Клеман Цюрпэн
францускі футбольны арбітар
Клема́н Цюрпэ́н (па-француску: Clément Turpin; 17 траўня 1982 году) — францускі футбольны арбітар. З 2010 году ёсьць арбітрам ФІФА, а з 2012 году ўваходзіць у лік элітных арбітраў УЭФА. У траўні 2016 году быў абраны найлепшым арбітрам паводле вэрсіі Фэдэрацыі футболу Францыі. Пачынаючы з чэмпіянату Эўропы 2016 году стала абслугоўвае матчы міжнародных турніраў паміж зборнымі краінаў. 4 ліпеня 2020 году быў запрошаны Баўгарыяй папрацаваць на матчы сафійскага дэрбі паміж клюбам «Леўскі» і «Славіяй»[1][8]. 26 траўня 2021 году абслугоўваў фінал Лігі Эўропы 2021 году, у якім «Вільярэал» змагаўся супраць «Манчэстэр Юнайтэд»[2]. Наступным годам быў прызначаны на фінал Лігі чэмпіёнаў 2022 году паміж «Лівэрпулам» і «Рэалам»[3].
Клеман Цюрпэн | |
Дата нараджэньня | 16 траўня 1982 (42 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | футбольны судзьдзя |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Levski Sofia vs. Slavia Sofia 1-2». Soccerway.
- ^ «Referee teams appointed for UEFA Champions League and UEFA Europa League finals». UEFA.
- ^ Blow, Tom (11.05.2022). «Champions League final referee announced as Liverpool handed bad omen for clash». Daily Mirror.