Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году
XX чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА — галоўнае футбольнае спаборніцтва, якое праходзіла з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 году ў Бразыліі[1]. Гэта другое сусьветнае першынство, дзе гаспадарамі выступіла Бразылія, якая да гэтага ўжо прымала чэмпіянат у 1950 годзе. Бразылія стала пятай краінай, якая прыняла ў сябе спаборніцтва двойчы, да гэтага такое мерапрыемства праводзілі ў сябе Мэксыка, Італія, Францыя й Нямеччына.
Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году Бразылія Copa do Mundo da FIFA Brasil 2014 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Бразылія |
Час правядзеньня | 12 чэрвеня — 13 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 203 |
— у фінальнай частцы | 32 |
Месца правядзеньня фіналу |
«Маракана», Рыю-дэ-Жанэйру |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Нямеччына |
Другое месца | Аргентына |
Трэцяе месца | Нідэрлянды |
Чацьвертае месца | Бразылія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 171 (2.67 за гульню) |
Наведвальнасьць | 3 429 873 (53 592 за матч) |
Бамбардзір | Хамэс Радрыгес (6 галоў) |
← 2010 2018 → |
У спаборніцтве бралі ўдзел 32 каманды, якія правялі гульні ў 12 гарадах краіны. Гэта першы чэмпіянат, які прайшоў у Паўднёвай Амэрыцы з 1978 году, калі першынство праходзіла ў Аргентыне, а таксама першы раз калі пасьлядоўна два чэмпіянаты сьвету праводзіліся па-за межамі Эўропы. Упершыню на чэмпіянатах сьвету была выкарыстана сыстэма аўтаматычнага выяўленьня голу[2].
Дзейным чэмпіёнам да пачатку першынства зьяўлялася зборная Гішпаніі, якая ў фінале папярэдняга чэмпіянату была мацней за зборную Нідэрляндаў. У фінальных частках чэмпіянатаў сьвету ўпершыню ўзяла ўдзел зборная Босьніі і Герцагавіны.
Продаж білетаў на чэмпіянат сьвету пачаўся 20 жніўня 2013 году. Паводле ацэнак, даступна каля 3,3 млн квіткоў, якія можна было набыць праз сайт ФІФА[3]. Усе чатыры папярэднія турніры чэмпіянату сьвету, якія праходзілі ў Паўднёвай Амэрыцы, былі пераможнымі менавіта для зборных Паўднёвай Амэрыкі[4].
13 ліпеня ў фінале на стадыёне «Маракана» ў Рыю-дэ-Жанэйру зборная Нямеччыны ў дадатковы час перамагла зборную Аргентыны і чацьверты раз у сваёй гісторыі стала чэмпіёнам сьвету.
Выбары гаспадароў
рэдагаваць7 сакавіка 2003 году ФІФА абвесьціла, што турнір пройдзе ў Паўднёвай Амэрыцы. Цікавасьць да правядзеньня турніру праяўлялі Аргентына, Бразылія і Калюмбія, аднак у сьнежні 2006 заяўкі падалі толькі бразыльцы і калюмбійцы, а ўжо 11 красавіка 2007 году Калюмбія адклікала сваю заяўку, абвесьцеўшы, што замест чэмпіянату сьвету сярод нацыянальных камандаў краіна прыме чэмпіянат сьвету да 20 гадоў у 2011 годзе. У выніку 30 кастрычніка 2007 году Бразылія была зацьверджана ў якасьці гаспадароў як адзіны кандыдат.
Пазьней ФІФА абвесьціла, што зьменіць прынцып ратацыі, і да выбараў кандыдатаў за права прыняць турнір у 2018 годзе будуць дапушчаныя краіны з усіх канфэдэрацыяў, за выключэньнем тых, якія прымалі два папярэднія чэмпіянаты (КАФ і КОНМЭБОЛ).
Удзельнікі
рэдагавацьУ чэмпіянаце бралі ўдзел 32 каманды. Зборная Бразыліі ў якасьці гаспадароў, а таксама 31 каманда з рэгіянальных кваліфікацыйных турніраў. Месцы ў фінальнай частцы разьмеркаваныя паміж кантынэнтальнымі асацыяцыямі наступным чынам: УЭФА (Эўропа) разыграе 13 месцаў, КОНМЭБОЛ (Паўднёвая Амэрыка) — 4 месцы, КАФ (Афрыка) — 5 месцаў, АФК (Азія) — 4 месцы, КОНКАКАФ (Паўночная Амэрыка і Карыбскі басэйн) — 3 месцы, яшчэ два месцы былі разыграныя паміж пятай камандай Паўднёвай Амэрыкі і пятай камандай Азіі (адно месца), а таксама паміж чацьвертай камандай КОНКАКАФ і найлепшай камандай Акіяніі (яшчэ адно месца).
Кваліфікаваліся на чэмпіянат наступныя зборныя:
|
|
|
Склады камандаў
рэдагавацьЗгодна з рэглямэнтам, склады камандаў-удзельніц чэмпіянату павінны быць абвешчанымі не пазьней за дзесяць дзён да першага матчу турніру. Усяго ў заяўку галоўныя трэнэры маглі ўнесьці 23 футбалістаў, уключаючы трох брамнікаў. Замена сур’ёзна траўмаваных гульцоў дазваляецца за 24 гадзіны перад першай гульнёй на чэмпіянаце[5].
Афіцыйны мяч турніру
рэдагавацьГенэральны сакратар ФІФА Жэром Вальк абвесьціў, што паводле вынікаў галасаваньня заўзятараў афіцыйны мяч чэмпіянату сьвету 2014 году ад Adidas атрымаў назву Brazuca[6].
Назва
рэдагавацьНазва мяча была абвешчана 2 верасьня 2012 году. Яна была абрана ў ходзе галасаваньня, у якім удзельнічала больш за мільён бразыльцаў[7]. Усяго на выбар былі прапанавана тры назвы: Brazuca (77,8% галасоў[8]), Carnavalesca (14,6% галасоў[9]) і Bossa Nova (7,6% галасоў[9]). Гэта першы ў гісторыі вопыт, калі назва мяча для чэмпіянату сьвету па футболе выбралі самі заўзятары[7].
Словам brazuca бразыльцы называюць саміх сябе. Гэта нефармальны, добразычлівы й пазытыўны выраз зь некаторай доляй патрыятызму.[10]
Канструкцыя
рэдагавацьКрой мяча — моцна скрыўлены куб. Іншымі словамі, у ім усяго 6 дэталяў, 12 швоў і 8 пунктаў сашчэпліваньня, але швы ідуць не па рэбрах куба, а па складанай крывой. Гэта мусіць забясьпечыць належную аэрадынаміку, тое, чаго не хапала Jabulani і было выпраўлена ў Tango 12, і выдатна круглую форму. Камэра зроблена з натуральнага каўчуку, а пакрыцьцё больш нагадвае Finale 13, мяч Лігі чэмпіёнаў.
Турнірны мяч павінен каштаваць каля 160 даляраў ЗША[11].
Стадыёны
рэдагавацьПаводле рэкамэндацыяў ФІФА чэмпіянаты сьвету праводзяцца ў 8—10 гарадах ня больш чым на двух стадыёнах у кожным горадзе, але Бразылія атрымала асобны дазвол і чэмпіянат пройдзе на 12 стадыёнах у 12 гарадах, які быў атрыманы 26 сьнежня 2008 году[12]. Яшчэ да абраньня стадыёнаў, якія павінны прыняць чэмпіянат, было мала сумнёваў месцам правядзеньня фінальнага матчу будзе стадыён «Маракана» ў Рыю-дэ-Жанэйру, які ўжо прымаў фінал чэмпіянату сьвету ў 1950 годзе. Першапачаткова Бразыльская футбольная канфэдэрацыя плянавала правесьці матч адкрыцьця на стадыёне «Марумбі» ў Сан-Паўлу, найбуйнейшым горадзе ў Бразыліі. Тым ня менш, 14 чэрвеня 2010 году гэты стадыён быў выключаны са сьпісу арэнаў, якія прымуць чэмпіянат, з-за непрадастаўленьня фінансавых гарантыяў для паляпшэньня інфраструктуры стадыёну згодна з патрабаваньнямі ФІФА[13]. У канцы жніўня 2010 году было абвешчана, што матчы ў Сан-Паўлу прыме «Арэна Карынтыянс».
Рыю-дэ-Жанэйру | Бразылія | Сан-Паўлу | Фарталеза |
---|---|---|---|
Маракана | Нацыянальны стадыён Манэ Гарынча | Арэна Карынтыянс | Кастэлан |
Умяшчальнасьць: 78 838 | Умяшчальнасьць: 72 888 | Умяшчальнасьць: 65 807 | Умяшчальнасьць: 63 903 |
Бэлу-Арызонці | Порту-Алегры | Салвадор | Рэсыфі |
Мінэйран | Бэйра-Рыю | Фонтэ-Нова | Арэна Пэрнамбуку |
Умяшчальнасьць: 62 547 | Умяшчальнасьць: 51 300 | Умяшчальнасьць: 56 500 | Умяшчальнасьць: 46 154 |
Куяба | Манаўс | Натал | Курытыба |
Арэна Пантанал | Арэна Амазонія | Арэна дас Дунас | Арэна да Байшада |
Умяшчальнасьць: 42 968 | Умяшчальнасьць: 42 374 | Умяшчальнасьць: 42 086 | Умяшчальнасьць: 43 900 |
Групавы этап
рэдагавацьЛёсаваньне групавога этапу прайшло 6 сьнежня 2013 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу.
Група A
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Бразылія | 3 | 2 | 1 | 0 | 7—2 | 7 |
Мэксыка | 3 | 2 | 1 | 0 | 4—1 | 7 |
Харватыя | 3 | 1 | 0 | 2 | 6—6 | 3 |
Камэрун | 3 | 0 | 0 | 3 | 1—9 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
12 чэрвеня 2014 | Сан-Паўлу | Бразылія | 3:1 | Харватыя | Нэймар, 29', 71' (пэн.), Аскар, 90+1'; Марсэлу, 11' (аўтагол) | Юіці Нісімура |
13 чэрвеня 2014 | Натал | Мэксыка | 1:0 | Камэрун | Пэральта, 61' | Вільмар Ральдан |
17 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Бразылія | 0:0 | Мэксыка | Джунэйт Чакыр | |
18 чэрвеня 2014 | Манаўс | Камэрун | 0:4 | Харватыя | Оліч, 11', Пэрышыч, 48', Манджукіч, 61', 73' | Пэдру Праэнса |
23 чэрвеня 2014 | Бразылія | Камэрун | 1:4 | Бразылія | Матып, 26'; Нэймар, 17', 35', Фрэд, 49', Фэрнандыньню, 84' | Юнас Эрыксан |
23 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | Харватыя | 1:3 | Мэксыка | Пэрышыч, 87'; Маркес, 72', Гуардада, 75', Эрнандэс, 82' | Раўшан Ірматаў |
Група B
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Нідэрлянды | 3 | 3 | 0 | 0 | 10—3 | 9 |
Чылі | 3 | 2 | 0 | 1 | 5—3 | 6 |
Гішпанія | 3 | 1 | 0 | 2 | 4—7 | 3 |
Аўстралія | 3 | 0 | 0 | 3 | 3—9 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
13 чэрвеня 2014 | Салвадор | Гішпанія | 1:5 | Нідэрлянды | Шабі Алёнса, 27' (пэн.); ван Пэрсі, 44', 72', Робэн, 53', 80', дэ Врэй, 65' | Ніколя Рыцолі |
13 чэрвеня 2014 | Куяба | Чылі | 3:1 | Аўстралія | Санчэс, 12', Вальдывія, 14', Басэжур, 90+2'; Кэгіл, 35' | Нумандые Дуэ |
18 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Аўстралія | 2:3 | Нідэрлянды | Кэгіл, 21', Едынак, 54' (пэн.); Робэн, 20', ван Пэрсі, 58', Дэпай, 68' | Джамэль Аймудзі |
18 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Гішпанія | 0:2 | Чылі | Варгас, 20', Арангіс, 43' | Марк Гейгер |
23 чэрвеня 2014 | Курытыба | Аўстралія | 0:3 | Гішпанія | Вільля, 36', Торэс, 69', Мата, 82' | Наваф Шукрала |
23 чэрвеня 2014 | Сан-Паўлу | Нідэрлянды | 2:0 | Чылі | Фэр, 77', Дэпай, 90+2' | Бакары Гасама |
Група C
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Калюмбія | 3 | 3 | 0 | 0 | 9—2 | 9 |
Грэцыя | 3 | 1 | 1 | 1 | 2—4 | 4 |
Кот д’Івуар | 3 | 1 | 0 | 2 | 4—5 | 3 |
Японія | 3 | 0 | 1 | 2 | 2—6 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
14 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Калюмбія | 3:0 | Грэцыя | Армэра, 5', Гут’ерэс, 58', Радрыгес, 90+3' | Марк Гейгер |
14 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | Кот д’Івуар | 2:1 | Японія | Бані, 64', Жэрвініё, 66'; Хонда, 16' | Энрыке Осэс |
19 чэрвеня 2014 | Бразылія | Калюмбія | 2:1 | Кот д’Івуар | Радрыгес, 64', Кінтэра, 70'; Жэрвініё, 73' | Гоўард Ўэб |
19 чэрвеня 2014 | Натал | Японія | 0:0 | Грэцыя | Хоэль Агіляр | |
24 чэрвеня 2014 | Куяба | Японія | 1:4 | Калюмбія | Акадзакі, 45+1'; Куадрада, 17' (пэн.), Мартынэс, 55', 82', Радрыгес, 90' | Пэдру Праэнса |
24 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Грэцыя | 2:1 | Кот д’Івуар | Самарыс, 42', Самарас, 90+3' (пэн.); Бані, 74' | Карляс Вэра |
Група D
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Коста-Рыка | 3 | 2 | 1 | 0 | 4—1 | 7 |
Уругвай | 3 | 2 | 0 | 1 | 4—4 | 6 |
Італія | 3 | 1 | 0 | 2 | 2—3 | 3 |
Ангельшчына | 3 | 0 | 1 | 2 | 2—4 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
14 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Уругвай | 1:3 | Коста-Рыка | Кавані, 24' (пэн.); Кэмпбэл, 54', Дуартэ, 57', Урэньня, 83' | Фэлікс Брых |
14 чэрвеня 2014 | Манаўс | Ангельшчына | 1:2 | Італія | Старыдж, 37'; Маркізіё, 35', Балятэльлі, 50' | Б’ёрн Кёйпэрс |
19 чэрвеня 2014 | Сан-Паўлу | Уругвай | 2:1 | Ангельшчына | Суарэс, 39', 85'; Руні, 75' | Карляс Вэляска Карбальлё |
20 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | Італія | 0:1 | Коста-Рыка | Руіс, 44' | Энрыке Осэс |
24 чэрвеня 2014 | Натал | Італія | 0:1 | Уругвай | Гадын, 81' | Марка Радрыгес |
24 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Коста-Рыка | 0:0 | Ангельшчына | Джамэль Гаймудзі |
Група E
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Францыя | 3 | 2 | 1 | 0 | 8—2 | 7 |
Швайцарыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 7—6 | 6 |
Эквадор | 3 | 1 | 1 | 1 | 3—3 | 4 |
Гандурас | 3 | 0 | 0 | 3 | 1—8 | 0 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
15 чэрвеня 2014 | Бразылія | Швайцарыя | 2:1 | Эквадор | Мэгмэдзі, 48', Сэфэравіч, 90+3'; Э. Валенсія, 22' | Раўшан Ірматаў |
15 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Францыя | 3:0 | Гандурас | Бэнзэма, 45' (пэн.), 72', Вальядарэс, 48' (аўтагол) | Сандра Рыччы |
20 чэрвеня 2014 | Салвадор | Швайцарыя | 2:5 | Францыя | Джэмайлі, 81', Джака, 87'; Жыру, 17', Мацюідзі, 18', Вальбуэна, 40', Бэнзэма, 67', Сысако, 73' | Б’ёрн Кёйпэрс |
20 чэрвеня 2014 | Курытыба | Гандурас | 1:2 | Эквадор | Костлі, 31'; Э. Валенсія, 34', 65' | Бэн Ўільямз |
25 чэрвеня 2014 | Манаўс | Гандурас | 0:3 | Швайцарыя | Шакіры 6', 31', 71' | Нэстар Пітана |
25 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Эквадор | 0:0 | Францыя | Нумандые Дуэ |
Група F
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Аргентына | 3 | 3 | 0 | 0 | 6—3 | 9 |
Нігерыя | 3 | 1 | 1 | 1 | 3—3 | 4 |
Босьнія і Герцагавіна | 3 | 1 | 0 | 2 | 4—4 | 3 |
Іран | 3 | 0 | 1 | 2 | 1—4 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
15 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Аргентына | 2:1 | Босьнія і Герцагавіна | Калашынац, 3' (аўтагол), Мэсі, 65'; Ібішэвіч, 84' | Хоэль Агіляр |
16 чэрвеня 2014 | Курытыба | Іран | 0:0 | Нігерыя | Карляс Вэра | |
21 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Аргентына | 1:0 | Іран | Мэсі, 90+1' | Міларад Мажыч |
21 чэрвеня 2014 | Куяба | Нігерыя | 1:0 | Босьнія і Герцагавіна | Адэмвінгі, 29' | Пітэр О’Ліры |
25 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Нігерыя | 2:3 | Аргентына | Муса 4', 47'; Мэсі 3', 45+1', Роха 50' | Ніколя Рыцолі |
25 чэрвеня 2014 | Салвадор | Босьнія і Герцагавіна | 3:1 | Іран | Джэка 23', П’яніч 59', Вэршаевіч 83'; Гучанэджад 82' | Карляс Вэляска Карбальлё |
Група G
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Нямеччына | 3 | 2 | 1 | 0 | 7—2 | 7 |
ЗША | 3 | 1 | 1 | 1 | 4—4 | 4 |
Партугалія | 3 | 1 | 1 | 1 | 4—7 | 4 |
Гана | 3 | 0 | 1 | 2 | 4—6 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
16 чэрвеня 2014 | Салвадор | Нямеччына | 4:0 | Партугалія | Мюлер, 12' (пэн.), 45+1', 78', Гумэльс, 32' | Міларад Мажыч |
16 чэрвеня 2014 | Натал | Гана | 1:2 | ЗША | А. Аю, 82'; Дэмпсі, 1', Брукс, 86' | Юнас Эрыксан |
21 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Нямеччына | 2:2 | Гана | Гёцэ, 51', Клёзэ, 71'; А. Аю, 54', Г’ян, 63' | Сандра Рыччы |
22 чэрвеня 2014 | Манаўс | ЗША | 2:2 | Партугалія | Джонз, 64', Дэмпсі, 81'; Нані, 5', Варэла, 90+5' | Нэстар Пітана |
26 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | ЗША | 0:1 | Нямеччына | Мюлер, 55' | Раўшан Ірматаў |
26 чэрвеня 2014 | Бразылія | Партугалія | 2:1 | Гана | Бой, 12' (аўтагол), Раналду, 80'; Г’ян, 57' | Наваф Шукурала |
Група H
рэдагавацьГ | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Бэльгія | 3 | 3 | 0 | 0 | 4—1 | 9 |
Альжыр | 3 | 1 | 1 | 1 | 6—5 | 4 |
Расея | 3 | 0 | 2 | 1 | 2—3 | 2 |
Рэспубліка Карэя | 3 | 0 | 1 | 2 | 3—6 | 1 |
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
17 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Бэльгія | 2:1 | Альжыр | Фэляйні, 70', Мэртэнс, 80'; Фэгулі, 24' (пэн.) | Марка Радрыгес |
17 чэрвеня 2014 | Куяба | Расея | 1:1 | Рэспубліка Карэя | Кержакоў, 74'; Лі Гін-Хо, 68' | Нэстар Пітана |
22 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Бэльгія | 1:0 | Расея | Арыгі, 88' | Фэлікс Брых |
22 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Рэспубліка Карэя | 2:4 | Альжыр | Сон Хын-Мін, 50', Ку Джа-Чоль, 72'; Сьлімані, 26', Халіш, 28', Джабу, 38', Браімі, 62' | Вільмар Ральдан |
26 чэрвеня 2014 | Сан-Паўлу | Рэспубліка Карэя | 0:1 | Бэльгія | Вэртонген, 78' | Бэн Ўільямз |
26 чэрвеня 2014 | Курытыба | Альжыр | 1:1 | Расея | Сьлімані, 60'; Какорын, 6' | Джунэйт Чакыр |
Плэй-оф
рэдагаваць1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||
28 чэрвеня — Бэлу-Арызонці | ||||||||||||||
Бразылія | 1 (3)² | |||||||||||||
4 ліпеня — Фарталеза | ||||||||||||||
Чылі | 1 (2) | |||||||||||||
Бразылія | 2 | |||||||||||||
28 чэрвеня — Рыю-дэ-Жанэйру | ||||||||||||||
Калюмбія | 1 | |||||||||||||
Калюмбія | 2 | |||||||||||||
8 ліпеня — Бэлу-Арызонці | ||||||||||||||
Уругвай | 0 | |||||||||||||
Бразылія | 1 | |||||||||||||
30 чэрвеня — Бразылія | ||||||||||||||
Нямеччына | 7 | |||||||||||||
Францыя | 2 | |||||||||||||
4 ліпеня — Рыю-дэ-Жанэйру | ||||||||||||||
Нігерыя | 0 | |||||||||||||
Францыя | 0 | |||||||||||||
30 чэрвеня — Порту-Алегры | ||||||||||||||
Нямеччына | 1 | |||||||||||||
Нямеччына | 2¹ | |||||||||||||
13 ліпеня — Рыю-дэ-Жанэйру | ||||||||||||||
Альжыр | 1 | |||||||||||||
Нямеччына | 1¹ | |||||||||||||
29 чэрвеня — Фарталеза | ||||||||||||||
Аргентына | 0 | |||||||||||||
Нідэрлянды | 2 | |||||||||||||
5 ліпеня — Салвадор | ||||||||||||||
Мэксыка | 1 | |||||||||||||
Нідэрлянды | 0 (4)² | |||||||||||||
29 чэрвеня — Рэсыфі | ||||||||||||||
Коста-Рыка | 0 (3) | |||||||||||||
Коста-Рыка | 1 (5)² | |||||||||||||
9 ліпеня — Сан-Паўлу | ||||||||||||||
Грэцыя | 1 (3) | |||||||||||||
Нідэрлянды | 0 (2)² | |||||||||||||
1 ліпеня — Сан-Паўлу | ||||||||||||||
Аргентына | 0 (4) | За трэцяе месца | ||||||||||||
Аргентына | 1¹ | |||||||||||||
5 ліпеня — Бразылія | 12 ліпеня — Бразылія | |||||||||||||
Швайцарыя | 0 | |||||||||||||
Аргентына | 1 | Бразылія | 0 | |||||||||||
1 ліпеня — Салвадор | ||||||||||||||
Бэльгія | 0 | Нідэрлянды | 3 | |||||||||||
Бэльгія | 2¹ | |||||||||||||
ЗША | 1 | |||||||||||||
- 1 — матч завершыўся ў дадатковы час
- 2 — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
1/8 фіналу
рэдагавацьДата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
28 чэрвеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Бразылія | 1:1 (3:2, пэн.) | Чылі | Давід Луіс, 18'; Санчэс, 32' | Гоўард Ўэб |
28 чэрвеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Калюмбія | 2:0 | Уругвай | Радрыгес, 28', 50' | Б’ёрн Кёйпэрс |
29 чэрвеня 2014 | Фарталеза | Нідэрлянды | 2:1 | Мэксыка | Снэйдэр, 88', Гюнтэляар, 90+4' (пэн.); дос Сантас, 48' | Пэдру Праэнса |
29 чэрвеня 2014 | Рэсыфі | Коста-Рыка | 1:1 (5:3, пэн.) | Грэцыя | Руіс, 52'; Папастатопуляс, 90+1' | Бэн Ўільямз |
30 чэрвеня 2014 | Бразылія | Францыя | 2:0 | Нігерыя | Пагба, 79', Ёба, 90+2' (аўтагол) | Марк Гейгер |
30 чэрвеня 2014 | Порту-Алегры | Нямеччына | 2:1 (д. ч.) | Альжыр | Шурле, 92', Эзіль, 120'; Джабу, 120+1' | Сандра Рыччы |
1 ліпеня 2014 | Сан-Паўлу | Аргентына | 1:0 (д. ч.) | Швайцарыя | Ды Марыя, 118' | Юнас Эрыксан |
1 ліпеня 2014 | Салвадор | Бэльгія | 2:1 (д. ч.) | ЗША | дэ Бройнэ, 93', Люкаку, 105'; Грын, 107' | Джамэль Гаймудзі |
1/4 фіналу
рэдагавацьДата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
4 ліпеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Францыя | 0:1 | Нямеччына | Гумэльс, 13' | Нэстар Пітана |
4 ліпеня 2014 | Фарталеза | Бразылія | 2:1 | Калюмбія | Сылва, 7', Давід Луіс, 69'; Радрыгес, 80' (пэн.) | Карляс Вэляска Карбальлё |
5 ліпеня 2014 | Бразылія | Аргентына | 1:0 | Бэльгія | Ігуаін, 8' | Ніколя Рыцолі |
5 ліпеня 2014 | Салвадор | Нідэрлянды | 0:0 (4:3, пэн.) | Коста-Рыка | Раўшан Ірматаў |
1/2 фіналу
рэдагавацьДата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
8 ліпеня 2014 | Бэлу-Арызонці | Бразылія | 1:7 | Нямеччына | Аскар, 90' ;Мюлер, 11', Клёзэ, 23', Кроос, 24', 26', Хэдыра, 29', Шурле, 69', 79' | Марка Радрыгес |
9 ліпеня 2014 | Сан-Паўлу | Нідэрлянды | 0:0 (2:4, пэн.) | Аргентына | Джунэйт Чакыр |
Матча за 3-е месца
рэдагавацьДата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
12 ліпеня 2014 | Бразылія | Бразылія | 0:3 | Нідэрлянды | ван Пэрсі, 3' (пэн.), Блінд, 17', Вэйнальдум, 90+1' | Джамэль Гаймудзі |
Фінал
рэдагавацьДата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Судзьдзя | ||
---|---|---|---|---|---|---|
13 ліпеня 2014 | Рыю-дэ-Жанэйру | Нямеччына | 1:0 (д. ч.) | Аргентына | Гёцэ, 113' | Ніколя Рыцолі |
Статыстыка
рэдагавацьБамбардзіры
рэдагавацьНаступныя гульцы забівалі галы на турніры[14]:
- 6 галоў
- 5 галоў
- 4 галы
- 3 галы
- 2 галы
- 1 гол
- Аўтагалы
Узнагароды
рэдагавацьПа выніках турніру былі ўручаныя наступныя ўзнагароды:
- Залаты мяч (найлепшаму гульцу турніру) — Ліянэль Мэсі
- Залатая буца (найлепшаму бамбардзіру) — Хамэс Радрыгес
- Залатая пальчатка (найлепшаму брамніку) — Мануэль Ноер
- Найлепшы малады гулец — Поль Пагба
- Прыз добрасумленнай гульні — зборная Калюмбіі
Спрэчкі
рэдагавацьПратэсты
рэдагавацьДа цырымоніі адкрыцьця ў 2013 годзе Кубка Канфэдэрацыяў ў Бразыліі, па гарадох краіны-арганізатара прайшлі дэманстрацыі незадаволеных у памерах дзяржаўных сродкаў, якія былі выдаткаваныя на арганізацыю правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе[15]. Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф і прэзыдэнт ФІФА Зэп Блятэр былі моцна асьвістаныя падчас сваіх прамоваў на адкрыцьці турніру ў 2013 годзе, згодна з чым было прынята рашэньне не рабіць прамовы на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў 2014 годзе[16].
Будвайзэр
рэдагавацьПасьля шматлікіх сьмерцяў на футбольных стадыёнах Бразылія ў 2003 годзе прыняла закон аб забароне продажу алькаголю на стадыёнах. Аднак ФІФА запатрабавала, каб падчас чэмпіянату продаж алькаголю ўсё ж такі быў дазволены, таму што кампанія «Будвайзэр» зьяўляецца галоўным спонсарам Кубка сьвету й афіцыйным півам чэмпіянату сьвету па футболе яшчэ з 1986 году. Дзякуючы гэтаму Бразылія прыняла закон, які дазволіў продаж алькаголю ў час Кубку сьвету[17][18].
Правапарушэньні
рэдагаваць18 чэрвеня каля 100 чылійскіх прыхільнікаў, якія сабраліся за межамі стадыёну «Маракана», прарвалі шэрагі бясьпекі, пасьля адзін з прыхільнікаў адцягнуў увагу ахоўнікаў. Яны дасягнулі пакояў прэс-цэнтру, дзе разьбілі шкляныя дзьверы. Вайсковая паліцыя паведаміла, што 85 чылійцаў былі затрыманыя падчас гэтых падзеяў. Раней 15 чэрвеня прыблізна каля 20 аргентынцаў зрабілі аналягічнае правапарушэньне падчас матчу Аргентына — Босьнія[19].
У масавай культуры
рэдагавацьТэма чэмпіянату была абыграная як галоўная сюжэтная лінія аднаго з эпізодаў 25 сэзону мультсэрыялу «Сымпсаны», дзе галоўнага пэрсанажа, Гамэра Сымпсана, запрашаюць ў Бразылію ў якасьці судзьдзі футбольных гульняў. Таксама, згодна з вынікамі эпізоду, пераможцам чэмпіянату становіцца каманда Нямеччыны, якая выйграла фінальны матч супраць каманды Бразыліі зь лікам 2:0.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pot allocations for the Preliminary Draw. FIFA.
- ^ Франция — Гондурас. В матче забит первый гол ЧМ-2014, засчитанный специальной системой (рас.)
- ^ FIFA 2014 World Cup Tickets on Sale in August 2013. Fifa2014wiki.com.
- ^ If the World Cup started tomorrow. ESPN.
- ^ Regulations – FIFA World Cup Brazil 2014. FIFA.
- ^ Афіцыйны мяч атрымаў назву «Бразука»
- ^ а б Adidas Brazuca — назва афіцыйнага мяча выбрана бразыльскімі заўзятарамі
- ^ Nome da bola da Copa é escolhido pela primeira vez por torcedores: Brazuca
- ^ а б da bola da Copa é escolhido pela primeira vez por torcedores: Brazuca(недаступная спасылка)
- ^ Вrazuca
- ^ Brazuca: Adidas Releases Its 2014 World Cup Ball
- ^ Mondiali 2014 in dodici città. Tuttomercatoweb.
- ^ Sao Paulo dropped for 2014. SBS.
- ^ Adidas Golden Boot. FIFA.com.
- ^ Brazil Beats Japan, Protests Spoil Confederations Cup Opening Day. Voice of America.
- ^ Fifa scraps speeches to avoid protest. BBC Sport
- ^ Brazil Moves To Ease Soccer Beer Ban, As World Cup Spat With FIFA Grows. NPR
- ^ Brazilian Senate approves ‘Budweiser bill’ ending dispute with FIFA over World Cup sponsoring. Merco Press
- ^ World Cup 2014: Chile fans invade Maracanã before Spain game. The Guardian