Джорджыян Дэ Араскаэта
Джорджыян Дэ Араскаэта (па-гішпанску: Giorgian de Arrascaeta; нар. 1 чэрвеня 1994 году) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца бразыльскага клюбу «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Поруч з нацыянальнай камандай браў удзел у мностве міжнародных турнірах, як то чэмпіянатах сьвету і Кубках Амэрыкі.
Джорджыян Дэ Араскаэта | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1994[1][2][3] (30 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фламэнгу | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 2015—2019 2019— |
Дэфэнсор Спортынг Крузэйру Фламэнгу |
53 (16) 90 (22) 132 (37) |
Зборныя | ||
2014— | Уругвай | 53 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьСваю кар’еру запачаткаваў у клюбе «Дэфэнсор Спортынг» ў кастрычніку 2012 году. Гульня Дэ Араскаэты, які дапамог свайму клюбу прабіцца ў паўфінал Кубка Лібэртадорэс, прыцягнула ўвагу бразыльскага «Крузэйру». У гэтым клюбе ўругваец утварыў выніковае трыё, вядомае як «Ля-Банда», з былымі зоркамі «Вэлес Сарсьфільду» Люкасам Рамэра і Арыелем Кабралем[4]. У дадатак да Т’ягу Нэвэса і Рабіньню, «Крузэйру» двойчы запар здабываў Кубак Бразыліі, а таксама перамог у чэмпіянаце штату. Перад сэзонам 2019 году да гульца выявіў цікавасьць «Фламэнгу». У выніку з 3 студзеня 2019 году Дэ Араскаэта не зьявіўся на трэнаваньнях, спрабуючы пакінуць «Крузэйру»[5]. Каб разьвязаць праблему клюбы мусілі дамовіцца, што і адбылося. Трансфэр гульца каштаваў «Фламэнгу» рэкордныя для бразыльскага футболу 15 мільёнаў эўра[6]. 25 лютага 2022 году Дэ Араскаэта падоўжыў кантракт з клюбам да 31 сьнежня 2026 году[7].
Міжнародная
рэдагавацьДэ Араскаэта дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Уругваю ў таварыскім матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі ў верасьні 2014 году. Ён зарабіў асыстэнцкі пункт у гульні, дапамогшы забіць адзін гол у сустрэчы Хасэ Хімэнэсу[8].
Футбаліст быў уключаны ў склад зборнай Уругваю на Кубак Амэрыкі 2015 году. Паўабаронца атрымаў кашулю з прэстыжным 10-м нумарам, якую раней насіў легенда нацыянальнай каманды Дыега Фарлян[9]. 6 чэрвеня 2015 году ён забіў свой першы гол за зборную падчас перадтурнірнага таварыскага матчу супраць зборнай Гватэмалы, які ладзіўся ў Мантэвідэо[10]. 13 чэрвеня Дэ Араскаэта дэбютаваў на турніры, выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне матчу супраць зборнай Ямайкі ў стартавым матчы групы. Гульня скончылася зь лікам 1:0 на карысьць уругвайцаў. У 2018 годзе гулец быў у складзе зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Расеі[11]. Таксама, гулец згуляў на Кубку Амэрыкі 2021 году[12].
2 сьнежня 2022 году гулец забіў абодва галы ў пераможным матчы супраць зборнай Ганы ў апошнім матчы групавога этапу чэмпіянату сьвету 2022 году ў Катары. Аднак, гэтага было недастаткова, каб камандзе кваліфікавацца ў накаўт-стадыю[13]. 6 ліпеня 2024 году Дэ Араскаэта ўлучыў гол з пасьля матчавых пэнальці ў чвэрцьфінале супраць зборнай Бразыліі, што дапамагло Ўругваю прасунуцца ў паўфінал.
Дасягненьні
рэдагаваць«Дэфэнсор Спортынг»:
- Чэмпіён Уругваю: 2013-К
«Крузэйру»:
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2017, 2018
- Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2018
«Фламэнгу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2020, 2021
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2019, 2020, 2021, 2024
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2019, 2022
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2020
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Giorgian De Arrascaeta // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Giorgian De Arrascaeta // FBref (мн.)
- ^ а б в Giorgian de Arrascaeta // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Eto’o, Odegaard moves catch the eye». FIFA.
- ^ «Arrascaeta, Cruzeiro, e Flamengo: veja todos os detalhes da novela». ESPN
- ^ «Fla fecha com Arrascaeta em maior compra da história do futebol brasileiro». Esporte UOL.
- ^ «Flamengo renova com Matheus França até abril de 2027». Globo.
- ^ «Stakes are high in South American friendlies as players look to impress». ESPN.
- ^ «Uruguay confirm Copa América squad numbers as Rolán lands Suárez’s No.9». Copa America 2015.
- ^ «Argentina, Uruguay impress in Copa America warmups»(недаступная спасылка). SBS.
- ^ «Revealed: Every World Cup 2018 squad – Final 23-man lists». Goal.com.
- ^ «Números de camisetas del plantel para la Copa América». Asociación Uruguaya de Fútbol.
- ^ «Ghana 0-2 Uruguay: Giorgian de Arrascaeta scores twice but both nations are knocked out of World Cup in Qatar». Eurosport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball