Душан Улахавіч

сэрбскі футбаліст

Ду́шан Ула́хавіч (па-сэрбску: Dušan Vlahović / Душан Влаховић; нар. 28 студзеня 2000 году) — сэрбскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.

Душан Улахавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 студзеня 2000(2000-01-28)[1] (24 гады)
Рост 190 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ювэнтус
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018
2018—2022
2022—
Партызан
Фіярэнтына
Ювэнтус
21 (1)
98 (44)
66 (32)
Зборныя
2020— Сэрбія 25 (13)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Яшчэ хлопцам Душан спрабаваў свае сілы ў клюбах «Земун», ОФК, «Црвена Зьвезда»[2][3], але замацаваўся ў футбольнай акадэміі «Партызану», куды патрапіў улетку 2014 году[4]. У пачатку 2016 году Ўлахавіч далучыўся да першай каманды пад кіраўніцтвам трэнэра Івана Томіча і атрымаў кашулю з нумар 9[5]. 21 лютага ён дэбютаваў у сэрбскай Супэрлізе ў матчы супраць ОФК, стаўшы самым маладым дэбютантам у гісторыі клюбу[6]. 2 красавіка Ўлахавіч забіў свой першы гол у кар’еры за «Партызану» ў матчы супраць «Радніка» (3:2) і стаў самым маладым галеадорам у гісторыі клюба[7]. 20 красавіка ён таксама забіў гол у паўфінальным матчы Кубка Сэрбіі супраць «Спартака», а клюб выгуляў суперніка зь лікам 3:0. Такія выступы прыцягнулі ўвагу шэрагу эўрапейскіх клюбаў. У выніку, улетку 2017 году гулец склаў пяцігадовы кантракт з клюбам «Фіярэнтына», які аднак пачаў дзейнічаць толькі з пачатку 2018 году, калі гульцу споўнілася 18 гадоў. У новым клюбе сэрб зрэдку зьяўляўся ў складзе першай дружыны, абараняючы колеры моладзевай дружыны клюбу.

Сапраўдным прарывам стаў сэзон 2020—2021 гадоў, калі гулец часьцяком стаў прыцягвацца да асноўнага складу новым галоўным трэнэрам Чэзарэ Прандэльлі[8][9]. 22 сьнежня 2020 году гулец дапамог клюбу здабыць сэнсацыйную перамогу ў Турыне над «Ювэнтусам» зь лікам 3:0[10]. 13 сакавіка 2021 году Ўлахавіч упершыню адзначыўся хет-трыкам у пераможным матчц супраць «Бэнэвэнта» 1:4. Сэзон скончыўся для гульца з 21 голам на рахунку, у выніку чаго быў абраны найлепшым маладым гульцом Сэрыі А[11]. Наступным сэзонам футбаліст так жа спраўна здабыў галы, чым у выніку вымагаў дамову зь «Ювэнтусам», да складу якога перайшоў 28 студзеня 2022 году. Паводле дамовы сума трансфэру склала 70 млн эўра з дадатковымі 10 млн эўра. Ён дэбютаваў за «Ювэнтус» у пачатковым складзе 6 лютага і забіў гол у пераможным матчы супраць «Вэроны» (2:0)[12]. 22 лютага Ўлахавіч упершыню зьявіўся ў матчы Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць гішпанскага «Вільярэалу» (1:1). Прыкметна, што футбаліст пацэліў мяч у браму ўжо праз 33 сэкунды па старце, стаўшы самым хутка забіўным дэбютантам і другім самым маладым дэбютантам клюбу, які адзначаўся ў матчах Лігі чэмпіёнаў[13].

Міжнародная рэдагаваць

Улахавіч дэбютаваў у складзе зборнай Сэрбіі 11 кастрычніка 2020 году ў матчы Лігі нацыяў 2020—2021 гадоў супраць зборнай Вугоршчыны[14]. Свой першым гол гулец здабыў 18 лістапада ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Расеі зь лікам 5:0 у сустрэчы Лігі нацыяў.

Дасягненьні рэдагаваць

«Партызан»:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць