Эд’юкейшн-Сіці (стадыён)
стадыён у Катары
Эд’юкейшн-Сіці (па-арабску: إِسْتَاد المدينة التعليمية) — футбольны стадыён у катарскім горадзе Эр-Раян, на якім свае хатнія матчы час ад часу ладзіць нацыянальная зборная Катару. Быў пабудаваны ў першую чаргу дзеля правядзеньня чэмпіянату сьвету 2022 году. Стадыён месьціцца ў унівэрсытэцкім гарадку Эд’юкейшн-Сіці, які быў закладзены Катарскім фондам[1]. Пасьля чэмпіянату сьвету стадыён захавае толькі 25 тысяч месцаў і будзе выкарыстоўвацца ўнівэрсытэцкай атлетычнай камандай. 3 верасьня 2020 году на стадыёне адбыўся першы афіцыйны матч катарскага чэмпіянату[2]. Праект стадыёну быў зроблены ў сьнежні 2014 году, а будаўніцтва пачалося ў 2016 годзе.
Эд’юкейшн-Сіці | |
Краіна | Катар |
---|---|
Горад | Эр-Раян |
Дата адкрыцьця | 15 чэрвеня 2020 |
Зьмяшчальнасьць | 44 667 |
Хатняя каманда | Эр-Раян |
Каардынаты | 25°18′39″ пн. ш. 51°25′28″ у. д. / 25.31083° пн. ш. 51.42444° у. д.Каардынаты: 25°18′39″ пн. ш. 51°25′28″ у. д. / 25.31083° пн. ш. 51.42444° у. д. |
Эд’юкейшн-Сіці | |