і «Манпэлье», а таксама пэўны час правёў у Ангельшчыне. За нацыянальную зборную Францыі выступае з 2011 году. Найлепшы бамбардзір Лігі 2 у 2010 годзе й Лігі 1 у 2012 годзе. Чэмпіён сьвету 2018 году.
Аліўе Жыру | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 верасьня 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 193 см | |
Вага | 93 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лос-Анджэлес | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2007—2008 2008—2010 2010—2012 2012—2018 2018—2021 2021—2024 2024— |
Грэнобль → Істр (арэнда) Тур Манпэлье Арсэнал Чэлсі Мілян Лос-Анджэлес |
23 (2) 33 (14) 61 (30) 73 (33) 180 (73) 75 (17) 97 (39) 4 (0) |
Зборныя | ||
2011— | Францыя | 137 (57) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Біяграфія
рэдагавацьВыступы ў Францыі
рэдагавацьПершым прафэсійным клюбам Аліўе Жыру быў «Грэнобль». Нападнік дэбютаваў 24 сакавіка 2006 году ў выязным матчы 31 туру Лігі 2 супраць «Геньёну»[4]. Першы гол за «Грэнобль» Жыру забіў 26 лютага 2007 году ў матчы Лігі 2 супраць «Гаўру». Гэты гол, забіты ў дадатковы да другога тайм час, прынёс камандзе Жыру перамогу зь лікам 2:1. Усяго за два сэзоны ў «Грэноблі» нападнік выходзіў на поле ў чэмпіянаце Францыі 23 разы, зь іх толькі двойчы ў стартавым складзе. Перад пачаткам сэзона 2007—2008 гадоў Жыру быў аддадзены ў гадавую арэнду ў «Істр», які выступаў у той час у трэцяй паводле значнасьці лізе краіны.
«Арсэнал»
рэдагаваць26 чэрвеня 2012 году Жыру падпісаў доўгатэрміновы кантракт з клюбам ангельскай Прэм’ер-лігі «Арсэналам»[5]. Дэбютаваў за новы клюб 18 жніўня 2012 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Сандэрлэнду», аднак адразу замацавацца ў ангельскім футболе ня здолеў, праводзіўшы ня вельмі якасныя гульні. Свой першы гол за «Арсэнал» забіў 26 верасьня, у пераможнай кубкавай гульні супраць «Ковэнтры Сіці», якая скончылася зь лікам 6:1[6]. Першы гол у Прэм’ер-лізе забіў толькі 6 кастрычніка ў гульні супраць «Ўэст Гэму», дзе таксама асыставаў Тэо Ўолкату[7]. Зь цягам часу Аліўе стаў прызвычайвацца да ангельскага футболу, усё часьцей забіваючы мячы й адаючы галявыя перадачы. 6 лістапада гулец забіў за клюб першы гол у Лізе чэмпіёнаў, у нічыйнай гульні супраць нямецкага «Шальке-04» (2:2). Дзякуючы добрай гульні ў студзені 2013 году Жыру атрымаў прыз найлепшага гульца «Арсэналу», паводле меркаваньняў заўзятараў. На канец першага сэзону ў складзе «кананіраў» Аліўе меў на сваім рахунку 17 галоў за клюб ва ўсіх турнірах (11 у Прэм’ер-лізе).
Пасьля добрай формы, якую гулец дэманстраваў у перадсэзонны матчах сэзону 2012—2013 гадоў, Аліўе забіў у першым матчы новага сэзону Прэм’ер-лігі ў гульні супраць «Астан Вілы», аднак «Арсэнал» саступіў зь лікам 3:1[8]. Ужо на наступным тыдні ў гульні Лігі чэмпіёнаў супраць турэцкага «Фэнэрбахчэ» Жыру адзначыўся ізноў, рэалізаваўшы пэнальці. Праз чатыры дні, у рамках матчу ангельскае лігі супраць «Фулгэму» францускі нападнік забіў першы гол у пераможнам для «кананіраў» матчы (3:1)[9]. Амаль праз тыдзень гулец адзначыўся зноўку ў гульні лёнданскага дэрбі супраць «Тотэнгэму», дзе забіў адзіны мяч[10]. У наступных матчах гулец працягваў дэманстраваць бліскучую гульню.
Нацыянальная зборная
рэдагаваць3 лістапада 2011 году галоўны трэнэр зборнай Францыі, Ляран Блян, запрасіў Аліўе Жыру для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць зборных ЗША й Бэльгіі[11]. 11 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША выйшаў на поле ў другім тайме, замяніўшы Кевіна Гамэйро. У гульні супраць зборнай Бэльгіі Жыру зьявіўся на поле, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а матч скончыўся зь лікам 0:0. 29 лютага 2012 году Аліўе забіў свой першы гол за нацыянальную зборную ў таварыскай гульні супраць зборнай Нямеччыны, дзе французы аказаліся мацней зь лікам 2:1. Праз тры месяцы ён быў уключаны ў склад зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Эўропы 2012 году[12].
Дасягненьні
рэдагаваць«Манпэлье»:
- Чэмпіён Францыі: 2012
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014, 2015, 2017
«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021
- Пераможца Лігі Эўропы: 2019
«Мілян»:
Францыя:
- Чэмпіён сьвету: 2018
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Olivier Giroud // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Olivier Giroud // GeneaStar
- ^ а б в OLIVIER GIROUD // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Статыстыка гульня. LPF.fr
- ^ Olivier Giroud agrees deal to join Arsenal. Arsenal FC.
- ^ Arsenal 6–1 Coventry. BBC Sport.
- ^ West Ham 1–3 Arsenal. BBC Sport.
- ^ Arsenal 1–3 Aston Villa. BBC Sport
- ^ Fulham 1–3 Arsenal. BBC Sport
- ^ Arsenal 1–0 Tottenham. BBC Sport
- ^ Жиру приглашён в сборную Франции. championat.com
- ^ Yoann Gourcuff omitted as France announce Euro 2012 squad. The Independent
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце Манпэлье(недаступная спасылка)
- Профіль на transfermarkt.at
- Профіль на footballdatabase.eu