Такумі Мінаміна
Такумі Мінаміна (па-японску: 南野 拓実; нар. 16 студзеня 1995 году) — японскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Манака», які выступае ў францускай Лізе 1, і нацыянальнай зборнай Японіі.
Такумі Мінаміна | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 студзеня 1995[1][2][3] (29 гадоў)
| |
Рост | 172 см[4] | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манака | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2015 2015—2020 2020—2022 2021 2022— |
Сэрэза Осака Рэд Бул Лівэрпул → Саўтгэмптан (арэнда) Манака |
59 (7) 136 (42) 30 (4) 10 (2) 58 (11) |
Зборныя | ||
2015— | Японія | 65 (24) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагаваць«Сэрэза Осака»
рэдагавацьМінаміна далучыўся да акадэміі клюбу «Сэрэза Осака» яшчэ ў веку 12 гадоў[5]. Афіцыйна далучыўся да асноўнай каманды клюбу ў жніўні 2012 году, але першы матч правёў 15 лістапада 2012 году, калі зьявіўся да пляцоўцы замест Такумы Эдамуры. Наступным разам згуляў крыху пазьней у апошнім матчы сэзону супраць «Кавасакі Франтале»[6]. 2013 год стаўся для гульца сапраўды прарыўным. Паўабаронца стаў сталым гульцом клюбу, і, дзякуючы дасягненьню пэўнай колькасьці матчаў, ягоны кантракт з клюбам набыў статус прафэсійнага. Асабліва на пачатку сэзону гулец адзначыўся ў матчах Кубка імпэратара, дзе зарабіў ня толькі галы, але і галявыя перадачы. На жаль для футбаліста, клюб быў выбіты з кубку, але 7 ліпеня 2013 году японец упершныю трапна пацэліў у браму суперніка ў матчы чэмпіянату. Ад дзеяў атлета пацярпеў «Джубілё Івата» (2:2). Мінаміна стаў самым маладым гульцом клюбу, які калі-небудзь адзначыўся ў айчынным першынстве. Праз тры тыдні гулец адзначыўся ў таварыскім матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», і сваё гульнёў уразіў тагачаснага галоўнага трэнэра Дэйвіда Моеса[7]. У жніўні японец выбыў на месяц праз атрыманьне пашкоджаньня. Па вяртаньні адзначыўся галамі яшчэ некалькі разоў у брамы «Оіта Трыніты» і «Ўравы Рэд Даймандс». Паводле вынікаў сэзону Мінаміна быў абраны найлепшым пачаткоўцам лігі. На пачатку 2014 году паўабаронца дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў АФК, дзе зьявіўся на пляцоўцы ў матчы супраць карэйскага «Пхохан Стылерз». 18 сакавіка 2014 году ён улучыў мяч у браму майляндзкага клюбу «Бурырам Юнайтэд»[8]. 16 красавіка ў матчы супраць «Пхохан Стылерз» гулец быў выдалены з поля на 41-й хвіліне. Сам паўабронца ня мог забіць аніводнага голу ажно да сярэдзіны ліпеня. Агулам, сэзон быў ня вельмі пасьпяховым у параўнаньні зь леташнім, але футбаліста запрыкмеціў шэраг эўрапейскіх клюбаў.
«Рэд Бул»
рэдагавацьАўстрыйскі «Рэд Бул» назіраў за японцам цэлы год, і, у рэшце рэшт, зрабіў прапанову на пачатку 2015 году. Мінаміна дэбютаваў 13 лютага ў матчы супраць «Вінэр-Нойштату» на левым флянзе, але на 61-й хвіліне быў зьменены[9]. Матч скончыўся перамогай зальцбургцаў. Прапусьціўшы два матчы з-за траўмы, японец павярнуўся да гульні Лігі Эўропы супраць «Вільярэалу»[10]. 4 сакавіка паўабаронца адзначыўся голам у браму «Адміры Вакер»[11]. На працягу сэзону ён хутка зарэкамендаваў сябе як гулец пачатковага складу[12]. Новы сэзон 2015—2016 гадоў Мінаміна даволі выдатна распачаў. А ў жніўні адзначыўся ажно пяць разоў, двойчы забіўшы «Рыду» ў чэмпіянаце і менскаму «Дынама» ў розыгрышу Лігі Эўропы, а таксама адзін раз улучыўшы мяч у браму «Штурма». Наступны выніковы пэрыяд прыпаў на кастрычнік, калі ад японца пацярпелі «Рапід» і «Адміра Вакер»[13]. Наступным сэзонам гулец пераважна стаў гуляць на пазыцыі нападніка, але час знаходжаньні на полі скараціўся. У гэтым сэзон спартовец упершныю адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Рыду» (6:1).
Пачатак сэзону 2017—2018 гадоў Мінаміна пачаў трыма галамі агулам у брамы «Гібэрніяну», «Дойчляндсбэргеру» і «Вольфсбэргу». 20 жніўня 2017 году японец атрымаў пашкоджаньне ў матчы супраць «Санкт-Пёльтэну» і прапусьціў некалькі месяцаў. У Лізе Эўропы клюб дасягнуў паўфіналу, выбіўшы «Рэал Сасьедад», дормундзкую «Барусію» і «Ляцыё». Мінаміна браў актыўны ўдзел у матчах і нават адзначыўся ў браму «Ляцыё». Старт сэзону 2018—2019 гадоў футбаліст прапусьціў праз пашкоджаньні, аднак па вяртаньні адзначыўся як у Лізе Эўропы, гэтак і ў Бундэсьлізе. Японец працягваў займаць розныя пазыцыі ў нападзе[14].
«Лівэрпул»
рэдагавацьУ сьнежні 2019 году «Лівэрпул» зьвярнуўся да «Рэд Булу» па трансфэр гульца. 18 сьнежня Мінаміна прайшоў мэдычнае абсьледаваньне і ўжо 1 студзеня 2020 году далучыўся да «чырвоных»[15]. Сума пераходу склала 7,25 млн фунтаў стэрлінгаў. Ужо 5 студзеня гулец дэбютаваў у матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Эвэртану», а 23 студзеня згуляў частку гульні супраць «Ўулвэргэмптану»[16]. Першы гол японец забіў у сэрыі пэнальці ўжо ў жніўні, гуляючы супраць «Арсэналу» ў Супэркубку Ангельшчыны. У Прэм’ер-лізе паўабаронца адзначыўся толькі 19 сьнежня ў матчы супраць «Крыстал Пэлас» (7:0)[17]. Не вытрымаўшы канкурэнцыі, Мінаміна быў вымушаны далучыцца да «Саўтгэмптана» на правах арэнды. У новым клюбе, аднак, гулец таксама ня здолеў замацавацца, не зважаючы на тое, што ўлучыў галы ў брамы «Ньюкасл Юнайтэд» і «Чэлсі». Па вяртаньні ў «Лівэрпул» спартовец у асноўным гуляў матчах Кубка Ангельшчыны і Кубка футбольнай лігі, але нават там прапусьціў фіналы. Выціснуць з складу Саляга, Манэ і Фірміну ня здолеў.
«Манака»
рэдагаваць28 чэрвеня 2022 году было абвешчана да далучыньня Мінаміна на складу «Манака». Гулец склаў чатырохгадовы кантракт да чэрвеня 2026 году. Трансфэр каштаваў клюбу з Манака 15 млн эўра і 3 млн эўра ў дадатак[18][19]. Гулец дэбютаваў 2 жніўня 2022 году ў кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць ПСВ. У францускай Лізе 1 японец прапусьціў пачатковы матч супраць «Страсбургу» праз пашкоджаньне, а наступны матч правёў на лаўцы запасных. Нападнік дэбютаваў у матчы супраць «Лянсу», які скончыўся цяжкай паразай зь лікам 1:4. Мінаміна правёў 56 хвілін і быў зьменены. Адзначыцца гулец здолеў толькі 18 верасьня ў матчы супраць «Рэймса».
Міжнародная
рэдагавацьМінаміна пачаў прыцягвацца яшчэ да матчаў юнацкіх і моладзевых зборнай краіны. У траўні 2014 году быў улучаны ў пашыраны сьпіс зборнай Японіі ў заяўцы на чэмпіянат сьвету 2014 году, але быў выкінуты зь сьпісу. Дэбют гульца прыпаў 15 кастрычніка 2015 году на таварыскі матч супраць зборнай Ірану, але правёў на пляцоўцы толькі тры хвіліны. Ён зьявіўся яшчэ некалькі разоў, але потым перастаў выклікацца да складу. Павярнуўся да зборнай толькі ў 2018 годзе, і 11 верасьня таго году ўпершыню ўлучыў браму ў мяч суперніка зборнай. Футбаліст разам з нацыянальнай зборнай узяў удзел у розыгрышы Кубка Азіі 2019 году. Японія дасягнула фіналу, а Мінміна адзначыўся толькі аднойчы, але ў фінале. На жаль для гульца, гэты гол не дапамог дружыне здабыць кубак.
Дасягненьні
рэдагаваць«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2015, 2016, 2017, 2019
«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2020
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2022
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2022
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Takumi Minamino // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Takumi Minamino // FBref (мн.)
- ^ а б в Takumi Minamino // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.asmonaco.com/joueurs/fiche-technique-ailier-as-monaco-takumi-minamino/
- ^ «Takumi Minamino: Liverpool new signing is 'one of a kind' inspired by Ronaldo». BBC Sport.
- ^ «C大阪はドローでJ1残留決める…来季関西J1チームはC大阪のみに». Web Gekisaka
- ^ «マンUモイーズ監督「世界ツアーの中で最もいいパフォーマンス」». Soccer King
- ^ «C大阪柿谷ACL3戦連発弾で勝利に貢献». Nikkan Sports
- ^ «FC Red Bull Salzburg: Stars sind weg». Oberösterreichische Nachrichten.
- ^ «Salzburg in Villarreal ohne Minamino». Kurier
- ^ «Rapid gewann Schlager gegen Altach — Admira neuer Letzter». Kleine Zeitung.
- ^ «ザルツブルク南野、反省のデビュー戦». Nikkan Sports.
- ^ «4:1-Sieg der „Bullen“ gegen Austria Wien». Kleine Zeitung
- ^ «約3年ぶりの日本代表復帰!南野拓実が語るゴールの工夫». BBM Japan
- ^ Media, P. A. (18.12.2019). «Takumi Minamino due for Liverpool medical to seal move from RB Salzburg». The Guardian.
- ^ Lynch, David (23.01.2020). «Jurgen Klopp hails Liverpool’s Takumi Minamino on 'exceptional' Premier League debut». London Evening Standard.
- ^ «Stunning Liverpool hit seven past Palace». BBC Sport.
- ^ «Takumi Minamino joins AS Monaco». AS Monaco.
- ^ «Monaco confirm signing of Minamino for £15.5m». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball