Радрыгу Сылва дэ Гоіс

бразыльскі футбаліст

Радрыгу Сылва дэ Гоіс (па-партугальску: Rodrygo Silva de Goes; нар. 9 студзеня 2001 году) — бразыльскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Зважаецца адным з найлепшых ўінгераў у сьвеце, бо вядомы сваёй хуткасьцю, прэсінгам, працаздольнасьцю, дрыблінгам і выніковымі ўдарамі[3][4][5][6].

Радрыгу Сылва дэ Гоіс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 студзеня 2001(2001-01-09)[1][2] (23 гады)
Рост 1,74 м
Вага 63 кг
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2019
2019—
Сантус
Рэал Мадрыд
41 (9)
153 (29)
Зборныя
2019— Бразылія 31 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць
 
Радрыгу ў 2019 годзе.

Радрыгу трапіў у сыстэму футбольнага клюбу «Сантус» у 2011 годзе, але спачатка быў замацаваны за футзальнай камандай клюбу[7]. У сакавіку 2017 году быў падцягнуты да першай футбольнай каманды перад матчам Кубка Лібэртадорэс супраць пэруанскага «Спортынг Крысталю» тагачасным трэнэрам Дорывалам Жуніярам. У ліпені таго ж году склаў першы прафэсійны кантракт з клюбам, пасьля чаго 4 лістапада ў матчы Сэрыі А дэбютаваў у складзе «Сантуса» супраць «Атлетыку Мінэйру»[8]. Свой першы гол забіў у рамках сустрэчы Лігі Паўлісты супраць «Понці-Прэту»[9]. 3 чэрвеня 2018 году адзначыўся галявым хет-трыкам і выніковай перадачай у матчы супраць «Віторыі»[10].

15 чэрвеня 2018 году «Рэал» дасягнуў пагадненьня з «Сантусам» аб пераходзе Радрыгу. У выніку гулец далучыўся да «сьметанковых» у чэрвені 2019 году, склаўшы працоўную дамову да 2025 году[11]. Паводле чутак, мадрыдцы выклалі 45 мільёнаў эўра[12], пры гэтым «Сантус» атрымаў 40 мільёнаў эўра, бо клуб валодаў 80% ягоных правоў, астатняе належыла агентам футбалістам[13]. 25 верасьня 2019 году Радрыгу дэбютаваў у першай дружыне і забіў свой першы гол у лізе ў маты супраць «Асасуны» цягам усяго некалькіх хвілінаў[14]. 6 лістапада бразылец учыніў свой чарговы хет-трык, аддаўшы ў дадатак галявы пас, маючы толькі 18 гадоў і 301 дзень. Гэта адбылося ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць турэцкага «Галатасараю»[15]. Гульня скончылася зь лікам 6:0 на карысьць пірэнэйцаў. 30 красавіка Радрыгу дапамог здабыць тытул чэмпіёнаў Гішпаніі, двойчы ўлучыўшы мяч у браму «Эспанёлу»[16]. 4 траўня, дзякуючы двум галам Радрыгу, «Рэал» здолеў перавесьці матч паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Манчэстэр Сіці» ў авэртайм. У выніку мадрыдцы перамаглі ў турніры, перагуляўшы ў фінале «Лівэрпул». Радрыгу зьявіўся ў вырашальным матчы толькі на некалькі хвілінаў сустрэчы. У сэзоне Ля Лігі 2023—2024 гадоў нападнік здолеў адзначыцца 10 галамі, што ў тым ліку дапамогло «сьметанковым» здабыць чарговую перамогу ў чэмпіянаце краіны.

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі 15 лістапада 2019 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргентыны, зьявіўшыся на пляцоўцы на апошнія 20 хвілінаў сустрэчы[17].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Рэал»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць