Кодзі Гакпа

нідэрляндзкі футбаліст

Кодзі Га́кпа (па-нідэрляндзку: Cody Gakpo; нар. 7 траўня 1999 году) — нідэрляндзкі футбаліст, ўінгер ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Гакпа ёсьць выхаванцам акадэміі ПСВ, якую скончыў і дэбютаваў у прафэсійным футболе ў 2018 годзе. Ужо паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў гулец быў абраны Найлепшым нідэрляндзкім футбалістам.

Кодзі Гакпа
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 траўня 1999(1999-05-07)[1] (25 гадоў)
Рост 193 см[2]
Вага 76 кг
Пазыцыя left winger, цэнтральны нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Лівэрпул
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2023
2023—
ПСВ Эйндговэн
Лівэрпул
106 (36)
68 (16)
Зборныя
2021— Нідэрлянды 36 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Гакпа зьяўляецца выхаванцам клюбнае акадэміі ПСВ. У сэзоне 2016—2017 гадоў далучыўся да табару моладзевай дружыны клюбу, вядомай як «Ёнг ПСВ». Тамака і дэбютаваў у Эрстэдывізіі 4 лістапада 2016 году ў матчы супраць «Гэльманд Спорту». Зь цягам некалькіх гадоў зарэкамендаваў сябе і ў сэзоне 2018—2019 гадоў гадоўным трэнэрам ПСВ Маркам ван Бомэлем быў пераведзены ў шэрагі асноўнае каманды. Тым ня менш, адразу прабіцца ў склад у гульца не атрымалася і пэўны час ён ці сядзеў на лаве запасных, ці меў выступы за рэзэрвовую каманду, дзе стала адзначаўся галамі. У рэшце рэшт, 22 сьнежня 2018 году Гакпа дэбютаваў у складзе ПСВ, памяняўшы ў другім тайме Стэвэна Бэргвэйна ў матчы супраць АЗ (3:1)[3]. Прарыўным сэзонам дзеля гульца стаў 2019—2020, калі Гакпа ў 25 матчах лігі адзначыўся 7 галамі ў брамы супернікаў.

13 верасьня 2020 году ў першы гульнявы дзень сэзону 2020—2021 гадоў Гакпа двойчы ўлучыў мяч пад папярэчку брамы «Гронінгена», здабыўшы для эйндговэнцаў перамогу зь лікам 3:1[4]. 24 верасьня доблем адзначыўся ў матчы кваліфікацыі Лігі Эўропы супраць славенскай «Муры» (5:1), што дазволіла ПСВ закрочыць у асноўны раўнд спаборніцтваў[5]. У фінале Кубка Нідэрляндаў 2022 году Гакпа забіў пераможны гол у браму «Аякса». 31 жніўня 2022 году зарабіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Валендаму» (7:1)[6].

«Лівэрпул»

рэдагаваць

28 сьнежня 2022 году Гакпа пагадзіўся падпісаць дамову з ангельскім «Лівэрпулам», як толькі адчынілася трансфэрнае вакно 1 студзеня 2023 году[7]. Як паведамлялася, кантракт гульца разьлічаны на пяць з паловай гадоў, што каштавала ангельцам ад 35,4 да 44,3 млн фунтаў стэрлінгаў. Згодна з гэтым ПСВ, як мяркуецца, атрымаў рэкордныя грошы за футбаліста[8].

Дасягненьні

рэдагаваць

ПСВ:

«Лівэрпул»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць