Юсэф Эн-Нэсыры

мараканскі футбаліст

Юсэф Эн-Нэсыры (па-арабску: يوسف النصيري‎; нар. 1 чэрвеня 1997 году) — мараканскі футбаліст, нападнік турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Марока. Амаль усю сваю кар’еру гулец правёў у Гішпаніі, выступаючы за «Малягу», куды патрапіў з акадэміі імя караля Магамэда VI, «Леганэс» і «Сэвільлю». Самым пасьпяховым лічыцца пэрыяд у «Сэвільлі», асабліва сэзон 2020—2021 гадоў, калі футбаліст заняў пяты радок у сьпісе найлепшых бамбардзіраў з 18 галамі на рахунку. У тым жа сэзоне гулец быў абраны найлепшым футбалістам студзеня ў Ля-Лізе, бо 9 студзеня адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Рэал Сасьедаду» (3:2)[2], а 23 студзеня столькі ж галоў улучыў у браму «Кадысу» (3:0)[3].

Юсэф Эн-Нэсыры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1997(1997-06-01)[1] (27 гадоў)
Рост 188 см
Вага 77 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Фэнэрбахчэ
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017
2017—2018
2018—2020
2020—2024
2024—
Маляга 2
Маляга
Леганэс
Сэвільля
Фэнэрбахчэ
29 (16)
38 (5)
49 (13)
143 (51)
12 (3)
Зборныя
2016— Марока 78 (23)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Сэвільля»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць